ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



             МIНСКI ГАРАДСКI САВЕТ НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ

                         ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 3 лiстапада 1993 г.                                   N 626


 Аб Часовым палажэннi аб плошчы Незалежнасцi

===

     У сувязi    з   тым,   што   плошча   Незалежнасцi   з`яўляецца
архiтэктурным комплексам,     якi     фармiруе     культурную      i
гiсторыка-архiтэктурную зоны, уключае ў сябе буйны транспартны вузел
горада i ўяўляе асобую дзяржаўную каштоўнасць  Рэспублiкi  Беларусь,
кiруючыся пастановай  Савета  Мiнiстраў  N  675  ад 06.10.93 г.  "Аб
статусе плошчы Незалежнасцi ў г.Мiнску", рашэннем пастаяннай камiсii
гарсавета па ахове правапарадку, пытаннях барацьбы са злачыннасцю ад
27.10.1993 г.,  выканком   Мiнскага   гарадскога   Савета   народных
дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб плошчы Незалежнасцi.

     2. Даручыць забяспечыць:
     - УУС  Мiнгарвыканкома  (Пiлiпенка  Б.З.)   ахову   грамадскага
парадку;
     - трэсту  "Гардармеханiзацыя"   (Гурыновiч   I.В.),   арэнднаму
прадпрыемству "Мiнскзелянбуд"      (Сямашка      П.М.)      належнае
санiтарна-тэхнiчнае ўтрыманне аб`ектаў добраўпарадкавання на  плошчы
Незалежнасцi.


 Старшыня гарсавета                                 А.Герасiменка

 Кiраўнiк спраў                                     Л.Валодзькiна


                         ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ

                      аб плошчы Незалежнасцi

     1. Плошча Незалежнасцi з`яўляецца архiтэктурным комплексам  якi
фармiруе культурную  i гiсторыка-архiтэктурную зоны,  уключае ў сябе
буйны транспартны  вузел   горада   i   ўяўляе   асобую   дзяржаўную
каштоўнасць Рэспублiкi Беларусь.

     2. Межы  плошчы  Незалежнасцi  вызначаюцца прылеглымi да плошчы
будынкамi гасцiнiцы "Мiнск",  Галоўмiнскархiтэктурны, касцёла святой
Алены i    Сымона,    Дома    ўрада,   педагагiчнага   унiверсiтэта,
Белдзяржунiверсiтэта, Мiнгарвыканкома, Галоўпаштамта.

     3. Плошча Незалежнасцi выкарыстоўваецца  як  транспартны  вузел
горада. На плошчы дазваляецца:
     - правядзенне па рашэнню Мiнгарвыканкома  дзяржаўных  рытуалаў,
мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам;
     - стаянка службовага аўтатранспарта  ўрада,  Вярхоўнага  Савета
Рэспублiкi Беларусь  i службовых асоб,  якiя прыбываюць па справах у
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, i Мiнгарсавета.

     4. На плошчы Незалежнасцi забараняецца:
     - праводзiць  мерапрыемствы,  не прадугледжаныя п.3 сапраўднага
Палажэння:
     - устанаўлiваць    iнфармацыйныя   стэнды,   кiёскi   i   iншыя
збудаваннi;
     - займацца iндывiдуальнай камерцыйнай i гандлёвай дзейнасцю.

     5. За  парушэнне  дадзенага  Палажэння  аб  плошчы Незалежнасцi
службовыя асобы  i  грамадзяне  прыцягваюцца   да   адмiнiстрацыйнай
адказнасцi ва ўстаноўленным законам парадку.

     6. Забеспячэнне  рэалiзацыi  Палажэння  аб  плошчы Незалежнасцi
ўскладваецца на УУС Мiнгарвыканкома.





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России