ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 кастрычнiка 2004 г. № 1366
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ ПА ПЫТАННЯХ
ВЫКАНАННЯ ПАДАТКАВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА I ПАДПIСАННI ГЭТАГА
ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па падатках i зборах, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падаткавага
заканадаўства i падпiсаннi гэтага Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пытаннях
выканання падаткавага заканадаўства (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Miнiстpa па падатках i зборах Дзейка Ганну
Канстанцiнаўну на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у ходзе перагавораў
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, i пры
дасягненнi дамоўленасцi ў межах праекта Пагаднення, зацверджанага ў
адпаведнасцi з часткай другой дадзенай пастановы, - на падпiсанне
гэтага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|