Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 11 августа 2005 г. №107
"Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб дзейнасцi канцэртных арганiзацый, самастойных калектываў"
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 жнiўня 2005 г. № 107
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI АБ ДЗЕЙНАСЦI
КАНЦЭРТНЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ, САМАСТОЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк
"Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi, самастойнага
калектыва"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы
са справаздачы за 2005 год;
1.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк
(зводная) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртных арганiзацый,
самастойных калектываў"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк "Справаздача аб
дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi, самастойнага калектыва"* i ўвесцi
iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк
"Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi, самастойнага
калектыва" на канцэртныя арганiзацыi, самастойныя калектывы;
3.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк
(зводная) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртных арганiзацый,
самастойных калектываў" на ўпраўленнi культуры абласных (Мiнскага
гарадскога) выканаўчых камiтэтаў.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2004 г. № 73 "Аб зацвярджэннi
формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк "Справаздача аб
дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi, самастойнага калектыва" i
ўказанняў па яе запаўненню".
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|