Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 ноября 2005 г. №1230
"Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту на папярэджанне i лiквiдацыю наступстваў надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лістапада 2005 г. № 1230
АБ ВЫДЗЯЛЕННІ СРОДКАЎ З РЭСПУБЛІКАНСКАГА БЮДЖЭТУ НА
ПАПЯРЭДЖАННЕ І ЛІКВІДАЦЫЮ НАСТУПСТВАЎ НАДЗВЫЧАЙНЫХ
СІТУАЦЫЙ ПРЫРОДНАГА І ТЭХНАГЕННАГА ХАРАКТАРУ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у IV квартале 2005 г. са
сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на расходы,
звязаныя з папярэджаннем і ліквідацыяй наступстваў надзвычайных
сітуацый і стыхійных бедстваў:
Гродзенскаму аблвыканкому - 863,3 млн. рублёў, Мінскаму
аблвыканкому - 664,1 млн. рублёў на пакрыццё затрат, звязаных з
ліквідацыяй наступстваў стыхійнага бедства, і кампенсацыю урону
арганізацыям і грамадзянам, якія пацярпелі ад гэтага бедства;
Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 110
млн. рублёў на аплату паслуг арганізацый, якія прадаставілі рабочую
сілу, механізмы і транспартныя сродкі для ліквідацыі стыхійнага
бедства;
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання - 70 млн. рублёў
на правядзенне работ па аднаўленню цэласнасці загараджальных дамб на
РУП «Эксперыментальная база «Любаньская»;
Міністэрству па надзвычайных сітуацыях - 927 млн. рублёў на
аднаўленне тэхнікі і абсталявання, што выкарыстоўваліся пры
ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства, і аснашчэнне спецыяльным
абсталяваннем і інструментам падраздзяленняў па надзвычайных
сітуацыях для ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і
тэхнагеннага характару;
Міністэрству лясной гаспадаркі - 706,8 млн. рублёў на
ліквідацыю наступстваў урагану ў лясным фондзе Рэспублікі Беларусь;
Міністэрству абароны - 355,5 млн. рублёў на утылізацыю
радыеактыўных адходаў, што знаходзяцца на захоўванні ва Узброеных
Сілах Рэспублікі Беларусь.
2. Міністэрству па надзвычайных сітуацыях і Міністэрству
фінансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых
адпаведна з дадзенай пастановай сродкаў.
Прэм'ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|