ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 19 июня 2006 года

<<< Главная страница | < Назад


Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 11 августа 2005 г. №104 "Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб рабоце арганiзацый, якiя займаюцца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў"

  ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      11 жнiўня 2005 г. № 104

АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI АБ РАБОЦЕ
АРГАНIЗАЦЫЙ, ЯКIЯ ЗАЙМАЮЦЦА ДЭМАНСТРАЦЫЯЙ КIНА-,
ВIДЭАФIЛЬМАЎ

     На падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i аналiзу
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  29 красавiка 2005 г.  № 441,  Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     1.1. форму  дзяржаўнай  статыстычнай   справаздачнасцi   1-кiно
"Справаздача  аб  рабоце  арганiзацыi,  якая займаецца дэманстрацыяй
кiна-, вiдэафiльмаў"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе  ў  дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за 2005 год;
     1.2. форму  дзяржаўнай  статыстычнай   справаздачнасцi   2-кiно
(зводная)  "Справаздача  аб  дзейнасцi  арганiзацый,  якiя займаюцца
дэманстрацыяй кiна-,  вiдэафiльмаў"* гадавой перыядычнасцi i  ўвесцi
яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год.
     2. Зацвердзiць   прыкладзеныя   Указаннi  па  запаўненню  формы
дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi  1-кiно  "Справаздача   аб
рабоце    арганiзацыi,    якая    займаецца   дэманстрацыяй   кiна-,
вiдэафiльмаў"* i  ўвесцi  iх у дзеянне,  пачынаючы са справаздачы за
2005 год.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
     3.1. форму   дзяржаўнай   статыстычнай  справаздачнасцi  1-кiно
"Справаздача аб рабоце  арганiзацыi,  якая  займаецца  дэманстрацыяй
кiна-,    вiдэафiльмаў"   на   юрыдычныя   асобы,   iх   адасобленыя
падраздзяленнi, якiя займаюцца дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў;
     3.2. форму   дзяржаўнай   статыстычнай  справаздачнасцi  2-кiно
(зводная) "Справаздача  аб  дзейнасцi  арганiзацый,  якiя  займаюцца
дэманстрацыяй    кiна-,   вiдэафiльмаў"   на   раённыя   (гарадскiя)
арганiзацыi  кiна-,   вiдэасеткi   сiстэмы   Мiнiстэрства   культуры
Рэспублiкi Беларусь.
     4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка  2003  г.  №  124  "Аб
зацвярджэннi  формы  дзяржаўнай  статыстычнай справаздачнасцi 1-кiно
"Справаздача аб рабоце  арганiзацыi,  якая  займаецца  дэманстрацыяй
кiна-,  вiдэафiльмаў", кароткiх указанняў па яе запаўненню i таблiцы
3-кiно "Зводная справаздача аб рабоце  арганiзацый,  якiя  займаюцца
дэманстрацыяй кiна-, вiдэафiльмаў".

Мiнiстр                                                 У.I.Зiноўскi

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России