ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 19 июня 2006 года

<<< Главная страница | < Назад


Решение Минского городского исполнительного комитета от 1 декабря 2005 г. №2151 "Аб тарыфах на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн"

 
          РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                       1 снежня 2005 г. № 2151

АБ ТАРЫФАХ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ У АЎТОБУСАХ 
РЭГУЛЯРНЫХ МАРШРУТАЎ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСІН

     На  падставе  Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад  19  мая
1999  г.  №  285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов)  в
Республике  Беларусь»  і  ў  мэтах  забеспячэння  выканання   Закона
Рэспублікі  Беларусь ад 18 лістапада 2004 года «О бюджете Республики
Беларусь   на  2005  год»  у  частцы  пакрыцця  затрат  транспартных
арганізацый,    ажыццяўляючых   перавозку   пасажыраў    і    багажу
аўтамабільным   транспартам  прыгарадных  зносін,  Мінскі   гарадскі
выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
     1.  Зацвердзіць  тарыфы за адзін кіламетр  праезду  пасажыра  ў
аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:
     1.1. на звычайных маршрутах:
    у аўтобусах агульнага тыпу                  - 69,0 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі  - 71,8 рубля;
     1.2. на хуткасных маршрутах:
    у аўтобусах агульнага тыпу                  - 89,6 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі  - 93,2 рубля;
     1.3. на дадатковых рэйсах:
    у аўтобусах агульнага тыпу                  - 93,0 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі  - 96,8 рубля;
     1.4. на экспрэсных маршрутах:
    у аўтобусах агульнага тыпу                  - 103,6 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі  - 107,6 рубля.
     2.   Устанавіць,   што   кошт  праезду  пасажыра   разлічваецца
памнажэннем  тарыфу,  названага  ў  пункце  1  гэтага  рашэння,   на
адлегласць яго паездкі.
     3.  Кошт  білета  на  праезд у аўтобусах  рэгулярных  маршрутаў
прыгарадных  зносін  акругляецца  ў  адпаведнасці  з  заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
     4.  Устанавіць  тарыф  за  адзін  кіламетр  правозу  багажу   ў
аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:
     4.1. за кожнае маламернае месца багажу - у памеры 5,8 рубля;
     4.2.  за  кожнае  сярэднямернае месца багажу -  у  памеры  11,6
рубля;
     4.3. за кожнае буйнамернае месца багажу - у памеры 23,2 рубля.
     5.   Устанавіць,   што   кошт   правозу   багажу   разлічваецца
памнажэннем  тарыфу,  названага  ў  пункце  4  гэтага  рашэння,   на
адлегласць  яго  правозу  і  акругляецца ў  адпаведнасці  з  дзеючым
заканадаўствам.
     6.    Транспартнаму   камунальнаму   унітарнаму   прадпрыемству
«Мінсктранс» (Сасноўскі У.Г.):
     6.1.  узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду  пасажырамі
і  правозу  багажу  ў  аўтобусах  рэгулярных  маршрутаў  прыгарадных
зносін;
     6.2.  інфармаваць  насельніцтва аб змяненні тарыфаў  на  праезд
пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін.
     7.   Прызнаць  страціўшым  сілу  рашэнне  Мінскага   гарадскога
выканаўчага  камітэта  ад 8 верасня 2005 г. №  1617  «О  тарифах  на
проезд  пассажиров  в  автобусах регулярных  маршрутов  пригородного
сообщения» (Национальный реестр правовых актов Республики  Беларусь,
2005 г., № 147, 9/4471).
     8.   Тарыфы   на  перавозку  пасажыраў  аўтобусамі   рэгулярных
маршрутаў   прыгарадных  зносін,  зацверджаныя  дадзеным   рашэннем,
прымяняюцца   юрыдычнымі   асобамі   ўсіх    формаў    уласнасці   і 
індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць перавозкі 
пасажыраў.
     9.  Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці  на  першага
намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Панцялея
М.П.
     10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 7 снежня 2005 г.
     
Старшыня                                                  М.Я.Паўлаў
                                                                    
Кіраўнік спраў                                         М.Ф.Савановіч
     
УЗГОДНЕНА                  
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
      М.П.Зайчанка
30.11.2005

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России