АБ КАМАНДЗIРАВАННI М.К.КРУКА Ў г.СТАКГОЛЬМ (КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ)
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 мая 2005 г. № 521
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 26.05.2005, № 78, рег. № 5/15983 от 23.05.2005)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 30 мая па 3 чэрвеня 2005 г. у г.Стакгольм (Каралеўства Швецыя) першага намеснiка Мiнiстра лясной гаспадаркi Крука Мiкалая Канстанцiнавiча для вывучэння перадавога вопыту ўстойлiвага лесакiравання, лесакарыстання i лясной сертыфiкацыi, удзелу ў рабоце спецыялiзаванай мiжнароднай выстаўкi "Elmia-Wood 2005" i азнаямлення з новымi сучаснымi тэхналогiямi, машынамi i абсталяваннем лесагаспадарчай вытворчасцi, а таксама для абмеркавання пытанняў i наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў галiне лясной гаспадаркi, навукi i падрыхтоўкi кадраў.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
|
У.Семашка
|