РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
10 сакавiка 1995 г. N 222
АБ ПАРАДКУ РАСПАРАДЖЭННЯ АБЛАСНЫМ ВЫКАНАЎЧЫМ КАМIТЭТАМ
КАМУНАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦЮ
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Гродненского областного
Совета депутатов от 20 февраля 2003 г. № 124 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 90,
9/2787)
[Изменения и дополнения:
Решение Гродненского областного исполнительного комитета
от 20 июля 1998 г. № 340 ;
Решение Гродненского областного Совета депутатов от
25 сентября 1998 г. № 58
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб мясцовым
кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь" для размежавання
функцый памiж абласным Саветам i абласным выканаўчым камiтэтам па
распараджэнню i кiраванню камунальнай уласнасцю i ў мэтах
аператыўнага рашэння пытанняў па рэфармаванню ўласнасцi (арт.8, 18,
28) абласны Савет дэпутатаў рашыў:
1. Надзялiць абласны выканаўчы камiтэт правам ажыццяўляць усе
аперацыi па распараджэнню камунальнай уласнасцю абласнога ўзроўню
пры арганiзацыi кiравання ёю, перадачы ў карыстанне i валоданне,
здачы ў арэнду, пераўтварэння з дзяржаўных форм у калектыўную i
прыватную, а таксама размежавання ўласнасцi па ўзроўнях кiравання.
Пры гэтым пытаннi прыватызацыi, адчужэння, перадачы ў валоданне
i карыстанне, здачы ў арэнду помнiкаў культуры, запаведных зон,
культурна-асветнiцкiх, тэатральна-вiдовiшчных i знаходзячыхся ў
веданнi абласных ведамстваў i служб адмiнiстратыўных будынкаў
(памяшканняў) вырашаюцца ў адпаведным парадку па ўзгадненнi са
старшынёй абласнога Савета дэпутатаў.
2. Надзялiць Гродзенскi абласны камiтэт па кiраванню
дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi правам:
- ажыццяўляць аперацыi, звязаныя з правядзеннем прыватызацыi
аб`ектау камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню кiравання;
- выдаваць загады па пераўтварэнню дзяржаўных прадпрыемстваў
абласнога ўзроўню кiравання ў акцыянерныя таварыствы, зацвярджаць
статуты, заключаць дагаворы-даручэннi з дырэкцыяй акцыянерных
таварыстваў на прадажу i абмен акцый, зацвярджаць рашэннi аб выпуску
акцый, пералiк асоб, якiя маюць права i якiя набылi акцыi на
iльготных умовах;
- заключаць дагаворы пры ажыццяўленнi пагадненняў куплi-продажу
аб`ектаў камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню кiравання;
- узгадняць дагаворы на арэнду будынкаў i памяшканняў;
- выдаваць пасведчаннi аб рэгiстрацыi ў Рэестры маёмасцi, якое
знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню кiравання.
___________________________________________________________
Пункт 2 - в редакции решения Гродненского областного
Совета депутатов от 25 сентября 1998 г. № 58
2. Надзялiць Гродзенскi абласны камiтэт па кiраванню
дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi правам:
- ажыццяўляць аперацыi, звязаныя з правядзеннем прыватызацыi
аб`ектаў камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню кiравання;
- выдаваць загады па пераўтварэнню дзяржаўных прадпрыемстваў
абласнога ўзроўню кiравання ў акцыянерныя таварыствы, зацвярджаць
статуты, заключаць дагаворы-даручэннi з дырэкцыяй акцыянерных
таварыстваў на прадажу i абмен акцый, зацвярджаць рашэннi аб выпуску
акцый, пералiк асоб, якiя маюць права i якiя набылi акцыi на
льготных ўмовах;
- заключаць дагаворы пры ажыццяўленнi пагадненняў куплi-продажу
аб`ектаў камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню кiравання;
- узгадняць дагаворы на арэнду будынкаў i памяшканняў;
- выдаваць пасведчаннi аб рэгiстрацыi ў Рэестры маёмасцi, якое
знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню кiравання.
___________________________________________________________
Пункт 2 - в редакции решения Гродненского областного
исполнительного комитета от 20 июля 1998 г. № 340
2. Лiчыць абласны камiтэт па кiраванню дзяржмаёмасцю i
прыватызацыi органам абласнога выканаўчага камiтэта, выконваючым
работу па рэфармаванню камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню i
каардынацыi яе ў раёнах i гарадах вобласцi.
Надзялiць яго правам:
- ажыццяўляць усе аперацыi, звязаныя з правядзеннем i
выкананнем праграм прыватызацыi аб`ектаў камунальнай уласнасцi
(прымаць рашэннi аб прыватызацыi аб`екта, утвараць камiсii для
правядзення прыватызацыi аб`екта);
- выдаваць загады па пераўтварэнню дзяржаўных прадпрыемстваў
абласнога ўзроўню ўласнасцi ў акцыянерныя таварыствы, назначаць
сваiх прадстаўнiкоў на сходы i ў састаў праўленняў акцыянерных
таварыстваў з дзяржаўнай доляй уласнасцi, назначаць i звальняць
дырэктараў (па ўзгадненнi з рай(гар)выканкамамi), членаў праўлення
акцыянернага таварыства да правядзення першана сходу акцыянераў,
зацвярджаць статуты, заключаць дагаворы-паручэннi з дырэкцыяй
акцыянерных таварыстваў, зацвярджаць рашэннi аб выпуску акцый,
рэестры асоб, маючых права на льготны продаж акцый, заключаць
дагаворы бязвыплатнага карыстання, без права распараджэння, на
аб`екты сацыяльнай iнфраструктуры, якiя лiчацца на балансе
прыватызуемага прадпрыемства i застаюцца ўласнасцю абласнога Савета
дэпутатаў;
- заключаць дагаворы пры ажыццяўленнi здзелак куплi-продажу
аб`ектаў камунальнай уласнасцi абласнога ўзроўню;
- фармiравання i зацвярджэння пералiку аб`ектаў камунальнай
уласнасцi абласнога ўзроўню, якiя падлягаюць прыватызацыi, i ўносiць
у яго дапаўненнi i змяненнi па меры паступлення прапаноў на
прыватызацыю;
- узгадняць дагаворы на арэнду будынкаў i памяшканняў;
- выдаваць пасведчаннi на права ўласнасцi.
___________________________________________________________
3. Абласному выканаўчаму камiтэту штогод iнфармаваць абласны
Савет дэпутатаў аб выкананнi зацверджанага парадку распараджэння
камунальнай уласнасцю абласнога ўзроўню.
4. Рашэнне абласнога Савета N 109 ад 7 мая 1992 года лiчыць
страцiўшым сiлу.
Старшыня абласнога Савета С.М.ДОМАШ
<<< Главная
страница | < Назад
|