ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ I ДРУКУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 верасня 1994 г. N 165
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МАСТАЦКIМ САВЕЦЕ ТЭАТРАЎ I
КАНЦЭРТНЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з прапановай упраўлення па справах мастацтваў
Мiнiстэрства культуры i друку Рэспублiкi Беларусь загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб мастацкiм Савеце тэатраў i
канцэртных арганiзацый у Рэспублiцы Беларусь.
2. Тэатрам i канцэртным арганiзацыям у месячны тэрмiн унесцi ў
кiруючыя органы, якiм падпарадкуюцца ўстановы мастацтва, прапановы
па складу мастацкiх Саветаў.
3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра
Рылатку У.П.
Мiнiстр А.I.БУТЭВIЧ
ПАЛАЖЭННЕ
аб мастацкiм савеце тэатраў i канцэртных арганiзацый
Мастацкi савет з`яўляецца пастаянна дзеючым фармiраваннем, якое
ствараецца з мэтай забеспячэння ўдзелу калектыву ў вырашэннi ўсiх
творчых задач i функцый тэатра цi канцэртнай арганiзацыi.
Сваёй дзейнасцю савет прызваны спрыяць пастаноўцы спектакляў i
канцэртных праграм высокага мастацкага гучання, садзейнiчаць
якаснаму паляпшэнню творчага саставу, раскрыццю i поўнай рэалiзацыi
яго патэнцыялу, удасканаленню майстэрства, развiццю мастацкай
iнiцыятывы, стварэнню ў калектыве атмасферы высокай прафесiйнай
патрабавальнасцi i грамадзянскай адказнасцi.
Асноўныя функцыi мастацкага савета
Мастацкi савет:
удзельнiчае ў распрацоўцы мастацкай канцэпцыi дзейнасцi тэатра
цi канцэртнай арганiзацыi;
разглядае рэпертуарныя планы, ход iх выканання, знаёмiцца з
новымi творамi i творчымi заяўкамi аўтараў, дае па iм сваё
заключэнне, аказвае дапамогу аўтарам у рэалiзацыi творчых праектаў;
прымае ўдзел у фармiраваннi творчага складу, садзейнiчае
стварэнню для кожнага члена неабходных творчых i вытворчых умоў
працы, магчымасцей для павышэння прафесiйнага майстэрства, прымае
рашэнне аб перавыбранню творчага складу на новы пяцiгадовы тэрмiн;
разглядае пытаннi тарыфных ставак i катэгорый творчым
работнiкам, часовых даплат i прэмiравання;
абмяркоўвае кандыдытуры работнiкаў тэатра, канцэртнай
арганiзацыi з мэтай вылучэння на ганаровыя званнi, дзяржаўныя
ўзнагароды i прэмii;
арганiзуе дапамогу творчай моладзi, перадачу ёй вопыту майстроў
сцэны, абмяркоўвае iндывiдуальныя работы маладых выканаўцаў, дэбюты
i пробы, уносiць кiраўнiцтву рэкамендацыi па пытаннях, звязаных з
дзейнасцю фiлiалаў, малых сцэн, студый, стажорскiх груп, творчых
майстэрань i лабараторый;
разглядае творчыя заяўкi артыстаў, рэжысёраў, дырыжораў,
мастакоў i ўносiць рэкамендацыi па iх выкарыстанню ў бягучым цi
перспектыўным рэпертуары;
кантралюе якасць спектакляў, канцэртаў i праграм, аналiзуе
гастрольную, выязную, шэфскую работу, разам з адмiнiстрацыяй тэатра
распрацоўвае рэкамендацыi па ўдасканаленню форм i метадаў прапаганды
тэатра цi канцэртнай арганiзацыi, работы з гледачамi, вывучэнне
глядацкага попыту;
знаёмiцца з новымi i капiтальна адноўленымi пастаноўкамi,
канцэртнымi праграмамi, арганiзуе iх абмеркаванне, робiць заключэнне
аб iх мастацкай якасцi.
Правы i абавязкi мастацкага савета i яго членаў
Мастацкi савет мае статус дарадчага органа пры кiраўнiцтве
тэатра цi канцэртнай арганiзацыi.
Члены савета ўдзельнiчаюць у вырашэннi пытанняў работы
творчага калектыву. Яны карыстаюцца правам папярэдняга знаёмства з
усiмi матэрыяламi i дакументамi, якiя плануецца разглядаць на
савеце, могуць па даручэнню кiраўнiцтва прадстаўляць тэатрамi
канцэртную арганiзацыю ў грамадскiх арганiзацыях, аргкамiтэтах,
камiсiях, журы i г.д., уносiць прапановы па паляпшэнню творчай,
вытворчай, фiнансавай дзейнасцi, умацаванню матэрыяльнай i тэхнiчнай
базы.
Абавязкамi членаў мастацкага савета з`яўляюцца творчы падыход,
добрасумленныя, уважлiвыя адносiны да работы ў савеце, перыядычныя
справаздачнасць перад калектывам, удзел ва ўсiх пасяджэннях, сходах
i нарадах, на якiх разглядаюцца пытаннi, што ўваходзяць у
кампетэнцыю Савета.
Парадак фармiравання i работы мастацкага савета
У мастацкi савет уключаюцца прадстаўнiкi творчага калектыву,
якiя зарэкамендавалi сябе высокаквалiфiкаваннымi спецыялiстамi i
могуць служыць прыкладам аб`ектыўнасцi, творчай i грамадзянскай
прынцыповасцi, адказнага, добрасумленнага падыходу да даручанай
справы.
Акрамя работнiкаў тэатра цi канцэртнай арганiзацыi ў склад
савета могуць уваходзiць дзеячы лiтаратуры, мастацтва, навукi,
прадстаўнiкi органаў культуры, вытворчых калектываў дзяржаўных i
грамадскiх арганiзацый.
Мастацкi савет фармiруецца па прадстаўленню кiраўнiцтва тэатра
цi канцэртнай арганiзацыi з удзелам грамадскiх арганiзацый i
ўносiцца на зацверджанне ў вышэйстаячы орган культуры.
Склад савета i яго кiраўнiк зацвярджаюцца вышэйстаячым органам
культуры на тэрмiн не больш чым два гады. З моманту зацвярджэння
набывае сабе правы i абавязкi, прадугледжаныя гэтым Палажэннем.
Мастацкi савет працуе ў адпаведнасцi з зацверджаным планам,
склiкаецца па неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў два месяцы,
штогодна робiць справаздачу аб сваёй дзейнасцi на агульным сходзе
творчага калектыву.
Па патрабаванню большасцi яго членаў цi старшынi савета можа
быць склiканы на пазачарговае пасяджэнне.
Пасяджэннi савета афармляюцца пратаколам, рашэннi даводзяцца да
ведама калектыву.
Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў, пры
наяўнасцi на пасяджэннi не меней 2/3 членаў. Пры неабходнасцi
рашэннi мастацкага савета зацвярджаюцца загадам дырэктара.
Члены савета, якiя не праяўляюць неабходнай актыўнасцi ў
рабоце, альбо страцiлi давер калектыву, могуць быць выведзены з
складу савета. У выпадку неабходнасцi ў савет могуць уводзiцца новыя
члены.
Вывад з савета i давыбары яго членаў праводзяцца ў адпаведнасцi
з тым парадкам, якiм iшло фармiраванне i зацвярджэнне савета.
<<< Главная
страница | < Назад
|