ВЫКАНКОМ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
РАШЭННЕ
7 верасня 1995 г. N 536
АБ КАЭФIЦЫЕНЦЕ РОСТУ КОШТУ БУДАЎНIЦТВА ЖЫЛЛЯ
===
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб прыватызацыi
жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь", пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiпеня 1993 г. N 512 "Аб зацвярджэннi
Палажэння аб iндэксацыi жыллёвай квоты (суммы квот)" i на падставе
даных гарадскога ўпраўлення статыстыкi Мiнскi гарадскi выканаўчы
камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць iндэкс росту кошту будаўнiцтва жылля ў
параўнаннi з коштам на 31 снежня 1991 г. для iндэксацыi жыллёвых
квот грамадзянам, якiя пачалi жыллёвае будаўнiцтва ў iндывiдуальным
парадку (самастойна або праз долевы ўдзел) цi праз жыллёва-будаўнiчы
або жыллёвы кааператыў:
- у III квартале 1995 года ў памеры 19163
- у II квартале 1995 года ў памеры 13367
- у I квартале 1995 года ў памеры 10862
2. У мэтах выканання артыкула 21 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь" зацверджаныя
раней рашэннямi выканкома
N 535 ад 30 верасня 1993 г.
N 742 ад 30 снежня 1993 г.
N 202 ад 24 сакавiка 1994 г.
N 407 ад 2 чэрвеня 1994 г.
N 781 ад 13 кастрычнiка 1994 г.
N 2 ад 9 студзеня 1995 г.
каэфiцыенты росту кошту будаўнiцтва жылля выкарыстоўваць для
iндэксацыi жыллёвых квот грамадзян, якiя пачалi жыллёвае будаўнiцтва
праз жыллёва будаўнiчы або жыллёвы кааператыў:
у I квартале 1993 г. - у памеры 19,8
у II квартале 1993 г. - у памеры 36,8
у III квартале 1993 г. - у памеры 116,3
у IV квартале 1993 г. - у памеры 126,18
у II квартале 1994 г. - у памеры 1094
у III квартале 1994 г. - у памеры 1954
у IV квартале 1994 г. - у памеры 6845
3. Рашэннi гарвыканкома ад 8 чэрвеня 1995 г. N 361 i ад 9
сакавiка 1995 г. N 144 "Аб каэфiцыенце росту кошту будаўнiцтва
жылля" лiчыць несапраўднымi з моманту прыняцця дадзенага рашэння.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
В.а.кiраўнiка спраў А.А.Лашко
<<< Главная
страница | < Назад
|