РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
3 снежня 1991 г. N 179
АБ ЧАСОВЫХ МЕРАХ ПА АБМЕЖАВАННЮ ЗНАХОДЖАННЯ НА ВУЛIЦАХ
ГОРАДА, У ДВАРАХ I ПАД`ЕЗДАХ ДАМОЎ, А ТАКСАМА Ў ДРУГIХ
ГРАМАДСКIХ МЕСЦАХ ДЗЯЦЕЙ, ПАДЛЕТКАЎ I МОЛАДЗI ВА ЎЗРОСЦЕ
ДА 18 ГАДОЎ З 23.00 ДА 6.00 ГАДЗIН
Мiнскi гарадскi Савет народных дэпутатаў рашыў:
1. У адпаведнасцi з арт.8 п.2 § 9 Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб мясцовым самакiраваннi i мясцовой гаспадарцы ў Рэспублiцы
Беларусь" увесцi ў дзеянне "Часовыя меры па абмежаванню знаходжання
на вулiцах горада, у дварах i пад`ездах дамоў, а таксама ў другiх
грамадскiх месцах дзяцей, падлеткаў i моладзi ва ўзросце да 18 гадоў
з 23.00 да 6.00 гадзiн" (прыкладаюцца).
Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА
Часовыя меры
па абмежаванню знаходжання на вулiцах горада,
у дварах i пад`ездах дамоў, а таксама ў другiх
грамадскiх месцах дзяцей, падлеткаў i моладзi
ва ўзросце да 18 гадоў з 23.00 да 6.00 гадзiн
1. У сувязi з тым, што значная частка злачынстваў з удзелам i ў
адносiнах непаўналетнiх адбываецца ў начны час, забаранiць дзецям,
падлеткам i моладзi ва ўзросце да 18 гадоў знаходзiцца з 23.00 да
6.00 гадзiн на вулiцах горада, у дварах i пад`ездах дамоў, а таксама
ў iншых грамадскiх месцах без суправаджэння бацькоў або асоб, якiя
iх замяняюць.
2. За нарушэнне вышэйуказанага пункта ўстанавiць
адмiнiстрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу да 100 рублёў.
3. За парушэнне п.1 Часовых мер дзецьмi i падлеткамi ва ўзросце
да 16 гадоў адмiнiстрацыйную адказнасць накладаюць на бацькоў або
асоб, якiя iх замяняюць. Непаўналетнiя ад 16 да 18 гадоў
адмiнiстрацыйную адказнасць нясуць самастойна. Штраф за
непаўналетнiх, прыцягнутых да адказнасцi ва ўзросце ад 16 да 18
гадоў i не маючых самастойнага заробку, можа спаганяцца з бацькоў
або асоб, якiя iх замяняюць.
4. Даручыць начальнiкам раённых аддзелаў унутраных спраў
г.Мiнска выносiць пастанову аб накладаннi адмiнiстрацыйнага
спагнання.
5. Пастанова начальнiка аддзела ўнутраных спраў можа быць
абскарджана ў дзесяцiдзённы тэрмiн са дня яго вынясення ў
выканаўчы камiтэт адпаведнага Савета народных дэпутатаў. Рашэнне
выканаўчага камiтэта па скарзе павiнна быць прынята ў 15-дзённы
тэрмiн i з`яўляецца канчатковым.
6. Абавязаць упраўленне ўнутраных спраў, упраўленне народнай
адукацыi, упраўленне жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкама,
райвыканкамы арганiзаваць тлумачэнне неабходнасцi прыняцця часовых
мер па абмежаванню знаходжання на вулiцах горада, у дварах i
пад`ездах дамоў, а таксама ў другiх грамадскiх месцах дзяцей,
падлеткаў i моладзi ва ўзросце да 18 гадоў непаўналетнiм i iх
бацькам, у школах, прафтэхвучылiшчах, працоўных калектывах, па месцы
жыхарства i забяспечыць безумоўнае яго выкананне.
<<< Главная
страница | < Назад
|