ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ,
МIЖНАРОДНАГА ГАНДЛЮ I КУЛЬТУ АРГЕНЦIНСКАЙ РЭСПУБЛIКI*
______________________________
*Уступiў у сiлу 28 кастрычнiка 2004 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, якiя далей
называюцца Бакамi, i Мiнiстэрства замежных спраў, мiжнароднага
гандлю i культу Аргенцiнскай Рэспублiкi,
натхнёныя жаданнем умацоўваць двухбаковыя адносiны шляхам
дыялогу i ўзаемнага супрацоўнiцтва,
кiруючыся жаданнем садзейнiчаць развiццю сваiх адносiн у
адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права,
перакананыя ў тым, што дыялог па двухбаковых i мiжнародных
тэмах, што ўяўляюць узаемны iнтарэс, садзейнiчае найбольшаму
зблiжэнню памiж Рэспублiкай Беларусь i Аргенцiнскай Рэспублiкай,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi праводзяць кансультацыi па пытаннях, што датычацца
развiцця двухбаковага i шматбаковага супрацоўнiцтва ў галiнах
палiтыкi, эканомiкi, культуры, навукi, тэхнiкi i гуманiтарнага
супрацоўнiцтва.
Артыкул 2
Кансультацыi, згаданыя ў артыкуле 1, будуць праводзiцца на
ўзроўнi дэлегацый падчас сесiй Генеральнай Асамблеi Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый. Дата, парадак дня кожнай сустрэчы будзе вызначацца
па ўзаемнай згодзе дыпламатычным шляхам.
Артыкул 3
У межах сваёй кампетэнцыi i сумесна з адпаведнымi ўстановамi
кожнай краiны Бакi будуць супрацоўнiчаць з мэтай устанаўлення i
развiцця непасрэдных сувязей памiж дзяржаўнымi iнстытутамi i
арганiзацыямi абедзвюх краiн.
Артыкул 4
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць на працягу трох гадоў, пасля заканчэння якiх ён будзе
аўтаматычна падаўжацца на паслядоўныя аднагадовыя перыяды, пакуль
адзiн з Бакоў па дыпламатычных каналах не паведамiць другому аб
сваiм намеры дэнансаваць яго. У гэтым выпадку дзеянне Пратакола
спыняецца праз шэсцьдзесят дзён пасля атрымання другiм Бокам такога
паведамлення.
Здзейснена ў г.Буэнас-Айрэсе 28 кастрычнiка 2004 года ў двух
экземплярах на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства замежных спраў За Мiнiстэрства замежных спраў,
Рэспублiкi Беларусь мiжнароднага гандлю i культу
Подпiс Аргенцiнскай Рэспублiкi
Подпiс
|