ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 снежня 1994 г. N 419
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАСТАНОВЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ПАТЭНТНАГА ВЕДАМСТВА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ ДЗЕЯННI ПЕРАРЭГIСТРАВАНЫХ АХОЎНЫХ
ДАКУМЕНТАЎ I ПАРАДАК ВЫПЛАТЫ ПОШЛIН ПА IМ"
На падставе Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб
парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах
на вынаходнiцтвы" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г. "Аб
парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах
на прамысловыя ўзоры" ад 05.02.93 г., "Аб парадку ўвядзення ў
дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб таварных знаках i знаках
абслугоўвання" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г. загадваю:
1. Зацвердзiць Пастнову Дзяржаўнага патэнтнага ведамства
Рэспублiкi Беларусь "Аб дзеяннi перарэгiстраваных ахоўных дакументаў
i парадак выплаты пошлiн па iм".
2. Увесцi ў дзеянне гэтую Пастанову з моманту рэгiстрацыi ў
Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ДЗЯРЖАЎНАЕ ПАТЭНТНАЕ ВЕДАМСТВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
ЗАЦВЯРДЖАЮ:
Намеснiк мiнiстра
В.П. Стаўроў
загад N 419 ад 20.12.94 г.
Аб дзеяннi перарэгiстраваных ахоўных дакументаў
i парадак выплаты пошлiн па iм
===
[Изменения и дополнения:
Изменения, утвержденные приказом Министерства
образования и науки от 10 июля 1995 г. N 282 (рег. N 993)
.
На падставе Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб
парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах
на вынаходствы" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г., "Аб
парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах
на прамысловыя ўзоры" ад 05.02.93 г., "Аб парадку ўвядзення ў
дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб таварных знаках i знаках
абслугоўвання" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г. i у
адпаведнасцi з "Правiламi перарэгiстрацыi аб`ектаў прамысловай
уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь", зацверджанымi старшынёй
Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублiкi Беларусь 19.03.93 г.
(далей "Правiлы") Белдзяржпатэнт ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызначыць наступныя тэрмiны дзеяння перарэгiстраваных
ахоўных дакументаў.
1.1. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя ў адпаведнасцi з
п.п. 1.1,1.2 Правiл, дзейнiчаюць з даты рэгiстрацыi у Дзяржаўным
рэестры вынаходстваў Рэспублiкi Беларусь да сканчэння 20-гадавога
тэрмiну, адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо з даты
падачы мiжнароднай заяўкi.
1.2. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя на падставе п. 1.3
дзейнiчаюць з даты падачы хадайнiцтва ў Белдзяржпатэнт да
20-гадавога тэрмiну, адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо
Расiйскую Федэрацыю, а па заяўкам, пададзеным па працэдуры РСТ - з
даты мiжнароднай падачы.
1.3. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя на падставе п.1.4
Правiл, дзейнiчаюць з даты падачы заяў у Белдзяржпатэнт да сканчэння
20-гадавога тэрмiну, адлiчваемага адпаведна з даты падачы першай
заяўкi ў патэнтнае ведамства любой дзяржавы, якая з`яўляецца
ўдзельнiцай Парыжскай канвенцыi, у тым лiку па заяўкам пададзеным у
СССР альбо Расiйскую Федэрацыю.
1.4. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя ў адпаведнасцi з
п.п. 2.1, 2.2 Правiл, дзейнiчаюць з даты рэгiстрацыi ў Дзяржаўным
рэестры прамысловых ўзораў Рэспублiкi Беларусь да сканчэння
10-гадавога тэрмiну, адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР з
правам прадаўжэння па п.4 арт.3 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
патэнтах на прамысловыя ўзоры".
1.5. Патэнты Рэспублiкi Беларусь на прамысловыя ўзоры,
выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.п. 2.3, 2.4 Правiл, дзейнiчаюць на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з даты падачы адпаведна хадайнiцтваў
альбо заяў ў Дзяржпатэнт да сканчэння 10-гадавога тэрмiну,
адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо Расiйскую Федэрацыю,
з правам адтэрмiноўкi да 15 год.
1.6. Пасведчаннi Рэспублiкi Беларусь на таварныя знакi,
выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.3 Правiл, дзейнiчаюць з даты
рэгiстрацыi ў Дзяржаўным рэестры таварных знакаў на працягу 10 год.
1.7. Пасведчаннi Рэспублiкi Беларусь на таварныя знакi,
выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.п. 3.2, 3.3 Правiл, дзейнiчаюць з даты
падачы хадайнiцтва альбо заявы у Дзяржпатэнт на працягу 10 год.
2. Вызначыць наступны парадак выплаты пошлiн па
перарэгiстраваным ахоўным дакументам.
2.1. Выплата пошлiн за падтрыманне ў сiле патэнтаў Рэспублiкi
Беларусь на вынаходствы i прамысловыя ўзоры, выдадзеных у
адпаведнасцi з п.п. 1.1, 2.1 Правiл, праводзiцца ў парадку i
памерах, прадугледжаных Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i
зборах, зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 11.12.92 г. N 748 (ЗП РБ, 1992 г., N 35, арт.634) са змяненнямi,
ўнесенымi Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
05.03.93 г. N 132 (ЗП РБ, 1993 г., N 7, арт.117), пачынаючы з года,
якi iдзе за годам паступлення хадайнiцтва у Дзяржпатэнт. Пры гэтым
адпаведны год i пачатак года, за якi павiнна быць выплачана пошлiна,
вызначаецца па даце падачы заяўкi ў СССР, альбо па даце падачы
мiжнароднай заяўкi (РСТ).
2.2. Выплата пошлiн за падтрыманне ў сiле патэнтаў Рэспублiкi
Беларусь на вынаходствы i прамысловыя ўзоры, выдадзеных ў
адпаведнасцi з п.п. 1.2, 1.3, 1.4, 2.2, 2.3, 2.4 Правiл, праводзiцца
пачынаючы з першага года дзеяння патэнта Рэспублiкi Беларусь, пры
гэтым памер пошлiн за першы i наступныя гады падтрымання патэнта ў
сiле прыраўноўваецца да памеру пошлiн адпаведна за трэцi i наступныя
гады, вызначаным Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i зборах.
2.3. Выплата пошлiн за падтрыманне перарэгiстраваных ахоўных
дакументау па п.п. 1.1, 1.2, 1.3, 2.1, 2.2, 2.3 Правiл праводзiцца ў
адпаведнасцi з Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i зборах.
Выплату пошлiн правесцi да 5 лютага 1996 года, пры гэтым пошлiна за
пратэрмiноўку плацяжу не спаганяецца.
__________________________________________________________
Пункт 2.3. - в редакции изменений, утвержденных приказом
Министерства образования и науки от 10 июля 1995 г. N 282
(рег. N 993)
2.3. Выплата пошлiн за падтрыманне перарэгiстраваных
ахоўных дакументау па п.п. 1.1, 1.2, 1.3, 2.1, 2.2, 2.3
Правiл праводзiцца ў адпаведнасцi з Часовым палажэннем аб
патэнтных пошлiнах i зборах. Выплату пошлiн правесцi на
працягу 6 месяцаў з даты праняцця гэтай Пастановы, пры
гэтым пошлiна за пратэрмiноўку плацяжу не спаганяецца.
__________________________________________________________
2.4. Па мiжнародным заяўкам пададзеным па п. 1.4 Правiл, даць
права падачы хадайнiцтва аб правядзеннi патэнтнай экспертызы да 5
лютага 1996 года, пры гэтым пошлiна за пратэрмiноуку плацяжу не
спаганяецца.
__________________________________________________________
Пункт 2.4. - в редакции изменений, утвержденных приказом
Министерства образования и науки от 10 июля 1995 г. N 282
(рег. N 993)
2.4. Па мiжнародным заяўкам пададзеным па п. 1.4 Правiл,
даць права падачы хадайнiцтва аб правядзеннi патэнтнай
экспертызы на працягу 6 месяцаў з даты прыняцця гэтай
Пастановы, пры гэтым пошлiна за пратэрмiноуку плацяжу не
спаганяецца.
__________________________________________________________
Старшыня В.I.Кудашоў
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 646/12.
Дата: 22.12.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|