ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 2 лютага 1995 г.                                  N 15


 Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у рашэнне выканкома
 гарсавета ад 14 студзеня 1994 года N 15.

===

     У  мэтах паскарэння  работ  па  перадачы у  прыватную уласнасць
грамадзянам  зямельных  участкаў  Мiнскi  гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:

     1.  Унесцi  наступныя  змяненнi  i  дапаўненнi  у "Палажэнне аб
парадку   перадачы   ў   прыватную   уласнасць  зямельных  участкаў,
прадастаўленых  грамадзянам для  будаўнiцтва i  абслугоўвання жылога
дома  у   г.Мiнску",  зацверджанае  рашэннем  выканкома гарсавета ад
14 студзеня 1994 года N 15:

     1.1. Пункт 7 дапоўнiць абзацам наступнага зместу:

     "У  выпадку,  калi  грамадзянiн  жадае  пасля  прыняцця рашэння
гарвыканкома  аб  перадачы  яму  ў  прыватную  ўласнасць  зямельнага
участка аформiць  Дзяржаўны акт на  права прыватнай уласнасцi,  то ў
заяве грамадзянiн робiць адпаведны запiс".

     1.2. У пункце 8:

     -  дапоўнiць   абзац  другi  сказам  наступнага  зместу:  "Бюро
тэхнiчнай  iнвентарызацыi  у  выпадку  жадання грамадзянiна аформiць
Дзяржаўны акт  на права прыватнай уласнасцi,  а таксама пры перадачы
грамадзянiну зямельнага ўчастка у прыватную ўласнасць па нарматыўнай
цане для выканання вымярэнняў  на мясцовасцi прыцягвае на дагаворнай
аснове    цэнтр   "Землепраект"    упраўлення   землекарыстання    i
землеўпарадкавання Мiнгарвыканкома";

     - дапоўнiць чацверты абзац  сказам наступнага зместу: "Калi пры
выкананнi вымярэнняў на мясцовасцi прыцягваўся цэнтр "Земпраект", то
план зямельнага ўчастка падпiсвае i кiраўнiк указанага цэнтра".

         
          __________________________________________________________
         Пункт 1.3 утратил силу в связи с истечением срока действия

            1.3.  Пункт   18  выкласцi  ў   наступнай  рэдакцыi:  "У
         выпадках,  калi  пасля  вызначэння  гранiц  перададзенага ў
         прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка  па iльготнай цане ў
         натуры яго плошча акажацца больш  цi менш на велiчыню да 50
         м-2  указанай  у  рашэннi  гарвыканкома,  то грамадзянiн не
         даплачвае  адпаведныя сумы  за дадатковую  плошчу, а зварот
         гарвыканкомам грамадзянiну  адпаведных сум за  плошчу, якой
         не хапае, праводзiцца па заяве ўласнiка зямельнага ўчастка.
            У   Дзяржаўным   акце   на   права  прыватнай  уласнасцi
         ўказваецца фактычная плошча зямельнага ўчастка".
         __________________________________________________________

         
          __________________________________________________________
         Пункт 1.4 утратил силу в связи с истечением срока действия


            1.4. Дапоўнiць палажэнне пунктам 19 наступнага зместу:

            "У    выпадках,   калi    пасля   ўстанаўлення    гранiц
         перададзенага  ў прыватную  ўласнасць зямельнага  ўчастка ў
         натуры яго плошча  акажацца больш чым на 50  м-2 указанай у
         рашэннi  гарвыканкома   аб  перадачы  зямель   у  прыватную
         ўласнасць, уласнiк даплачвае за  дадатковую плошчу, якая не
         перавышае вызначаных  заканадаўствам памераў, калi  менш на
         велiчыню звыш 50 м-2 -  гарвыканком вяртае ўласнiку суму за
         плошчу, якой не хапае, па цане на зямлю, якая дзейнiчала на
         момант перадачы зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць.
            Пры гэтым прымаецца адпаведнае рашэнне гарвыканкома".
         __________________________________________________________

     1.5.  Устанавiць  тэрмiн  дзеянняў  падпунктаў  1,3,  1,4 да 31
снежня 1995 года.


 Старшыня выканкома                             У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                 Л.М.Валодзькiна




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России