Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 января 2006 г. №97
"Аб узнагароджаннi Я.Ф.Канаплi, М.П.Круцько i С.А.Савiцкага Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 студзеня 2006 г. № 97
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ Я.Ф.КАНАПЛІ, М.П.КРУЦЬКО І
С.А.САВІЦКАГА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Канаплю Яўгенія Фёдаравіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай
установы «Інстытут радыёбіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі», за вялікі ўклад у развіццё навукі ў галіне радыёбіялогіі
і біяхіміі, арганізацыю і правядзенне навуковых даследаванняў
вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, плённую навукова-
арганізацыйную дзейнасць;
Круцько Мікалая Паўлавіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай
установы «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі», за вялікі ўклад у навукова-даследчую
дзейнасць па распрацоўцы і ўкараненню ў вытворчасць новых відаў
мінеральных удабрэнняў і дарожна-будаўнічых матэрыялаў, актыўную
навукова-арганізацыйную дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў;
Савіцкага Сяргея Артуравіча, намесніка начальніка ўпраўлення -
начальніка аддзела навукова-тэхнічных праграм і праектаў у галіне
прамысловасці і энергетыкі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і
тэхналогіях, за вялікі асабісты ўклад у арганізацыю навукова-
тэхнічнай дзейнасці, стварэнне нарматыўнай прававой базы навуковай
сферы Рэспублікі Беларусь і рэалізацыю навукова-тэхнічных праграм.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі С.Сідорскі
Беларусь
|