ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



           МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

                 15 красакавiка 1994 года  N 84/108

            Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб прадстаўленнi
            акадэмiчных   адпачынкаў  студэнтам   ВНУ,
            навучэнцам  ССНУ  i  ПТНУ  па  медыцынскiх
            паказаннях.


     У сувязi са стварэннем  новай  нарматыўнай  базы  па  дзейнасцi
навучальных устаноў
 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць    Iнструкцыю   аб   прадстаўленнi   акадэмiчных
адпачынкаў  студэнтам  вышэйшых  навучальных   устаноў,   навучэнцам
сярэднiх  спецыяльных  i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў па
медыцынскiх паказаннях.

     2. Лiчыць  страцiўшым  сiлу  iнструкцыйныя  лiсты  Мiнiстэрства
аховы  здароўя  СССР ад 17 жнiўня 1964 г.  i Мiнiстэрства вышэйшай i
сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi  СССР  ад   9   верасня   1964   г.;
Мiнiстэрства   аховы   здароўя   Рэспублiкi  Беларусь ад 11.10.93 г.
N 02-3-10/4885    i  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь  ад
11.10.93 г. N 08-12/88.
     
     
 Мiнiстр аховы здароўя                        Мiнiстр адукацыi

           В.С.Казакоў                            В.А.Гайсёнак


                                    ЗАЦВЕРДЖАНА

                               Загадам  Мiнiстра   аховы  здароўя  i
                               Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
                               ад 15 красавiка 1994 г. N 84/108


                             IНСТРУКЦЫЯ

              АБ  ПРАДСТАЎЛЕННI АКАДЭМIЧНЫХ АДПАЧЫНКАЎ
              СТУДЭНТАМ  ВЫШЭЙШЫХ  (ВНУ),   НАВУЧЭНЦАМ
              СЯРЭДНIХ      СПЕЦЫЯЛЬНЫХ    (ССНУ)    I
              ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫХ (ПТНУ)  НАВУЧАЛЬНЫХ
              УСТАНОЎ  ПА МЕДЫЦЫНСКIХ ПАКАЗАННЯХ

===

     Студэнты ВНУ i навучэнцы ССНУ,  ПТНУ маюць права на  акадэмiчны
адпачынак  па  медыцынскiх  паказаннях,  падставай для прадстаўлення
якога  з`яўляецца  панiжэнне  працаздольнасцi  ў  вынiку  парушэнняў
функцый   арганiзма,   абумоўленых  абвастрэннем  хранiчных  хвароб,
працяглымi цi частымi вострымi захворваннямi,  траўмамi,  а  таксама
нармальна працякаючая цяжарнасць з 24 тыдняў (па жаданню цяжарнай) i
паталагiчна працякаючая цяжарнасць любога тэрмiну.
     Пытанне аб   прадстаўленнi  акадэмiчнага  адпачынка  студэнтам,
навучэнцам  па  медыцынскiх  паказаннях  вырашаецца  рэктарам   ВНУ,
дырэктарамi     ССНУ     цi     ПТНУ    на    падставе    заключэння
ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii (УКК), а там дзе яе няма, галоўнага
ўрача  лячэбна-прафiлактычнай  установы,  якая займаецца медыцынскiм
абслугоўваннем студэнтаў, навучэнцаў навучальных устаноў.

     1. Для   вынясення   экспертнага   рашэння  УКК  аб  магчымасцi
прадстаўлення  акадэмiчнага  адпачынку  па  медыцынскiх   паказаннях
студэнт,  навучэнец  прад`яўляе  ў  лячэбна-прафiлактычную ўстанову,
якая  абслугоўвае  ВНУ,  ССНУ,  ПТНУ,  сваю  падрабязную  выпiску  з
медыцынскай  карты  лячэбна-прафiлактычнай установы,  пад назiраннем
якой ен знаходзiцца, а таксама запыт навучальнай установы.

     2. Урачэбна-кансультатыўная камiсiя,  у тым  выпадку,  калi  яе
няма,    галоўны   ўрач,   выносiць   заключэнне   аб   неабходнасцi
прадастаўлення  хвораму  /цяжарнай/   акадэмiчнага   адпачынку   або
рэкамендацыi  аб  пераводзе  па  стану  здароўя  на  вучобу  на iншы
факультэт /аддзяленне/ або другую навучальную ўстанову.

     3. Заключэнне     ўрачоў     ведамасных     i    тэрытарыяльных
лячэбна-прафiлактычных  устаноў  без  рашэння  УКК  або   заключэння
галоўнага  ўрача  /загадчыка/ лячэбна-прафiлактычнай установы (у тым
выпадку,  калi няма УКК) аб  неабходнасцi  прадстаўлення  студэнтам,
навучэнцам   акадэмiчнага   адпачынку   па  медыцынскiх  паказаннях,
вызваленнi ад  фiзiчнай  работы,  або  пераводу  на  iншы  факультэт
/аддзяленне/    цi    ў   другую   навучальную   ўстанову,   лiчацца
несапраўднымi.

     4. Пытаннi   аб   прадстаўленнi   акадэмiчных   адпачынкаў   па
медыцынскiх    паказаннях    студэнтам    I-га    курса   вырашаецца
адмiнiстрацыяй навучальнай установы ў строга iндывiдуальным парадку.

     5. Ва   ўсiх   выпадках   абвастрэння  хранiчных  або  вострых,
псiхiчных  захворванняў,  асаблiва  на  малодшых  курсах,  рэктарат,
дырэкцыя  на  падставе заключэння УКК псiханеўралагiчнага дыспансера
павiнны  разгледзець  i  вырашыць  пытанне  аб  адлiчэннi  студэнта,
навучэнца  з навучальнай установы або аб прадастаўленнi акадэмiчнага
адпачынку  па  медыцынскiх  паказаннях  цi  аб  пераводзе  на  другi
факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову.

     6. Студэнтам,  навучэнцам хворым на туберкулез, прадастаўляецца
акадэмiчны  адпачынак  тэрмiнам на 1 год.  У выпадку прагрэсiравання
туберкулезнага працэсу пасля працяглага лячэння пытанне  аб  працягу
навучання  або  пераводзе  ў iншую навучальную ўстанову вырашаецца ў
iндывiдуальным парадку.

     7. Пры аднаўленнi на вучобу студэнты, навучэнцы, якiя вярнулiся
з   акадэмiчных   адпачынкаў,   павiнны    праходзiць    медыцынскае
абследаванне па захворванню,  якое з`явiлася прычынай прадастаўлення
адпачынку i прадстаўляюць даведку ў навучальную  ўстанову  аб  стане
здароўя ад лячэбнай установы, якая назiрала хворага.

     8. Пры пераводзе  студэнтаў,  навучэнцаў  вячэрнiх  i  завочных
факультэтаў      на     дзенныя     неабходна     прадстаўляць     у
лячэбна-прафiлактычную   ўстанову,   якая   абслугоўвае   студэнтаў,
навучэнцаў,  медыцынскую  даведку  аб  стане здароўя па ўстаноўленай
форме.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 329/12.
 Дата:  20.04.94 г.





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России