МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
4 студзеня 1996 г. N 1
Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадскiм
пасажырскiм транспарце
===
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 16 января 1997 г. N 14 ¦
Планам бюджету на 1996 год прадугледжваецца скарачэнне
бюджэтных выдаткаў на ўтрыманне гарадскога пасажырскага транспарту ў
першым паўгоддзi да 20%, а ў другiм паўгоддзi - да 10% ад
эксплуатацыйных расходаў. Гэта значыць, што ўзровень даходаў ад
перавозак пасажыраў павiнен быць павялiчаны на працягу 1996 года да
80-90% ад затрат на эксплуатацыю транспарту.
Зыходзячы з гэтага, улiчваючы дасягнуты ўзровень даходаў (30,1%
ад расходаў па вынiках работы за кастрычнiк 1995 г.), у мэтах
далейшага паступовага павелiчэння ўзроўню даходаў i скарачэння
бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць адзiны тарыф на презд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:
1.1. У метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 1500
рублей, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 800 руб. за адну
паездку.
1.2. У аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 3000 руб., а
для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1500 руб. за адну паездку.
2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:
2.1. На праезд у метро - з 5 студзеня 1996 г.
2.2. На праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з
15 студзеня 1996 г.
3. Устанавiць, што з 1 студзеня 1996 г. пры рэалiзацыi бiлетаў
на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе цана бiлета
павялiчваецца на 200 руб. да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.
5. Устанавiць, што пры праезде ў гарадскiх аўтобусах з
экспрэсным рэжымам руху, пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет
на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова
аплачваць - 1500 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 800 руб.
за кожную паездку.
6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на презд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.
8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):
8.1. Прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на презд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi, на дыспетчарскiх пунктах i ў спецыялiзаваных бiлетных касах,
праз гандлёвую сетку i вадзiцелямi аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў.
8.2. Iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце.
8.3. Узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.
9. Абавязаць усе гандлёвые арганiзацыi, незалежна ад форм
уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавароў.
10. УУС Мiгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi
паўнаты аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце.
11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 20.10.95 г. N 630 лiчыць
страцiўшым сiлу.
12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.Н.Валодзькiна
Дадатак да рашэння
Мiнгарвыканкома
ад 4 студзеня 1995 г. N 1
КОШТ
праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм
пасажырскiм транспарце пры тарыфе 1500 руб.
/руб.
----------------------------T-------------------T------------------
¦ Для насельнiцтва, ¦ Iльготная для
¦ прадпрыемстваў, ¦ навучэнцаў,
¦ арганiзацый ¦ студэнтаў,
¦ ¦ пенсiянераў
+---------T---------+---------T--------
¦месячныя ¦дэкадныя ¦месячныя ¦дэкадныя
----------------------------+---------+---------+---------+--------
На адзiн вiд транспарту
/аўтобус, тралейбус,
трамвай, метро/ 65000 22000 32500 11000
Аўтобус-экспрэс 90000 30000 45000 15000
На два вiды транспарту
/метро-аўтобус,
метро-тралейбус,
метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус/ 90000 30000 45000 15000
На тры вiды транспарту
/аўтобус-тралейбус-трамвай,
аўтобус-тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро/ 105000 35000 52500 17500
Адзiны на чатыры вiды
транспарту /аўтобус-
тралейбус-трамвай-метро/
- прыгодны для праезду ў
аўтобусе-экспрэсе 120000 40000 60000 20000
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
<<< Главная
страница | < Назад
|