Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2005 г. №1586
"Аб вызначэннi кампетэнтнага органа, адказнага за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублiкай Беларусь па Пагадненню памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб прадастаўленнi бязвыплатнай дапамогi ад 13 снежня 2004 года"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2005 г. № 1586
АБ ВЫЗНАЧЭННІ КАМПЕТЭНТНАГА ОРГАНА, АДКАЗНАГА ЗА
ВЫКАНАННЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ, ПРЫНЯТЫХ РЭСПУБЛІКАЙ
БЕЛАРУСЬ ПА ПАГАДНЕННЮ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ КІТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ
ПРАДАСТАЎЛЕННІ БЯЗВЫПЛАТНАЙ ДАПАМОГІ АД 13 СНЕЖНЯ
2004 ГОДА
У мэтах рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь
і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні
бязвыплатнай дапамогі ад 13 снежня 2004 года Савет Міністраў
Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызначыць Камітэт па праблемах вынікаў катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
кампетэнтным органам, адказным за выкананне абавязацельстваў,
прынятых Рэспублікай Беларусь па Пагадненню паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні
бязвыплатнай дапамогі ад 13 снежня 2004 года.
2. Міністэрству замежных спраў інфармаваць ва ўстаноўленым
парадку Кітайскі Бок аб вызначэнні кампетэнтнага органа, адказнага
за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па
Пагадненню паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай
Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні бязвыплатнай дапамогі ад 13
снежня 2004 года.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі С.Сідорскі
Беларусь
|