ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        6 мая 1994 г. № 128

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ САЎГАСЕ-ТЭХНIКУМЕ

     У мэтах  развiцця  нацыянальнай сiстэмы адукацыi,  ажыццяўлення
падрыхтоўкi спецыялiстаў для сельскай гаспадаркi  на  аснове  цеснай
сувязi  навучання  з  вытворчасцю  вучэбнай гаспадаркi i на падставе
Пастановы  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993  г.
№ 304 загадваю:
     1. Зацвердзiць  прыкладнае   Палажэнне   аб   саўгасе-тэхнiкуме
(дадаецца).

 Мiнiстр                                                В.А.ГАЙСЁНАК

                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                     Загадам Мiнiстра адукацыi
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 06.05.94 г. N 128

 УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
     Намеснiк Мiнiстра
 А.И.Сверж

 Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi
 Беларусь па працы i сацыяльнай
 абароне насельнiцтва
                 Старшыня
 Г.П.Бадзей

 Мiнiстэрства  сельскай
 гаспадаркi i харчавання
 Рэспублiкi Беларусь
                 Мiнiстр
 Ф.У.Мiрачыцкi


                       ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                       аб саўгасе-тэхнiкуме


     1.   Саўгас-тэхнiкум   -    дзяржаўная   сярэдняя   спецыяльная
навучальная ўстанова, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай   адукацыяй  на   аснове  цеснай   сувязi  навучання   з
вытворчасцю   вучэбнай  гаспадаркi,   якая  з`яўляецца   структурным
падраздзяленнем саўгаса-тэхнiкума.

     2. Саўгас-тэхнiкум ствараецца ва  ўстаноўленным парадку на базе
сярэдняй  спецыяльнай  сельскагаспадарчай   навучальнай  установы  i
перадавой   па   ўзроўню   вытворчасцi   гаспадаркi,  размешчаных  у
непасрэднай блiзасцi адзiн ад другога.

     3. Галоўнымi задачамi саўгаса-тэхнiкума з`яўляюцца:
     падрыхтоўка па дзеннай i завочнай формах навучання спецыялiстаў
для  аграпрамысловага  комлексу  рэспублiкi,  а  таксама  гаспадарак
незалежна  ад  форм  уласнасцi,  здольных  актыўна  ўдзельнiчаць   у
тэхнiчным перааснашчэннi сельскай гаспадаркi,  укараненнi новых умоў
i  прынцыпаў  гаспадарання,  выконваць  тэхналагiчныя  аперацыi   па
забяспячэнню вытворчасцi прадукцыi высокай якасцi;
     павышенне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка спецыялiстаў сярэдняга
звяна  з улiкам  новых  дасягненняў  навукi i  тэхнiкi, прагрэсiўных
тэхналогiй;
     забеспячэнне    вытворчасцi,    перапрацоўкi    i    захоўвання
сельскагаспадарчай i iншых вiдаў прадукцыi;
     паляпшэнне культурна-бытавых    i   жыллёвых   умоў   калектыву
работнiкаў i навучэнцаў,  стварэнне наўбольш спрыяльных i  бяспечных
умоў працы.

     4. Саўгас-тэхнiкум ажыццяўляе  сваю  дзейнасць у адпаведнасцi з
Канстытуцыяй Рэспублiкi  Беларусь, Законамi Рэспублiкi  Беларусь "Аб
адукацыi ў  Рэспублiцы Беларусь" i  "Аб прадпрыемствах у  Рэспублiцы
Беларусь", Прыкладным палажэннем   аб сярэдняй навучальнай установе,
гэтым  Палажэннем  i  iншымi  заканадаўчымi  актамi. Саўгас-тэхнiкум
вядзе  сваю  работу  ў   цесным  узаемадзеяннi  з  рэспублiканскiмi,
абласнымi i раеннымi  органамi кiравання аграпрамысловай вытворчасцi
i органамi адукацыi.
     У    вучэбна-выканаўчай    рабоце    саўгас-тэхнiкум   кiруецца
нарматыўнымi  актамi  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь, у
вытворчай   дзейнасцi   -   нарматыўнымi   актамi   для   дзяржаўных
сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
     Саўгас-тэхнiкум    падпарадкоўваецца    ў    сваёй    дзейнасцi
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання.

     5. Саўгас-тэхнiкум можа ажыццяўляць таксама  знешнеэканамiчную,
эксперыментальна-канструктарскую,  гаспадарчую,  камерцыйную i iншыя
вiды  дзейнасцi,  якiя  не  забаронены   заканадаўствам   Рэспублiкi
Беларусь.

     6. Саўгас-тэхнiкум удзельнiчае  ў мiжнародным супрацоўнiцтве па
праблемах    адукацыi,   падрыхтоўкi    i   павышэння   квалiфiкацыi
спецыялiстаў, можа наладжваць прамыя сувязi з замежнымi ўстановамi i
арганiзацыямi адукацыi, уключаючы i такiя, як накiраванне  на вучобу
i стажыроўку навучэнцаў, выкладчыкаў i спецыялiстаў.
     Мiжнародная    дзейнасць   саўгаса-тэхнiкума   ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi   з  Законам   Рэспублiкi  Беларусь   "Аб  адукацыi   ў
Рэспублiцы Беларусь".

     7. Саўгас-тэхнiкум з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае разлiковы i
iншыя  рахункi   ва  ўстановах  банкаў,   пячатку  з  адлюстраваннем
дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваёй назвы.

     8.  Саўгас-тэхнiкум  у  часцы,  адноснай  да сельскагаспадарчай
дзейнасцi,  можа  на  дабраахвотных  пачатках  уступаць у аб`яднаннi
розных  арганiзацыйна-прававых  формаў   з  мэтай  найбольш  поўнага
выкарыстання наяўных матэрыяльных,  фiнансавых i працоўных рэсурсаў,
павелiчэння  вытворчасцi  i  рэалiзацыi  прадукцыi,  работ i паслуг,
сацыяльнага развiцця калектыву.
     У мэтах удасканальвання арганiзацыйных форм i метадаў кiравання
навучальна-выхаваўчым  працэсам  i  кааперацыi  вытворчай  дзейнасцi
саўгас-тэхнiкум   можа   ствараць   на   галiновай  i  межгалiновай,
рэгiянальнай  i  межрэгiянальнай  аснове  без  павелiчэння бюджэтных
асiгнаванняў           навучальна-навукова-гаспадарчыя           або
навучальна-гаспадарчыя фiрмы,  асацыяцыi i iншыя  рацыянальныя формы
сумеснай дзейнасцi.

     9.  На  аснове  гэтага  Палажэння  саўгас-тэхнiкум распрацоўвае
статут,  якi  зацвярджаецца   Мiнiстэрствам  сельскай  гаспадаркi  i
харчавання i рэгiструецца ў Мiнiстэрстве адукацыi.

     10.   Статут  саўгаса-тэхнiкума   павiнен  утрымлiваць:   назву
саўгаса-тэхнiкума,   яго   месца   знаходжання,   мэты  дзейнасцi  i
структуру,  правы  i  абавязкi  навучэнцаў  i  членаў калектыву, яго
органы  кiравання i  кантролю,  парадак  утварэння маемасцi  i ўмовы
выкарыстання яе, парадак размеркавання прыбытку (даходу).

     11. Рэарганiзацыя i  лiквiдацыя саўгаса-тэхнiкума праводзiцца ў
адпаведнасцi з парадкам, прадугледжаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.

                 II. СТРУКТУРА САЎГАСА-ТЭХНIКУМА,
               АРГАНIЗАЦЫЯ ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ

     12.  Саўгас-тэхнiкум  акрамя  вучэбнай  гаспадаркi  можа мець у
сваей   структуры    аддзяленнi,   вучэбна-кансультацыйныя   пункты,
спецыяльныя  аддзяленнi,  курсы  павышэння  квалiфiкацыi,  курсы  па
падрыхтоўцы  для паступлення  ў навучальную  ўстанову, бiблiятэку  з
чытальнай  залай,  вучэбны  вылiчальны  цэнтр  i  вучэбныя палiгоны,
метадычныя,   вучэбна-вытворчыя i  iншыя неабходныя для ажыццяўлення
ўскладзенных    на    яго    задач    падраздзяленнi,    а   таксама
спартыўна-аздараўленчыя   i  iншыя   ўстановы  сацыяльна-бытавога  i
культурнага прызначэння.
     Саўгас-тэхнiкум самастойна фармiруе сваю структуру. Структурныя
падраздзяленнi  дзейнiчаюць  на  аснове  адпаведных палажэнняў, якiя
распрацаваны ва ўстаноўленным парадку.

     13.  Вучэбная гаспадарка  саўгаса-тэхнiкума з`яўляецца асноўнай
базай  практычнага   навучання  навучэнцаў.  Нароўнi   з  вытворчымi
падраздзяленнямi  ў ей  ствараюцца вучэбна-вытворчыя  фармiраваннi ў
адпаведнасцi  з профiлем  навучальнай установы  i дзеючымi вучэбнымi
планамi  i  праграмамi.  Вучэбна-вытворчыя  фармiраваннi  з`яўляюцца
структурнымi    падраздзяленнямi     саўгаса-тэхнiкума,    за    iмi
замацоўваюцца зямля, сельскагаспадарчая тэхнiка, жывела i iнш.

     14.   Саўгас-тэхнiкум   ажыццяўляе   падрыхтоўку   i  павышэнне
квалiфiкацыi  спецыялiстаў  па  вучэбных  планах  i  праграмах, якiя
зацвярджаюцца   Мiнiстэрствам  адукацыi   i  Мiнiстэрствам  сельскай
гаспадаркi i харчавання.
     Увядзенне i лiквiдацыя спецыяльнасцей праводзiцца Мiнiстэрствам
сельскай  гаспадаркi  i  харчавання  па  ўзгадненню  з Мiнiстэрствам
адукацыi i Дзяржэканомпланам.
     На асоб, якiя  навучаюцца ў саўгасе-тэхнiкуме, распаўсюджваюцца
ўмовы  матэрыяльнага  забеспячэння  (уключаючы стыпендыю) i iльготы,
якiя прадугледжаны  для навучэнцаў сярэднiх  спецыяльных навучальных
устаноў.
     Навучэнцы ў перыяд  практыкi залiчваюцца  на рабочыя  месцы або
аплачваемыя  пасады ва ўстаноўленым  парадку, на iх распаўсюджваюцца
дзеянне  працоўнага заканадаўства,  палажэнне аб  працы i дзяржаўным
сацыяльным страхаваннi, яны  забяспечваюцца спецыяльнай вопраткай па
нормах, вызначаных для працуючых у сельскай гаспадарцы.
     Намеснiкам  дырэктара   па  навучальнай  рабоце   i  вытворчаму
навучанню, выкладчыкам,  майстрам  вытворчага   навучання  i   iншым
работнiкам  саўгаса-тэхнiкума  па  рашэнню  дырэктара  могуць рабiць
даплаты па канчатковых вынiках работы калектыву.

     15.  Выкладанне прадметаў  вучэбнага плана  вядуць, як правiла,
штатныя выкладчыкi саўгаса-тэхнiкума, якiя маюць адпаведную вышэйшую
адукацыю.  Выкладчыкi  спецыяльных   прадметаў  павiнны  мець  вопыт
практычнай    работы   па    спецыяльнасцi   на   сельскагаспадарчых
прадпрыемствах   i  ў   арганiзацыях  па   профiлю  спецыяльнасцi  i
педагагiчную  адукацыю.  Кадрамi   выкладчыкаў  на  вакантныя  месцы
саўгас-тэхнiкум камплектуецца на конкурснай аснове.
     Да  выкладання спецыяльных  прадметаў прыцягваюцца  спецыялiсты
вучэбнай гаспадаркi  на ўмовах пагадзiннай аплаты,  пры гэтым гадавы
аб`ём  iх  вучэбнай  нагрузкi  не  павiнен  перавышаць  360 вучэбных
гадзiн.
     Кiраўнiцтва   саўгаса-тэхнiкума   арганiзоўвае,   а  выкладчыкi
суместна з навучэнцамi i спецыялiстамi вучэбнай гаспадаркi абавязаны
ўдзельнiчаць  ва  ўкараненнi  ў  вытворчасць  дасягненняў  навукi  i
перадавога   вопыту  ў   павышэннi  прадуктыўнасцi   палёў  i  ферм,
правядзеннi  канструктарскай, вопытнiцкай,  даследчай i  iншых вiдаў
работ.
     Кiраўнiкi  i  спецыялiсты  вучэбнай  гаспадаркi  i яе вытворчых
падраздзяленняў  нясуць  адказнасць  за  якасць практычнага абучэння
навучэнцаў;  стварэнне   неабходных  умоў  для   выканання  праграмы
практыкi.  Кiраўнiкi  i  галоўныя  спецыялiсты  вучэбнай  гаспадаркi
могуць быць выбраны ў педагагiчны савет саўгаса-тэхнiкума.


                 III. КIРАВАННЕ САЎГАСАМ-ТЭХНIКУМАМ

     16. Кiраванне  дзейнасцю саўгаса-тэхнiкума ажыццяўляе дырэктар.
Найманне дырэктара ажыццяўляе  Мiнiстэрства  сельскай  гаспадаркi  i
харчавання  шляхам  заключэння  з  iм кантракта з лiку спецыялiстаў,
якiя  маюць  вышэйшую  адукацыю,  адпавядаючую  профiлю  навучальнай
установы, i вопыт педагагiчнай працы.

     17.    Дырэктар    без    даверанасцi    дзейнiчае    ад    iмя
саўгаса-тэхнiкума, прадстаўляе яго  iнтарэсы на ўсiх прадпрыемствах,
у арганiзацыях  i  ўстановах,  распараджаецца  маемасцю  i  сродкамi
саўгаса-тэхнiкума  ў   межах  правоў,  устаноўленых   уласнiкам  або
ўпаўнаважаным  iм  органам,  заключае  дагаворы,  выдае даверанасцi,
з`яўляецца распарадчыкам крэдытаў,  зацвярджае штатны расклад, выдае
ў межах  кампетэнцыi   саўгаса-тэхнiкума  загады  i   дае  ўказаннi,
абавязковыя для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў.

     18.  Дырэктар   саўгаса-тэхнiкума  ў  адпаведнасцi   з  дзеючым
заканадаўствам  назначае  i  вызваляе  з  пасады  сваiх  намеснiкаў,
галоўнага   бухгалтара,   загадчыкаў   структурных  падраздзяленняў,
выкладчыкаў  i iншых  работнiкаў навучальнай  установы, размяркоўвае
абавязкi памiж  намеснiкамi, вызначае службовыя  абавязкi работнiкаў
навучальнай установы.
     Першым намеснiкам дырэктара  з`яўляецца намеснiк па навучальнай
рабоце.

     19.   Працоўны   калектыў    саўгаса-тэхнiкума   складаюць  усе
грамадзяне,  якiя  сваей  працай  удзельнiчаюць  у  яго дзейнасцi на
аснове  працоўнага  дагавору,  а   таксама  iншых  форм,  рэгулюючых
працоўныя адносiны работнiкаў з саўгасам-тэхнiкумам.

     20.  З  мэтай  развiцця   калегiяльных,  дэмакратычных  форм  у
кiраваннi  саўгасам-тэхнiкумам,  аб`яднання  намаганняў выкладчыкаў,
супрацоўнiкаў  i  навучэнцаў   для  дасягнення  высокiх  канчатковых
вынiкаў   у  падрыхтоўцы   i  выхаваннi   спецыялiстаў  з   сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй у саўгасе-тэхнiкуме ствараецца савет  начале з
дырэктарам.    Колькасць   членаў    савета   вызначаецца   статутам
саўгаса-тэхнiкума.

     21. Савет саўгаса-тэхнiкума:
     намячае  меры  па  паляпшэнню  падрыхтоўкi,  перападрыхтоўкi  i
павышэння   квалiфiкацыi   спецыялiстаў   з   сярэдняй   спецыяльнай
адукацыяй;
     устанаўлiвае  на аснове  Правiл прыему  у сярэднiя  спецыяльныя
навучальныя ўстановы рэспублiкi дадатковыя  патрабаваннi па прыему з
улiкам профiлю падрыхтоўкi;
     вызначае агульныя напрамкi  эканамiчнага i сацыяльнага развiцця
саўгаса-тэхнiкума;
     устанаўлiвае парадак размеркавання прыбыткаў;
     прымае    рашэннi,    якiя     датычаць    асноўных    пытанняў
знешнеэканамiчнай дзейнасцi саўгаса-тэхнiкума;
     вызначае     формы     ўзаемадзеяння     саўгаса-тэхнiкума    з
навукова-даследчымi     iнстытутамi,    аб`яднаннямi     i    iншымi
фармiраваннямi сiстэмы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання
з мэтай стварэння неабходных умоў для ўсебаковага развiцця i творчай
здзейнасцi выкладчыкаў, а таксама спецыялiстаў вучэбнай гаспадаркi;
     заслухоўвае  справаздачы  кiраўнiцтва  i  асобных работнiкаў аб
ходзе   выканання   планаў   развiцця   саўгаса-тэхнiкума,   вынiках
вучэбна-выхаваўчай i гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi;
     разглядае    канфлiктныя   сiтуацыi,    якiя   ўзнiкаюць  памiж
адмiнiстрацыяй саўгаса-тэхнiкума i працоўным калектывам, прымае меры
для iх вырашэння;
     вырашае     iншыя      пытаннi,     прадугледжаныя     статутам
саўгаса-тэхнiкума.

     22.  У   склад  савета  ўваходзяць   прадстаўнiкi  выкладчыкаў,
навучэнцаў,  работнiкаў вучэбнай  гаспадаркi i  iншых супрацоўнiкаў,
адмiнiстрацыi, грамадскiх арганiзацый.
     Склад  савета саўгаса-тэхнiкума  выбiраецца на  пяць гадоў, пры
чарговых  выбарах  ен  можа  абнаўляцца  не  меней,  чым  на  трэць.
Прадстаўнiкi навучэнцаў могуць выбiрацца i давыбiрацца штогодна.
     Пасяджэннi савета праводзяцца ў адпаведнасцi з планам работы, а
таксама па меры неабходнасцi.
     Пасяджэнне   савета   з`яўляецца   правамоцным,   калi   на  iм
прысутнiчае  не меньш  як дзве  трэцi яго  складу. Рашэнне прымаецца
адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў.
     Член  савету,  якi  не  апраўдаў  даверу  калектыву,  можа быць
выведзены  з   яго  складу  па  рашэнню   большасцi  членаў  савета,
удзельнiчаючых у галасаваннi.

     23.    У    мэтах    забеспячэння    калегiяльнасцi    разгляду
вучэбна-выхаваўчай   i   метадычнай   работы,   фiзiчнага  выхавання
навучэнцаў  i iншых  пытанняў вучэбнага  характару пад  старшынствам
дырэктара  ствараецца ў  якасцi дарадчага  органа педагагiчны савет,
работа  якога  рэгламентуецца   Палажэннем  аб  педагагiчным  савеце
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.


       IV. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВАННЕ САЎГАСА-ТЭХНIКУМА

     24.  Матэрыяльную базу  саўгаса-тэхнiкума складаюць збудаваннi,
машыны  i  абсталяванне,   сельскагаспадарчая  жывела,  транспартныя
сродкi  i  iншая  маемасць,  якая  выкарыстоўваецца  для  навучэння,
выхавання   i   аздараўлення   навучэнцаў,   вытворчасцi  прадукцыi,
здавальнення   спецыяльных   i   эканамiчных   iнтарэсаў  работнiкаў
саўгаса-тэхнiкума,  а  таксама  для  вырашэння  iншых  задач у сферы
адукацыi.

     25.  Вытворчая  дзейнасць  саўгаса-тэхнiкума  ажыццяўляецца  на
аснове гаспадарчага  разлiку. Выдаткi саўгаса-тэхнiкума,  звязаныя з
падрыхтоўкай   спецыялiстаў   i   павышэннем   квалiфiкацыi  кадраў,
праводзяцца за  кошт дзяржаўных цi iншых  сродкаў. Асноўнай крынiцай
фiнансавання  з`яўляюцца  сродкi,  якiя  выдзяляюцца  з  дзяржаўнага
бюджэту   ў   адпаведнасцi   з   Законам   аб   дзяржаўным  бюджэце,
прадугледжаным спецыяльнымi актамi ўрада Рэспублiкi Беларусь. Iншымi
сродкамi з`яўляюцца даходы ад  платных паслуг, вытворчай i навуковай
дзейнасцi,  дагаварныя або  кантрактныя сумы  за падрыхтоўку кадраў,
узносы прадпрыемстваў, спонсараў i грамадзян.
     Спагнанне  платы  за  навучанне  (акрамя  дадатковых ведаў), за
iншыя паслугi  навучальнай установы, якiя  аплачваюцца з дзяржаўнага
бюджэту, не дазваляецца.

     26. Для абнаўлення i  развiцця вучэбна-матэрыяльнай i вытворчай
базы  з  улiкам  росту  патрабаванняў  да  ўзроўню i якасцi адукацыi
Мiнiстэрства    сельскай    гаспадаркi    i    харчавання   выдзяляе
саўгасу-тэхнiкуму  матэрыяльныя рэсурсы  i капiтальныя  ўкладаннi; у
першую   чаргу  перадае   навейшыя  вiды  сельскагаспадарчых  машын,
трактары,  камбайны,  аўтамабiлi,  станочнае  i  iншае абсталяванне,
сартавое   насенне,   мiнеральныя    ўгнаеннi,   племянную   жывелу,
канцэнтраваныя кармы, iнвентар, будаўнiчыя i iншыя матэрыялы.
     Матэрыяльна-тэхнiчнае   забеспячэнне   вучэбна-вытворчай   базы
саўгас-тэхнiкум арганiзуе шляхам набыцця рэсурсаў на рынку тавараў i
паслуг  па  прамых  дагаворах,  у  аптовым  гандлi,  у  арганiзацыях
матэрыяльна-тэхнiчнага    забеспячэння    i    iншых    пасрэднiцкiх
арганiзацыях.

     27.  Саўгас-тэхнiкум   самастойна  плануе  i   ажыццяўляе  сваю
дзейнасць,   распараджаецца   вырабленай   прадукцыяй   i  атрыманым
прыбыткам, вызначае перспектывы развiцця  зыходзячы з попыту на сваю
прадукцыю,  патрабавання  вучэбных  планаў  i  праграм, неабходнасцi
забеспячэння  развiцця вучэбна-матэрыяльнай,  вытворчай i сацыяльнай
базы,  удасканалення абучэння  навучэнцаў i  слухачоў. Аснову планаў
складаюць  дагаворы,  якiя  заключаюцца  са   спажыўцамi  прадукцыi,
падраднымi   арганiзацыямi,    пастаўшчыкамi   матэрыяльна-тэхнiчных
рэсурсаў.

     28. Саўгас-тэхнiкум  згодна з устаноўленым  парадкам ажыццяўляе
бухгалтарскi, аператыўны i статыстычны  ўлiк, справаведства i архiў,
складае справаздачнасць  па зацверджаных формах i  прадстаўляе яе ва
ўстаноўленыя тэрмiны адпаведным органам.
     Саўгас-тэхнiкум  мае адзiны  баланс i  прадстаўляе яго  з усiмi
дадаткамi  па  формах,  устаноўленых  для  дзяржаўных прадпрыемстваў
(саўгасаў) i, акрамя таго, па  асiгнаваннях з бюджэту на падрыхтоўку
кадраў   -  па   формах,  устаноўленых   для  сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў.

 ________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 355/12.
 Дата:  6.05.94 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России