ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      11 лiпеня 1994 г. № 201
           
 АБ ЛIЦЭНЗАВАННI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     Савет Мiнiстраў    Рэспублiкi   Беларусь   пастановай   ад   16
кастрычнiка 1991 г.  № 386 (у рэдакцыi  пастановы  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад 22 верасня 1992 г.  № 573) вызначыў парадак
атрымання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на асобныя вiды дзейнасцi.
Органам, якi выдае лiцэнзii на арганiзацыю школ, вучылiшчаў, лiцэяў,
гiмназiй,  каледжаў,  сярэднiх спецыяльных  i  вышэйшых  навучальных
устаноў,   а   таксама   навучальных  устаноў  (падраздзяленняў)  па
павышэнню  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўцы   кадраў   (у далейшым -
навучальныя  ўстановы)  вызначана  Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
     Мiнiстэрствы, ведамствы,   арганiзацыi,   а   таксама  суб`екты
гаспадарання, якiя маюць у сваёй уласнасцi навучальныя ўстановы (або
маюць намер iх арганiзаваць),  павiнны мець лiцэнзiю,  выдадзеную ва
ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     У сувязi з гэтым, загадваю:
     1. Лiчыць   лiцэнзаванымi   (без   афармлення   лiцэнзii)   усе
дзяржаўныя навучальныя ўстановы,  створаныя Мiнiстэрствам адукацыi i
мясцовымi дзяржаўнымi органамi ўлады i кiравання,  незалежна ад часу
iх стварэння.
     2. Лiчыць   лiцэнзаванымi   (без   афармлення   лiцэнзii)   усе
дзяржаўныя  навучальныя  ўстановы  iншых мiнiстэрстваў,  ведамстваў,
арганiзацый, створаныя да 22 верасня 1992 г.

 Мiнiстр                                                В.А.ГАЙСЁНАК




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России