ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 7 сентября 2005 года

<<< Главная страница | < Назад


АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ КОНКУРСЕ НА СТВАРЭННЕ П'ЕС ДЛЯ ТЭАТРА
 
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 сакавiка 2005 г. № 6
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 24.03.2005, № 44, рег. № 8/12288 от 18.03.2005)
 
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. № 1558 "Пытаннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь", i ў мэтах узбагачэння рэпертуару тэатраў новымi творамi беларускай драматургii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю па правядзеннi рэспублiканскага конкурсу на стварэнне п'ес для тэатра.
Мiнiстр
Л.П.Гуляка
 
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
04.03.2005 № 6
 
IНСТРУКЦЫЯ па правядзеннi рэспублiканскага конкурсу на стварэнне п'ес для тэатра
 
1. Рэспублiканскi конкурс на стварэнне п'ес для тэатра (далей - конкурс) праводзiцца ў мэтах далейшага ўзбагачэння рэпертуару тэатраў новымi творамi сучаснай беларускай драматургii.
 
2. Конкурс праводзiць Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства).
 
3. Перыядычнасць правядзення конкурсу - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення, дэвiз, склад журы конкурсу вызначаюцца загадам Мiнiстэрства.
 
4. На конкурс прымаюцца:
арыгiнальныя шматактовыя п'есы для драматычнага тэатра;
iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для драматычнага тэатра;
п'есы i iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для дзiцячага тэатра;
п'есы i iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для тэатра лялек;
творы, якiя не былi надрукаваныя i публiчна выкананыя ў Рэспублiцы Беларусь раней тэрмiну завяршэння конкурсу.
 
5. Творы, якiя былi прадстаўлены на мiнулыя конкурсы, што праводзiлiся Мiнiстэрствам, паўторна не разглядаюцца.
 
6. Творы высылаюцца ў друкаваным выглядзе, у двух збрашураваных экзэмплярах (першы i другi), без указання на iх прозвiшча аўтара, замест чаго на дасланых аўтарам экзэмплярах павiнен быць прастаўлены яго асабiсты дэвiз.
 
7. Да твораў дадаецца запячатаны паштовы канверт з паметкай на iм аўтарскага дэвiзу, у якiм павiнны знаходзiцца наступныя дадзеныя аб аўтары: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, паштовы адрас, нумар тэлефона, указана месца працы.
Пры адсутнасцi канверта з дадзенымi аўтара творы, дасланыя на конкурс, не разглядаюцца.
Калi замест дадзеных аўтара ўказаны толькi яго лiтаратурны псеўданiм, гэта не лiчыцца пацвярджэннем аўтарства на прадстаўленыя творы.
 
8. Творы на конкурс высылаюцца на адрас: 220004, г.Мiнск, праспект Машэрава, 11, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, упраўленне мастацтваў, "На рэспублiканскi конкурс п'ес для тэатра".
 
9. Творы прымаюцца ў строгай адпаведнасцi з тэрмiнамi, вызначанымi ў загадзе Мiнiстэрства. Дата прыёму работ, дасланых поштай, вызначаецца па паштовым штэмпелi.
 
10. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:
шматактовыя п'есы для драматычнага тэатра;
п'есы для дзiцячага тэатра;
п'есы для тэатра лялек;
iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для драматычнага тэатра;
iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для дзiцячага тэатра;
iнсцэнiроўкi па творах беларускай лiтаратуры для тэатра лялек.
 
11. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi, асноўнымi i заахвочвальнымi грашовымi прэмiямi. Заахвочвальныя прэмii прысуджаюцца толькi за стварэнне п'ес.
Колькасць прэмiй i iх памеры вызначаюцца Мiнiстэрствам.
 
12. Журы конкурсу прымае рашэнне на падставе адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы не падлягае перагляду з боку Мiнiстэрства i з'яўляецца правамоцным, калi ў яго рабоце прымала ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу.
 
13. Журы конкурсу пры неабходнасцi можа пераглядаць колькасць i памеры прэмiй у межах кожнай намiнацыi. Пры гэтым перагляду не падлягае агульная сума сродкаў, што выдаткавана на прэмii ў межах адной канкрэтнай намiнацыi.
 
14. Творы, адзначаныя на конкурсе, прапануюцца Мiнiстэрствам для пастаноўкi ў тэатрах. Па факце пастаноўкi ў рэспублiцы яны набываюцца Мiнiстэрствам з выплатай адпаведнага аўтарскага ўзнагароджання, могуць друкавацца ў спецыяльных выданнях Мiнiстэрства без выплаты аўтарскага ўзнагароджання пры згодзе на гэта з боку аўтара.

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России