ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                    МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                             РАШЭННЕ

 16 лютага 1995 г.  N 49


 АБ СТВАРЭННI ЭКАЛАГIЧНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ У СТРУКТУРЫ
 МIЛIЦЫI ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКI УУС МIНГАРВЫКАНКОМА

===

     У мэтах  паляпшэння  экалагiчнага  стану горада,  аховы зялёных
насаджэнняў, глебы,  водных рэсурсаў i падтрымання санiтарнага стану
горада, у   адпаведнасцi   з   Законам   Рэспублiкi   Беларусь   "Аб
санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце  насельнiцтва"  i   Палажэннем   "Аб
Дзяржаўтаiнспекцыi МУС   РБ",   Мiнскi  гарадскi  выканаўчы  камiтэт
ВЫРАШЫЎ:

     1. Стварыць   у   структуры   УУС   Мiнгарвыканкома   наступныя
экалагiчныя падраздзяленнi мiлiцыi:

     1.1. на    базе   аддзялення   дарожна-патрульнай   службы   па
прадухiленню забруджвання   навакольнага   асяроддзя   транспартнымi
сродкамi пры УУС Мiнгарвыканкома - экалагiчны аддзел мiлiцыi ДАI пры
УУС Мiнгарвыканкома;

     1.2. экалагiчныя  групы  мiлiцыi   аддзелаў   унутраных   спраў
райвыканкомаў.

     2. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб экалагiчных падраздзяленнях
мiлiцыi (прыкладаецца).

     3. Мiнскаму гарадскому камiтэту  экалогii  (Вастракнутаў  А.I.)
прафiнансаваць стварэнне  i  ўтрыманне  экалагiчных  падраздзяленняў
мiлiцыi:

     3.1. экалагiчны аддзел  мiлiцыi  ДАI  пры  УУС  Мiнгарвыканкома
(дадаткова - 10 адз.  малодшага начскладу,  2  адз.  аўтатранспарту,
неабходную    колькасць   кантрольна-вымяральнай   i   дыягнастычнай
апаратуры);

     3.2. экалагiчныя   групы   мiлiцыi   аддзелаў  унутраных  спраў
райвыканкомаў (1   адз.  сярэдняга  начскладу  i  5  адз.  малодшага
начскладу ў кожным РАУС, неабходную колькасць кантрольна-вымяральнай
i дыягнастычнай апаратуры).

     4. З улiкам вопыту работы вызначыць Заводскi раён як базавы для
адпрацоўкi ўзаемадзеяння  экалагiчных  падраздзяленняў  са  службамi
райвыканкомаў, звязанымi   з   аховай   навакольнага   асяроддзя,  i
гарадскiм камiтэтам экалогii.

     5. УСС  Мiнгарвыканкома  (Тарлецкi  Б.К.)  выдзелiць  службовыя
памяшканнi для размяшчэння ўказаных падраздзяленняў.

     6. Устанавiць,  што  сума  штрафаў,  спагнаная  па   матэрыялах
экалагiчных падраздзяленняў мiлiцыi, накiроўваецца ў Мiнскi гарадскi
пазабюджэтны фонд аховы прыроды.

     7. Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння   ўскласцi   на
ўпраўленне ўнутраных   спраў   Мiнгарвыканкома   (Тарлецкi  Б.К.)  i
гарадскi камiтэт экалогii (Вастракнутаў А.I.).


 Старшыня выканкома                                      У.В.Ярмошын

 Нам.кiраўнiка спраў                                       А.А.Лашко


                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           рашэннем Мiнгарвыканкома
                                           ад 16 лютага 1995 г. N 49


                         ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
               аб экалагiчным падраздзяленнi мiлiцыi

                       1. Агульныя палажэннi

     1. Экалагiчнае  падраздзяленне  мiлiцыi  ствараецца  ў  органах
унутраных спраў  з  мэтай  аператыўнага   кантролю   за   выкананнем
прыродаахоўнага i санiтарнага заканадаўства.

     2. Экалагiчнае   падраздзяленне   мiлiцыi  ўваходзiць  у  склад
мiлiцыi грамадскай бяспекi,  i яе супрацоўнiкi праходзяць  службу  ў
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб мiлiцыi".

     3. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ажыццяўляе сваю дзейнасць
па экалагiчных i санiтарных пытаннях як самастойна,  у рамках Закона
"Аб мiлiцыi",  так  i  сумесна  з выканкомамi,  а таксама службовымi
асобамi ўстаноў Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў  i
аховы навакольнага асяроддзя г.Мiнска.

     4. Экалагiчнае   падраздзяленне   мiлiцыi  не  падмяняе  службы
прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый горада, дзяржаўных кантралюючых
органаў у  iх дзейнасцi па ахове прыроды.  За органамi ведамаснага i
дзяржаўнага кантролю захоўваецца  ўскладзеная  на  iх  адказнасць  у
дадзеным пытаннi.

     5. Матэрыяльнае,   фiнансавае,   гаспадарчае   забеспячэнне,  а
таксама пакрыццё  раходаў,   звязаных   з   прадастаўленнем   iльгот
работнiкам мiлiцыi, прадугледжаных арт.28 i арт.31 Закона Рэспублiкi
Беларусь   "Аб   мiлiцыi",   экалагiчнага   падраздзялення   мiлiцыi
праводзiцца  за  кошт  сродкаў пазабюджэтнага гарадскога фонду аховы
прыроды.

     6. Экалагiчнае  падраздзяленне  мiлiцыi  папаўняе  фонд   аховы
прыроды за  кошт  штрафаў  i  iскаў  з юрыдычных i фiзiчных асоб,  з
парушальнiкаў прыродаахоўнага заканадаўства.

      II. Асноўные задачы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

     1. Асноўнымi  задачамi  экалагiчнага   падраздзялення   мiлiцыi
з`яўляюцца:

     1.1. ажыццяўленне  дзяржаўнага  кантролю за выкананнем дзеючага
заканадаўства ў галiне аховы навакольнага  асяроддзя  i  падтрымання
санiтарнага парадку ўстановамi,  арганiзацыямi, прадпрыемствамi ўсiх
формаў  уласнасцi,  якiя  знаходзяцца  i  дзейнiчаюць  на  тэрыторыi
г.Мiнска,   у   тым   лiку   i   сумесна   з  прадстаўнiкамi  службы
Дзяржсаннагляду  i   Мiнiстэрства   прыродных   рэсурсаў   i   аховы
навакольнага асяроддзя;

     1.2. правядзенне   прафiлактычнай   работы   па   папярэджванню
парушэнняў экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства;

     1.3. выяўленне i прыцягненне ва ўстаноўленым законам парадку да
адказнасцi   юрыдычных   i  фiзiчных  асоб,  вiнаватых  у  парушэннi
экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства.

     III. Асноўныя абавязкi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

     1. Асноўнымi  абавязкамi  экалагiчнага  падраздзялення  мiлiцыi
з`яўляюцца:

     1.1. ажыццяўленне кантролю:
     - за эксплуатацыяй транспартных сродкаў  i  iншых  перасовачных
установак, у  якiх  утрыманне  забруджваючых  рэчываў  у  выкiдах  у
атмасферу, а  таксама  ўзровень  шуму,   выклiканага   iх   работай,
перавышае ўстаноўленыя нарматывы;
     - за выкананнем патрабаванняў па ахове атмасфернага паветра пры
перавозцы смецця,  лятучых, вадкiх, газападобных, пылячых матэрыялаў
i будаўнiчых канструкцый на неабсталяваным транспарце цi спецыяльным
транспарце з парушэннем правiл перавозкi;
     - за выкананнем патрабаванняў па перавозцы  небяспечных  грузаў
аўтамабiльным транспартам;

     1.1.1. за  выкананнем  правiл  аховы  водных  рэсурсаў,  рэжыму
ўтрымання водаахоўных зон i прыбярэжных палос;
     - за арганiзацыяй без адпаведнага дазволу мыцця аўтатранспарту;
     - за  ўстройваннем  звалак  снегу,  смецця  i  таксiчна-бытавых
адходаў;
     - за высечкай дрэў, кустоў;
     - за   размяшчэннем,   будаўнiцтвам  i  эксплуатацыяй  аб`ектаў
аўтатранспартнага сэрвiсу   сумесна   з    прадстаўнiкамi    службаў
Дзяржсаннагляду i    Мiнiстэрства   прыродных   рэсурсаў   i   аховы
навакольнага асяроддзя;

     1.2. ажыццяўленне кантролю:
     - за захаваннем санiтарнага парадку i чыстаты вулiц, тратуараў,
у адпаведнасцi з санiтарнымi правiламi;
     - за захаванасцю зялёных насаджэнняў i газонаў;
     - за выкананнем рэжыму правядзення работ па санiтарнай  ачыстцы
горада, у тым лiку за незаконным спальваннем смецця;
     - за выкананнем  правiл  захоўвання  аўтамотатранспарту  розных
формаў уласнасцi ў начны час;
     - па папярэджванню вывазу смецця i гразi на праезную  частку  з
будаўнiчых пляцовак;
     - за выкананнем правiл  складзiравання  прамысловых  i  бытавых
адходаў суб`ектамi гаспадарання i грамадзянамi;

     1.3. арганiзацыя   рэйдаў-праверак   сумесна  са  спецыялiстамi
адпаведных дзяржаўных органаў па ўсiх пытаннях сваёй кампетэнцыi;

     1.4. ажыццяўленне кантролю за станам тэрыторый, якiя прылягаюць
да прадпрыемстваў, устаноў i iндывiдуальных домаўладанняў.

           IV. Правы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi

     1. Супрацоўнiкi   экалагiчнага   падраздзялення   мiлiцыi   пры
выкананнi сваiх абавязкаў на  тэрыторыi  г.Мiнска  кiруюцца  Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб мiлiцыi", а таксама маюць права:

     1.1. бесперашкодна   наведваць   у  любы  час  сутак  установы,
прадпрыемствы, арганiзацыi ўсiх формаў уласнасцi;

     1.2. забараняць  або   прыпыняць   да   ўстаранення   парушэння
эксплуатацыю   аўтатранспартных   i  iншых  перасовачных  сродкаў  i
ўстановак, у выкiдах i скiдах якiх утрымлiваюцца звыш нормы  шкодныя
рэчывы;

     1.3. ажыццяўляць  кантроль за работай кантрольна-рэгулiровачных
пастоў станцый   тэхнiчнага    абслугоўвання    i    спецiялiзаваных
прадпрыемстваў i кааператываў;

     1.4. складаць,  разглядаць  або накiроўваць у адпаведныя органы
ва ўстаноўленым законам парадку пратаколы аб парушэннi заканадаўства
аб ахове навакольнага асяроддзя i iншых парушэнняў адпаведна Кодэксу
Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;

     1.5. уносiць  у  мясцовыя  райвыканкомы,  дзяржаўныя  органы па
ахове навакольнага     асяроддзя     прапановы     па     паляпшэнню
санiтарна-экалагiчнага стану;

     1.6. у   неабходных   выпадках   уносiць  у  адпаведныя  органы
прапановы аб прыцягненнi да адказнасцi асоб,  вiнаватых у  парушэннi
патрабаванняў экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства;

     1.7. пры  правядзеннi праверак выпатрабаваць на прадпрыемствах,
ва ўстановах,   арганiзацыях   неабходныя    матэрыялы,    дакументы
ўстаноўленага ўзору, якiя характарызуюць экалагiчны стан на дадзеным
гаспадарчым аб`екце;

     1.8. назначаць пры неабходнасцi i прымаць удзел  у  правядзеннi
экспертыз па  вызначэнню  матэрыяльнага i iншага ўрону,  накiроўваць
матэрыялы ў судова-следчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi.

     2. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi  будуе  ўзаемаадносiны  з
нагляднымi органамi,   установамi   Дзяржсаннагляду  i  Мiнiстэрства
прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя ў  адпаведнасцi  з
дзеючым заканадаўствам,  а  таксама  на  аснове  дадзенага  Часовага
палажэння.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России