Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 ноября 2005 г. №1281
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў барацьбе з гандлем людзьмi, органамi i тканкамi чалавека i падпiсаннi дадзенага Пагаднення"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лістапада 2005 г. № 1281
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ З ГАНДЛЕМ ЛЮДЗЬМІ, ОРГАНАМІ
І ТКАНКАМІ ЧАЛАВЕКА І ПАДПІСАННІ ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства ўнутраных спраў,
узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і
іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту
Пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе з гандлем людзьмі, органамі
і тканкамі чалавека (прыкладаецца)* і падпісанні дадзенага
Пагаднення.
______________________________
*Не рассылаецца.
Адобрыць названы праект Пагаднення ў якасці асновы для
правядзення перагавораў, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго
змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|