ВЫКАНКОМ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
РАШЭННЕ
21 лiпеня 1995 г. N 469
АБ ДАПАЎНЕННI ДА РАШЭННЯ МIНГАРВЫКАНКОМА N 27
АД 02.02.95 г."АБ УПАРАДКАВАННI РАЗМЯШЧЭННЯ МЕСЦ
ПАРКОЎКI ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ"
===
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 6 июня 1996 г. N 400
У дапаўненне да рашэння ад 02.02.95 г. N 27 "Аб упарадкаваннi
размяшчэння месц паркоўкi транспартных сродкаў" Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. п.3 чытаць у рэдакцыi: "Ускласцi на трэст
"Гардармеханiзацыя" (Гурыновiч I.В.) i ПРЭА "Райдаразеляненне"
Першамайскага раёна (Дымовiч Л.I.) функцыi заказчыка на размяшчэнне
платных парковак транспартных сродкаў i кантроль за iх утрыманнем".
2. У часовым палажэннi "Аб парадку паркоўкi аўтатранспарту ў
горадзе Мiнску i на адмiнiстрацыйна-падпарадкаваных тэрыторыях"
п.4.5 пасля слоў "на разлiковы рахунак трэста "Гардармеханiзацыя"
дапоўнiць словамi "i ПРЭА "Райдаразеляненне" Першамайскага раёна.
Першы нам.старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна