Решение Минского городского Совета депутатов от 23 марта 2006 г. №231
"Аб прысваеннi назвы вулiцам у мiкрараёнах Сухарава-4 i Сухарава-5"
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
23 сакавіка 2006 г. № 231
АБ ПРЫСВАЕННІ НАЗВЫ ВУЛІЦАМ У МІКРАРАЁНАХ
СУХАРАВА-4 І СУХАРАВА-5
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5
мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке
решения вопросов административно-территориального устройства
Республики Беларусь», праектам дэтальнага плана жылога раёна
Сухарава і праектамі забудовы мікрараёнаў Сухарава-4 і Сухарава-5
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектаванай вуліцы № 2 у мікрараёне Сухарава-4 на ўчастку
ад вуліцы У.Е.Лабанка да праектаванай вуліцы № 3 прысвоіць імя
народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы,
удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Пятровіча Шамякіна і надалей
называць яе «вуліца Івана Шамякіна».
2. Праектаваную вуліцу № 3 у мікрараёнах Сухарава-4 і 5 на
ўчастку ад вуліцы Сухараўскай да вуліцы К.Т.Мазурава лічыць працягам
вуліцы Л.А.Скрыпнікава і надалей называць яе «вуліца
Л.А.Скрыпнікава».
3. Праектаваную вуліцу № 5 у мікрараёне Сухарава-5 на ўчастку
ад вуліцы Сухараўскай да вуліцы К.Т.Мазурава лічыць працягам вуліцы
Пімена Панчанкі і надалей называць яе «вуліца Пімена Панчанкі».
4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на
намесніка старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Чарнавусаву В.Р. і пастаянную камісію Мінскага гарадскога Савета
дэпутатаў па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
Старшыня У.М.Папкоўскі