ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        6 чэрвеня 1994 г. № 160

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ
 ДЗЕЙНАСЦЬ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

        [Изменения и дополнения:
            Приказ  Министерства  образования  от  24 марта  2003 г. 
         № 112;
            Приказ  Министерства  образования  от  2 декабря 2003 г. 
         № 480].

     У сувязi са стварэннем  новай  нарматыўнай  базы  па  дзейнасцi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў загадваю:
     Зацвердзiць Палажэнне аб абласным  Савеце  дырэктароў  сярэднiх
спецыяльных  навучальных  устаноў  (дадатак 1);  Палажэнне аб формах
кантролю вучэбнай работы навучэнцаў дзённых i  вячэрнiх  аддзяленняў
сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў (дадатак 2). 
          __________________________________________________________
         Абзац -  с  изменениями,  внесенными  приказом Министерства
         образования от 2 декабря 2003 г. № 480

            Зацвердзiць Палажэнне  аб  абласным  Савеце   дырэктароў
         сярэднiх   спецыяльных  навучальных  устаноў  (дадатак  1);
         Палажэнне аб формах  кантролю  вучэбнай  работы  навучэнцаў
         дзённых   i   вячэрнiх   аддзяленняў  сярэднiх  спецыяльных
         навучальных устаноў (дадатак 2);  Палажэнне аб фiлiяле ССНУ
         (дадатак 3).
         __________________________________________________________

Мiнiстр                                                 В.А.ГАЙСЁНАК

                                               Дадатак  1
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.06.1994 № 160

                             ПАЛАЖЭННЕ
               Аб абласным савеце дырэктароў сярэднiх
                  спецыяльных навучальных устаноў
                        Рэспублiкi Беларусь

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Савет дырэктароў сярэднiх спецыяльных навучальных  устаноў
(далей -   савет)     вобласцi    з`яўляецца    састаўной    часткай
дзяржаўна-грамадскай сiстэмы кiравання адукацыяй.
     Савет ствараецца   з   мэтай   каардынацыi  дзейнасцi  сярэднiх
спецыяльных  навучальных  устаноў  вобласцi  па  пытаннях   развiцця
адукацыi,  абагульнення  i распаўсюджвання перадавога вопыту работы,
рацыянальнага  размеркавання  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  па   розных
спецыяльнасцях.
     1.2. У  склад  савета  ўваходзяць   дырэктары   ўсiх   сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў вобласцi незалежна ад iх ведамаснага
падпарадкавання.
     Для больш   поўнага  i  ўсебаковага  абмеркавання  пытанняў  па
дзейнасцi ССНУ на паседжаннi савета могуць  запрашацца  прадстаўнiкi
органаў кiравання адукацыяй,  прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый,
iншыя асобы,  дзейнасць якiх звязана з падрыхтоўкай  спецыялiстаў  з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
     1.3. Непасрэднае   кiраўнiцтва   работай   савета    ажыццяўляе
старшыня, а пры яго адсутнасцi - намеснiк старшынi.
     Старшыня савета i яго намеснiк выбiраецца тэрмiнам  на  3  гады
простай большасцю галасоў,  калi ў галасаваннi прымалi ўдзел не менш
2/3 ад спiсачнага складу савета дырэктароў.
     1.4. Старшыня   пасля  сканчэння  тэрмiну  паўнамоцтваў  робiць
справаздачу на  паседжаннi  савета.  Па  вынiках  справаздачы  савет
вырашае пытанне аб падоўжаннi паўнамоцтваў старшынi.
     1.5. Савет для выканання сваiх функцый можа ствараць метадычныя
аб`яднаннi  выкладчыкаў,  творчыя  i  эксперыментальныя лабараторыi,
школы перадавога вопыту.
     1.6. Рашэннi  савета  прымаюцца  адкрытым  галасаваннем простай
большасцю галасоў.  Рашэннi,  прынятыя  ў  межах  яго  паўнамоцтваў,
носяць рэкамендацыйны характар.
     1.7. Агульнае   кiраўнiцтва   дзейнасцю   саветаў    ажыццяўляе
Мiнiстэрства адукацыi праз упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     1.8. Для  забеспячэння  бягучай  арганiзацыйнай  i   метадычнай
дзейнасцi  савета  ў  штаты  тэхнiкумаў,  дырэктары  якiх з`яўляюцца
старшынямi саветаў, можа ўводзiцца дадатковая пасада метадыста.
     1.9. Для аператыўнага вырашэння пытанняў,  звязаных з дзейнасцю
савета, можа быць створаны прэзiдыўм савета.
     1.10. Дзяржаўная  iнспекцыя  навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь  iнфармуе  савет  аб  вынiках  праверкi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў вобласцi.
     1.11. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi  Беларусь  ў  вызначаным
парадку  накiроўвае  ўсе нарматыўныя акты па дзейнасцi ССНУ ў саветы
дырэктароў.

                         2. Функцыi савета

     2.1. Ажыццяўленне  мерапрыемстваў   па   рэалiзацыi   сярэднiмi
спецыяльнымi  навучальнымi  ўстановамi законаў Рэспублiкi Беларусь у
галiне  адукацыi,  а  таксама  загадаў  i  iнструктыўных   указанняў
Мiнiстэрства адукацыi Беларусi.
     2.2. Распрацоўка  i  рэалiзацыя  мерапрыемстваў   па   развiццю
сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi  ў  рэгiёнах  з  улiкам асаблiвасцей
эканомiкi,  наяўнасцi  патрэбы  ў  спецыялiстах  па  тых  цi   iншых
спецыяльнасцях.
     2.3. Стварэнне  разам  з   калектывамi   сярэднiх   спецыяльных
навучальных    устаноў    неабходных    умоў    для    задавальнення
запатрабаванняў i iнтарэсаў навучэнцаў i грамадзян па развiццю мовы,
культуры  i  традыцый  беларускага  народа,  патрыятычнага выхавання
моладзi.
     2.4. Садзейнiчанне ўстанаўленню i развiццю  прамых  мiжнародных
сувязей сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
     2.5. Стварэнне  на  галiновай  i  мiжгалiновай,  рэгiянальнай i
мiжрэгiянальнай  аснове  без  павелiчэння  бюджэтнага   фiнансавання
вучэбна-навукова-вытворчых,     вучэбна-вытворчых    прадпрыемстваў,
асацыяцый i другiх рацыянальных формаў сумеснай  дзейнасцi  ў  мэтах
удасканальвання  формаў  i  метадаў  кiраўнiцтва  вучэбна-выхаваўчым
працэсам i кааперацыi вытворчай дзейнасцi.
     2.6. Арганiзацыя    i   правядзенне   канферэнцый,   семiнараў,
педагагiчных   чытанняў,   школ   перадавога   вопыту    i    другiх
вучэбна-метадычных    мерапрыемстваў,   накiраваных   на   павышэнне
квалiфiкацыi выкладчыкаў i другiх  работнакаў  сярэднiх  спецыяльных
навучальных устаноў дадзенага рэгiёну.
     2.7. Стварэнне агульных фондаў са сродкаў навучальных  устаноў,
прадпрыемстваў, арганiзацый для фiнансавання мерапрыемстваў i аплаты
работ, якiя праводзяцца саветам.
     2.8. Абагульненне   вопыта   работы   па   пытаннях  прыёма  на
навучанне,  арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў па  прафесiйнай
арыентацыi моладзi.
     2.9. Распрацоўка  i  прадстаўленне  ў  органы  па   кiраўнiцтву
прапаноў  па атэстацыi навучальных устаноў,  адкрыццю альбо закрыццю
падрыхтоўкi спецыялiстаў па тых цi iншых спецыяльнасцях.
     2.10. Хадайнiцтва ў адпаведных органах аб прысваеннi работнiкам
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ганаровых званняў i  другiх
заахвочванняў, вызначаных для работнiкаў народнай адукацыi. 
          __________________________________________________________
         Положение утратило  силу  приказом Министерства образования
         от 24 марта 2003 г. № 112
                                               Дадатак  2
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.06.1994 № 160

                             ПАЛАЖЭННЕ
           аб формах кантролю вучэбнай работы навучэнцаў
              дзённых i вячэрнiх аддзяленняў сярэднiх
                  спецыяльных навучальных устаноў

     1. У  сярэднiх  спецыяльных навучальных установах,  якiя вядуць
падрыхтоўку  кадраў  па  дзённай  i   вячэрняй   формах   навучання,
рэкамендуюцца  наступныя  асноўныя  формы  кантролю  вучэбнай работы
навучэнцаў: экзамены, кантрольныя работы, бягучы кантроль ведаў.
     2. Веды,  уменнi  i  навыкi  навучэнцаў па ўсiх формах кантролю
вучэбнай  работы,  уключаючы  вучэбную  i  тэхналагiчную   практыкi,
ацэньваюцца ў балах:  5 (выдатна),  4 (добра),  3 (здавальняюча),  2
(нездавальняюча).
     Лабараторныя работы,   практычныя   заняткi   i  пераддыпломная
практыка ацэньваюцца "залiчана", "незалiчана".
     Навучальныя ўстановы культуры i мастацтва могуць выкарыстоўваць
i  iншыя  сiстэмы  ацэнкi  паспяховасцi  навучэнцаў,   што   павiнна
ўзгадняцца з вышэйстаячымi органамi.
     3. Экзамены.
     3.1. Экзамены праводзяцца,  як правiла, у перыяд экзаменацыйных
сесiй,  якiя вызначаюцца вучэбнымi планамi,  па  бiлетах  (пiсьмовых
альбо  вусных  заданнях,  праграмах  выступленняў  i  г.д.) у аб`ёме
вучэбнага матэрыялу, вывучанага да часу правядзення гэтага экзамена,
але не больш чым за два семестры.
     Форма правядзення   экзамена   (пiсьмовая,   вусная   i   г.д.)
вызначаецца  навучальнай  установай у пачатку адпаведнага семестра i
даводзiцца да ведама навучэнцаў.
     Тэксты экзаменацыйных  бiлетаў  i  заданняў для пiсьмовых работ
зацвярджаюцца прадметнай (цыклавай) камiсiяй.
     3.2. Навучэнцам   можа   быць   дазволена   датэрмiновая  здача
экзаменаў.  Пры выдатнай i добрай паспяховасцi яны могуць вызваляцца
ад экзаменаў.
     3.3. На  кожную  экзаменацыйную  сесiю   састаўляецца   расклад
экзаменаў,  якi  зацвярджаецца адмiнiстрацыяй i даводзiцца да ведама
навучэнцаў i выкладчыкаў не пазней чым за два тыднi да яе пачатку.
     Пры састаўленнi  раскладу  неабходна  ўлiчваць  наступнае:  для
адпаведнай групы плануецца толькi адзiн экзамен  у  дзень,  iнтэрвал
памiж экзаменамi павiнен быць не менш двух каляндарных дзён.
     3.4. Экзамен  прымаецца,  як  правiла,  выкладчыкам,  якi   вёў
вучэбныя заняткi па дадзенаму прадмету ў экзаменуемай групе.
     3.5. Адзнакi,  якiя атрымалi навучэнцы на  экзаменах,  уносяцца
выкладчыкам     у     кнiжку    паспяховасцi    навучэнца    (акрамя
незадавальняючых)  i  ў  экзаменацыйную  ведамасць  (у  тым  лiку  i
незадавальняючыя).
     Экзаменацыйная адзнака з`яўляецца вызначальнай i не залежыць ад
атрыманых  у  семестры адзнак бягучага кантролю ведаў па канкрэтнаму
прадмету.
     3.6. Пераздача    экзамена,    па   якому   навучэнец   атрымаў
незадавальняючую  адзнаку,  а  таксама  паўторная  здача   ў   мэтах
павышэння адзнакi дазваляецца пасля заканчэння экзаменацыйнай сесii.
     Умовы пераздачы    вызначаюцца    адмiнiстрацыяй    навучальнай
установы.
     3.7. Навучэнцы маюць права здаваць экзамены экстэрнам.  Пералiк
прадметаў,  па  якiх магчыма здача экзаменаў экстэрнам,  вызначаецца
адмiнiстрацыяй  навучальнай  установы  па  прадстаўленню  прадметных
(цыклавых) камiсiй.
     3.8. Правядзенне экзаменаў аплачваецца з  разлiку:  вусны  -  у
сярэднiм  не больш 1/3 вучэбнага часа на аднаго навучэнца,  пiсьмовы
(на вучэбную групу) - не больш 3 вучэбных  гадзiн  па  матэматыцы  i
спецыяльных прадметах,  а па беларускай (рускай) мове i лiтаратуры -
не больш 4 вучэбных гадзiн (сачыненне), 2 вучэбных гадзiн (пераказ),
1 вучэбнай гадзiны (дыктант).
     Заўвага да пп.3,  4;  3.8.  Экзамены па спецыяльных  прадметах,
якiя   спалучаюцца  з  праслухоўваннем,  праглядам  вучэбных  работ,
спартыўнымi выступленнямi i г.д., прымаюцца двума-трыма выкладчыкамi
адпаведнай   прадметнай   (цыклавай)   камiсii.  На  iх  правядзенне
прадугледжваецца фактычна выкарыстаны час,  але не больш 1  вучэбнай
гадзiны на навучэнца. Аплата за павелiчэнне нормы часу ажыццяўляецца
ў межах фонду заработнай платы,  якi выдзелены навучальнай  установе
на адпаведны год.
     4. Кантрольныя работы.
     4.1. Па вынiках вывучэння матэрыялаў адпаведных раздзелаў (тэм)
праводзяцца кантрольныя работы ў лiк часу,  прадугледжанага вучэбным
планам на адпаведны тэрмiн.
     4.2. Колькасць  кантрольных  работ,  якая  вызначана  вучэбнымi
планамi, можа быць павялiчана адмiнiстрацыяй навучальнай установы па
прапанове прадметных (цыклавых) камiсiй.
     4.3. Кантрольная работа павiнна працягвацца не больш 1 вучэбнай
гадзiны (за выключэннем  правядзення  пiсьмовай  работы  па  мове  i
лiтаратуры).
     4.4. Адзнака,  атрыманая  за  кантрольную  работу,   улiчваецца
нараўне з другiмi бягучымi адзнакамi.
     Калi навучэнец атрымаў нездавальняючую адзнаку,  то яму ў межах
бягучага    семестра   i ў   тэрмiны,   якiя   вызначае   выкладчык,
прапаноўваецца выкананне новага варыянта кантрольнай работы.
     5. Бягучы кантроль.
     5.1. Бягучы кантроль ведаў прадугледжвае сiстэматычную праверку
якасцi  атрыманых  навучэнцамi  ведаў,  уменняў  i  навыкаў  па ўсiх
вывучаемых у дадзеным семестры прадметах.
     5.2. На  канец кожнага семестра па ўсiх вывучаемых прадметах на
падставе бягучага кантролю ведаў выкладчыкамi выстаўляюцца вынiковыя
адзнакi.
     Навучэнцу, якi  не  згодзен  з  атрыманай  вынiковай  адзнакай,
даецца  магчымасць здавадь экзамен па вывучанаму матэрыялу дадзенага
прадмета.
     5.3. Вынiковыя  адзнакi  бягучага  кантролю ведаў за семестр па
прадметах,  якiя не выносяцца  на  экзамены,  улiчваюцца  нараўне  з
экзаменацыйнымi.
     Навучэнцам па вынiках заняткаў фiзiчным выхаваннем,  у  парадку
выключэння,  могуць быць выстаўлены станоўчыя адзнакi нават калi яны
не  выканалi  некаторыя  нарматывы  з   улiкам   дынамiкi   прыросту
паказчыкаў iх фiзiчных якасцей i функцыянальнай падрыхтоўкi.
     6. Навучэнцы,  якiя атрымалi па вынiках бягучага кантролю ведаў
i   экзаменацыйнай   сесii  больш  трох  нездавальняючых  адзнак,  з
навучальнай установы выключаюцца.
     7. Навучэнцы,  якiя пакiнуты на паўторнае навучанне на дадзеным
курсе,  могуць быць вызвалены адмiнiстрацыяй навучальнай установы ад
наведвання заняткаў па прадметах,  што вывучаны раней,  лабараторных
работ i экзаменаў, якiя здадзены на станоўчыя адзнакi.
     8. Iншыя пытаннi, якiя звязаны з арганiзацыяй кантролю вучэбнай
работы  навучэнцаў  дзённых  i  вячэрнiх   аддзяленняў,   вырашаюцца
навучальнай установай.
         ___________________________________________________________
         Положение утратило  силу  приказом Министерства образования
         от 2 декабря 2003 г. № 480

                                               Дадатак 3
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.06.1994 № 160

                             ПАЛАЖЭННЕ
                          аб фiлiяле ССНУ

     1. Фiлiял сярэдняй спецыяльнай навучальнай  установы  (далей  -
навучальнай  установы)  з`яўляецца  самастойнай  часткай навучальнай
установы,  якая ўваходзiць у яе структуру,  але дзейнiчае  па-за  яе
размяшчэннем.
     Фiлiял ствараецца  з  мэтай  наблiжэння навучальнай установы да
места работы альбо жыхарства навучэнцаў.
     2. Навучанне на фiлiяле можа ажыццяўляцца па дзённай,  вячэрняй
альбо завочнай формах.
     3. Фiлiял   ствараецца   мiнiстэрствам  (ведамствам),  мясцовым
Саветам  народных  дэпутатаў,   якому   падпарадкавана   навучальная
ўстанова.
     4. Закрыццё фiлiяла ажыццяўляецца ў тым жа парадку,  як  i  яго
стварэнне.
     5. У фiлiяле навучальнай установы  праводзяцца  наступныя  вiды
вучэбна-метадычнай i арганiзацыйнай работы:
     а) лекцыi,   урокi,   лабараторныя   i   практычныя    заняткi,
кансультацыi, экзамены i iншыя вiды вучэбнай работы ў адпаведнасцi з
нормамi навучання, якiя прадугледжаны ў гэтым фiлiяле;
     б) навучанне на курсах па падрыхтоўцы да паступлення ў сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы;
     в) ажыццяўленне  прыёма  навучэнцаў  у адпаведнасцi з Правiламi
прыёма;
     г) вытворчая  дзейнасць  у  адпаведнасцi  з  мэтамi  фiлiяла па
забеспячэнню якаснай падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     6. Абарона дыпломных праектаў на фiлiяле ажыццяўляецца толькi з
дазволу  мiнiстэрства   (ведамства),   мясцовага   Савета   народных
дэпутатаў, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца навучальная ўстанова.
     7. Дыплом  аб  заканчэннi  сярэдняй   спецыяльнай   навучальнай
установы выдае навучальная ўстанова, ў склад якой уваходзiць фiлiял.
     8. Кiраўнiцтва фiлiялам ажыццяўляе загадчык,  якi зацвярджаецца
на   пасадзе  органам  па  кiраўнiцтву  па  прадстаўленню  дырэктара
навучальнай  установы,  ў  склад  якой  уваходзiць  фiлiял,  з  лiку
спецыялiстаў,  якiя  маюць  адпаведную  вышэйшую  адукацыю  i  вопыт
педагагiчнай работы.
     Загадчык фiлiяла   нясе   поўную  адказнасць  перад  дырэктарам
навучальнай установы за ўсю работу, якая праводзiцца на фiлiяле.
     На загадчыка фiлiяла ўскладаецца:
     прыём навучэнцаў;  падбор  i  прадстаўленне   на   зацвярджэнне
дырэктару     навучальнай     установы    кандыдатур    выкладчыкаў,
вучэбна-дапаможнага   i   адмiнiстратыўна-гаспадарчага    персаналу;
арганiзацыя  вучэбнага  працэсу;  кантроль  за  выкананнем  вучэбных
планаў i праграм, за якасцю работы выкладчыкаў; арганiзацыя бытавога
абслугоўвання   выкладчыкаў   i   навучэнцаў  фiлiяла,  ажыццяўленне
мерапрыемстваў па развiццю вучэбна-матэрыяльнай базы фiлiяла i г.д.
     Загадчык фiлiяла  ажыццяўляе гаспадарчую i фiнансавую дзейнасць
на  падставе  i  ў  межах  даверанасцi,  якую  яму  выдае   дырэктар
навучальнай установы.
     9. Пры загадчыку фiлiяла  i  пад  яго  кiраўнiцтвам  ствараецца
педагагiчны савет,  якi ажыццяўляе сваю работу на падставе Палажэння
аб педагагiчным савеце ССНУ.
     10. На  фiлiяле могуць стварацца прадметныя (цыклавыя) камiсii,
у склад якiх уваходзяць выкладчыкi  фiлiяла.  Прадметныя  (цыклавыя)
камiсii  працуюць  на  падставе  Палажэння  аб прадметнай (цыклавай)
камiсii ССНУ.
     11. Фiлiял   навучальнай   установы   павiнны   мець  кабiнеты,
лабараторыi, бiблiятэку, якiя неабходны для арганiзацыi навучальнага
працэсу, а таксама можа мець у сваёй структуры аддзяленнi.
     12. 3 дазвалення органаў па кiраўнiцтву  навучальнай  установай
фiлiялы могуць мець асабовы баланс i бюджэтны рахунак у банку.
     13. Улiк i кантроль за правiльным выкарыстаннем сродкаў фiлiяла
ажыццяўляецца  бухгалтэрыяй  навучальнай  установы альбо бухгалтарам
фiлiяла,   прызначаемым   дырэктарам   навучальнай    установы    па
прадстаўленню загадчыка фiлiялам.
     Загадчык фiлiяла, бухгалтар нясуць адказнасць за ўсю фiнансавую
дзейнасць   фiлiяла   перад   дырэктарам   i   галоўным  бухгалтарам
навучальнай установы.
     14. Статыстычная,    бухгалтарская    i    другая   справаздача
прадстаўляецца  загадчыкам  фiлiяла  ў   навучальную   ўстанову   па
вызначаных  формах  i ў адпаведны тэрмiн,  а таксама па патрабаванню
дырэкцыi навучальнай установы.
     15. Фiлiял мае штамп i пячатку з найменнем.
     16. Усю сваю  дзейнасць  фiлiял  ажыццяўляе  ў  адпаведнасцi  з
Палажэннем  аб  сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе Рэспублiкi
Беларусь.
         __________________________________________________________



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России