АБ СТАЎКАХ АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ
ЗА СТВАРЭННЕ ТВОРАЎ ВЫЯЎЛЕНЧАГА I
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 12 снежня 1994 г. N 243
(Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1994 г., N 14, ст.367)
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. № 1319
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2002 г., № 111, 5/11204)
[Приостановление действия:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
6 июля 1995 г. N 362 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1995 г., N 20, ст.471) ;
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
12 февраля 1996 г. N 95 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 5, ст.123) ;
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15
июля 2002 г. № 949 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 82, 5/10802)
___________________________________________________________
Действие постановления приостановлено до 1 июля 1996 г. -
постановлением Кабинета Министров Республики Беларусь от 12
февраля 1996 г. N 95
Действие постановления приостановлено до 1 января 1996 г. -
постановлением Кабинета Министров Республики Беларусь от 6
июля 1995 г. N 362
___________________________________________________________
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне
твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва згодна з
дадаткам.
2. Парадак стварэння i выкарыстання твора выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадугледжваецца дагаворам памiж
аўтарам i арганiзацыяй - заказчыкам гэтага твора з вызначэннем
памеру аўтарскага ўзнагароджання за твор у адпаведнасцi са стаўкамi,
устаноўленымi дадзенай пастановай, на момант заключэння дагавора.
3. Дазволiць Мiнiстэрству культуры i друку ў асобных выпадках
павялiчваць да 100 працэнтаў памеры ставак аўтарскага ўзнагароджання
за выкананыя работы павышанай складанасцi i высокай мастацкай
каштоўнасцi ў адпаведнасцi з рашэннем мастацка-экспертнай камiсii
названага Мiнiстэрства.
Выплата аўтарскага ўзнагароджання па павышаных стаўках
праводзiцца ў межах 40 працэнтаў асiгнаванняў, выдзеленых
Мiнiстэрству культуры i друку на набыццё твораў выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
4. Стаўкi i парадак выплаты аўтарскага ўзнагароджання,
прадугледжаныя дадзенай пастановай, прымяняюцца да плацяжоў, права
на атрыманне якiх узнiкла з 15 снежня 1994 г.
Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня
1994 г. N 243
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за
стварэнне твораў выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
_________________________________________________________________
¦ Стаўкi аўтарскага
¦ ўзнагароджання
Вiды твораў ¦ (базавых
¦ велiчынь)
___________________________________________¦_____________________
___________________________________________________________
Наименование графы - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15
июля 2002 г. № 949
___________________________________________________________
¦ Стаўкi аўтарскага
¦ ўзнагароджання
Вiды твораў ¦ (мiнiмальных
¦ заработных плат)
________________________________________¦__________________
I. Творы станковага жывапiсу i станковай графiкi
1. Твор станковага жывапiсу 10 - 50
2. Твор станковай графiкi 2 - 20
Заўвага. Аплата графiчных твораў, выкананых у тэхнiцы гравюры на
дрэве, метале, лiнолеуме, каменi, шкле, павышаецца на 20 - 50
працэнтаў.
3. Эцюд, эскiз, накiд твора:
у тэхнiцы жывапiсу 4 - 15
у тэхнiцы графiкi (аловак, туш,
пяро, вугаль) 2 - 15
II. Скульптурныя творы ў мяккiм матэрыяле
1. Станковая скульптура:
круглая скульптура, фiгурная кампазiцыя,
бюст, галава i iншыя кампазiцыi вышыней
0,25 м i вышэй 15 - 25
рэльеф-пано памерам да 4 кв. метраў 15 - 25
2. Мiнiяцюрная скульптура:
статуэтка вышыней да 0,25 м 10 - 20
медалi, плакеткi 3 - 15
III. Скульптурныя творы ў цвердым матэрыяле
1. Аўтарскае ўзнагароджанне за стварэнне скульптурных твораў у
цвердым матэрыяле ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад апрацоўваемых
матэрыялаў у працэнтах ад аўтарскага ўзнагароджання за скульптуру ў
мяккiм матэрыяле:
у гранiце, базальце i iншых роўных iм па цвердасцi i
складанасцi апрацоўкi матэрыялах, у лiтым метале (па выплаўляемай
васковай мадэлi) - да 250 працэнтаў;
у лiставой сталi i лiставой медзi, у тэхнiцы кавальства, лiтым
шкле, мармуры, дрэве, вапняку, лiставым алюмiнii, у змешаных
тэхнiках i ў спалучэннi з рознымi матэрыяламi, у керамiцы, бетоне,
пластмасе, дутым i лiставым шкле i iншых роўных iм па складанасцi
апрацоўкi матэрыялах - да 200 працэнтаў.
Пры апрацоўцы твора аўтарскае ўзнагароджанне павялiчваецца на 5
- 20 працэнтаў ад узнагароджання за мадэль у мяккiм матэрыяле.
2. Пры стварэннi аўтарскiх паўтораў скульптурных твораў да
дзесяцi экземпляраў аўтарскае ўзнагароджанне за другi, трэцi i
наступны экземпляр твора ўстанаўлiваецца ў памеры да 100 працэнтаў
ад аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне арыгiнала твора ў цвердым
матэрыяле ў залежнасцi ад тэхнiкi выканання.
3. Аўтарскае кiраўнiцтва выкананнем скульптурнага твора ў
цвердым матэрыяле аплачваецца ў памеры ад 5 да 20 працэнтаў ад
аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твора ў мяккiм матэрыяле.
_________________________________________________________________
¦ Стаўкi аўтарскага
¦ ўзнагароджання
Вiды твораў ¦ (базавых
¦ велiчынь)
___________________________________________¦_____________________
___________________________________________________________
Наименование графы - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15
июля 2002 г. № 949
___________________________________________________________
¦ Стаўкi аўтарскага
¦ ўзнагароджання
Вiды твораў ¦ (мiнiмальных
¦ заработных плат)
________________________________________¦__________________
IV. Манументальная i манументальна-дэкаратыўная скульптура
1. Эскiзны праект помнiка (скульптурныя
групы, аднафiгурная кампазiцыя, бюст,
архiтэктурная кампазiцыя тыпу абелiска,
стэлы, аркi, мемарыяльнай дошкi i iншыя) 10 - 25
Заўвагi:
1. Да эскiзнага праекта манументальнай i
манументальна-дэкаратыўнай скульптуры адносяцца: эскiзная мадэль у
зададзеным маштабе, фрагмент скульптурнай кампазiцыi, архiтэктурнае
рашэнне, планы i перспектывы.
2. Выкананне канструкцыйных чарцяжоў, шаблонаў i iншых
праектаў аплачваецца дадаткова.
3. Работы па фармоўцы i адлiўцы ў гiпсе скульптурнай часткi,
архiтэктурных элементаў, а таксама па выкананню макетаў аплачваюцца
дадаткова.
2. Рабочая мадэль:
круглай скульптуры вышыней да 2 м 10 - 40
рэльефнай камлазiцыi памерам да
3 кв. метраў 20 - 40
3. Мадэль у велiчыню твора:
круглай скульптуры:
фiгурная кампазiцыя вышыней да 6 м 15 - 40
бюст, галава вышыней да 1 м 15 - 35
рэльефу:
фiгурная кампазiцыя (за 1 кв. метр) 5 - 15
бюст, галава памерам да 1 кв. метра 10 - 15
геральдычная, арнаментная i iншыя
вiды кампазiцыi (за 1 кв. метр) 2 - 10
скульптуры архiтэктурна-дэкаратыўных
форм:
памерам да 2 м па найбольшаму
вымярэнню (вышынi, шырынi, глыбiнi) 10 - 15
памерам звыш 2 м па найбольшаму
вымярэнню не менш 20
V. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
1. Заслона (свабодны роспiс, бацiк,
аплiкацыя i iншая тэхнiка выканання)
- за 1 кв. метр 2 - 5
Заўвагi:
1. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца паэтапна ў наступных
памерах:
форэскiз - не менш 15 працэнтаў;
эскiз - 25 працэнтаў;
кардон - 25 працэнтаў;
выкананне ў матэрыяле - астатак сумы па дагавору.
2. Узнагароджанне за варыянты эскiза, выкананыя па пiсьмовай
просьбе заказчыка, вызначаецца ў памеры не менш 20 працэнтаў ад сумы
дагавора.
2. Творы (прадметы) рознага
функцыянальнага прызначэння (ваза, блюда,
шкатулка, камiнныя прылады, плакетка,
рама, падсвечнiк, пано, абажур,
твор ювелiрнага мастацтва, нагрудны
знак i iншыя) 4 - 15
3. Творы, выкананыя ў тэхнiцы ручнога
ткацтва (габелен, дыван, шпалера
i iншыя), - за 1 кв. метр 2 - 5
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|