Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 25 августа 2005 г. №114
"Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па фiзiчнай культуры i спорту"
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 жнiўня 2005 г. № 114
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА ФIЗIЧНАЙ
КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк
"Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту"* гадавой перыядычнасцi i
ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год;
1.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-фк
"Зводная справаздача па фiзiчнай культуры i спорту"* гадавой
перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за
2005 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк "Справаздача па
фiзiчнай культуры i спорту"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са
справаздачы за 2005 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-фк
"Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" на арганiзацыi, у якiх
дзейнiчаюць калектывы фiзiчнай культуры; фiзкультурна-спартыўныя
клубы; клубы па вiду (вiдах) спорту; фiзкультурна-аздараўленчыя,
спартыўныя цэнтры (камбiнаты, комплексы); грамадскiя аб'яднаннi
фiзкультурна-аздараўленчага i спартыўнага напрамку; спецыялiзаваныя
вучэбна-спартыўныя ўстановы; установы адукацыi; iншыя арганiзацыi, у
якiх працуюць работнiкi фiзiчнай культуры i спорту;
3.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-фк
"Зводная справаздача па фiзiчнай культуры i спорту" на аддзелы
(упраўленнi) фiзiчнай культуры, спорту i турызму раенных (гарадскiх)
выканаўчых камiтэтаў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|