МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
18 СТУДЗЕНЯ 1996 N 28
АБ ПРЫСВАЕННI НАЗВАЎ ВУЛIЦАМ У МIКРАРАЁНАХ
СУХАРАВА-4, 5, 6, ЧЫРВОНЫ БОР
===
Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вулiцы, якая праектуецца ў мiкрараёне Чырвоны Бор на ўчастку
ад вул.Сухараўскай да вул.Прытыцкага, прысвоiць iмя народнага паэта
Беларусi, Героя Сацыялiстычнай Працы Максiма Танка /Скурко Яўгена
Iванавiча/ i надалей называць яе "вулiца Максiма Танка".
2. Вулiцы, якая праектуецца ў мiкрараёне Сухарава-4, 5, 6 на
ўчастку ад МБР /магiстраль бесперапыннага руху/ да вул.Максiма
Гарэцкага паралельна МКАД /Мiнская кальцавая дарога/, прысвоiць iмя
народнага паэта Беларусi Пiмена Емельянавiча Панчанкi i надалей
называць яе "вулiца Пiмена Панчанкi".
3. Вулiцы, якая праектуецца ў мiкрараёне Сухарава-4, 5, 6 на
ўчастку ад МКАД /Мiнская кальцавая дарога/ да вул.Сухараўскай,
прысвоiць iмя заслужанага дзеяча навукi, лаўрэата Дзяржаўных прэмiй
СССР i БССР, Героя Сацыялiстычнай Працы, акадэмiка Фёдарава Фёдара
Iванавiча i надалей называць яе "вулiца акадэмiка Ф.I.Фёдарава".
4. Трэсту "Гардармеханiзацыя" /Гурыновiч I.В./ аншлагi з
назвамi вулiц выканаць на беларускай мове ў строгай адпаведнасцi па
свайму зместу з дадзеным рашэннем.
5. Галоўнаму вытворчаму ўпраўленню жыллёвай гаспадаркi
/Лук`яновiч Л.М./ вырабiць нумарныя знакi i ўстанавiць iх на дамах.
6. Кантроль за выкананнем дадзеннага рашэння ўскласцi на
намеснiка старшынi выканаўчага камiтэта Сасноўскага А.У.
Першы нам.старшынi
выканкама Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
<<< Главная
страница | < Назад
|