РАШЭННЕ ВIЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
31 студзеня 1996 г. N 51
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УПРАЎЛЕННI АДУКАЦЫI
ВIЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт рашыў:
Зацвердзiць Палажэнне аб упраўленнi адукацыi аблвыканкама.
Старшыня У.П.АНРЭЙЧАНКА
Кiраўнiк спраў Я.П.ЕМЯЛЬЯНАў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Вiцебскага
абласнога
выканаўчага камiтэта
31.01.1996 N 51
ПАЛАЖЭННЕ
аб упраўленнi адукацыi Вiцебскага
абласнога выканаўчага камiтэта
I. Агульныя палажэннi
Абласное ўпраўленне адукацыi з`яўляецца рэгiянальным органам
кiравання адукацыяй, якi арганiзуе правядзенне адзiнай дзяржаўнай
палiтыкi ў галiне адукацыi з улiкам асаблiвасцей i перспектыў
сацыяльна-эканамiчнага развiцця вобласцi.
Упраўленне адукацыi з`яўляецца падраздзяленнем абласнога
выканаўчага камiтэта i падпарадкоўваецца па пытаннях галiновай
дзейнасцi Мiнiстэрству адукацыi.
Упраўленне адукацыi каардынуе дзейнасць раённых i гарадскiх
аддзелаў адукацыi, якiя размешчаны на тэрыторыi вобласцi, ва
ўзаемадзеяннi з iмi вырашае пытаннi мiжрэгiянальнага характару.
Упраўленне адукацыi непасрэдна кiруе работай абласнога
iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў
i педагагiчных каледжаў i iншых устаноў адукацыi, якiя знаходзяцца ў
абласной камунальнай уласнасцi.
За ўпраўленнем адукацыi захоўваецца метадычнае кiраўнiцтва
дзейнасцю навучальна-выхаваўчых устаноў iншых мiнiстэрстваў i
ведамстваў, што знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi.
У дачыненнi да вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi вобласцi, упраўленне адукацыi
выступае ў якасцi рэгiянальнага каардынатара кадравага забеспячэння
ўстаноў адукацыi.
Упраўленне з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з
адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваёй назвай,
а таксама рахункаў у установах банкаў, у тым лiку валютных.
II. Задачы абласнога ўпраўлення адукацыi
Асноўнымi задачамi ўпраўлення адукацыi з`яўляюцца:
- правядзенне ў рэгiёне дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi;
- арганiзацыя выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь" i iншых актаў заканадаўства ў сферы адукацыi
i кантроль за iмi;
- стварэнне сумесна з адпаведнымi гарадскiмi i раённымi
аддзеламi сiстэмы бесперапыннай адукацыi, якая ахоплiвае дашкольныя
i пазашкольныя ўстановы, агульнаадукацыйную i прафесiйна-тэхнiчную
школу, спецыялiзаваныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы абласнога
падпарадкавання, павышэнне квалiфiкацыi, перападрыхтоўку
педагагiчных кадраў;
- кантроль за выкананнем дзяржаўных запатрабаванняў да
выхавання i навучання навучальнымi ўстановамi недзяржаўных форм
уласнасцi;
- арганiзацыя ўзаемадзеяння прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i
педагагiчных каледжаў з вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi
навучальнымi ўстановамi;
- правядзенне ў вобласцi скаардынаванай кадравай палiтыкi у
сферы адукацыi i падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых для рэгiёна;
- забеспячэнне падведамасных навучальна-выхаваўчых устаноў
педагагiчнымi кадрамi;
- выяўленне, абагульненне i распаўсюджанне перадавога
педагагiчнага вопыту, укараненне новых тэхналогiй навучання i
выхавання, навуковая экспертыза i навуковае забеспячэнне праводзiмай
ў вобласцi эксперыментальнай работы;
- ацэнка вынiкаў дзейнасцi навучальна-выхаваўчых устаноў, якiя
знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi;
- аказанне арганiзацыйна-метадычнай дапамогi аддзелам адукацыi
ў распрацоўцы адпаведных рэгiянальных праграм;
- абарона правоў i iнтарэсаў усiх аб`ектаў адукацыi (дзяцей,
педагагiчных работнiкаў i г.д.) у дзяржаўных i iншых установах i
арганiзацыях.
III. Функцыi абласнога ўпраўлення адукацыi
У адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi ўпраўленне
адукацыi ажыццяўляе наступныя функцыi:
1. Плануючую i прагназiруючую:
- вызначае патрэбнасць вобласцi ў прафесiйна-тэхнiчных i
педагагiчных вучылiшчах, навучальна-выхаваўчых установах адукацыi,
якiя маюць рэгiянальнае (мiкрараённае) прызначэнне, i ва
ўстаноўленым парадку вырашае пытаннi iх будаўнiцтва, адкрыцця,
рэарганiзацыi i закрыцця.
2. Аналiтычную:
- аналiзуе выкананне ў рэгiёне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншага заканадаўства ў сферы
адукацыi, праграм яе развiцця, узровень работы навучальна-выхаваўчых
устаноў, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi абласнога
выканаўчага камiтэта.
3. Iнфармацыйна-укараняльную:
- стварае сiстэму аператыўнага iнфармавання органаў кiравання
адукацыяй i педагагiчных работнiкаў аб перадавым педагагiчным
вопыце, дасягненнях педагагiчнай навукi i новых метадах кiравання ў
адукацыi;
- забяспечвае навуковую экспертызу iнiцыятыў педагагiчных
работнiкаў i устаноў адукацыi па ўдасканаленню
навучальна-выхаваўчага працэсу, навуковае кiраўнiцтва
эксперыментамi, якiя праводзяцца ў рэгiёне;
- забяспечвае прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку
статыстычных даных адпаведным установам i Мiнiстэрству адукацыi.
4. Арганiзацыйна-забеспячэнцкую:
- забяспечвае навучальна-выхаваўчыя установы, што знаходзяцца ў
камунальнай уласнасцi абласнога Савета, фiнансавымi сродкамi;
- стварае ва ўстаноўленым парадку навучальныя ўстановы новага
тыпу;
- арганiзуе будаўнiцтва i капiтальны рамонт уласнасцi абласнога
выканаўчага камiтэта, а таксама абагульняе прапановы раёнаў i
гарадоў па будаўнiцтву аб`ектаў адукацыi i выдзяленне неабходных
лiмiтаў;
- забяспечвае установы адукацыi матэрыяльнымi рэсурсамi па
фонду Мiнiстэрства адукацыi, падручнiкамi, вучэбна-метадычнымi i
iншымi сродкамi навучання, бланкавай i iншай дакументацыяй;
- арганiзуе i праводзiць алiмпiяды, спартакiяды, конкурсы,
злеты i iншыя мерапрыемствы абласнога характару, падрыхтоўвае i
забяспечвае ўдзел зборных каманд вобласцi ў рэспублiканскiх
мерапрыемствах;
- забяспечвае ва ўзаемадзеяннi з зацiкаўленымi арганiзацыямi у
рамках сваёй кампетэнцыi выкананне дзяржаўнай праграмы лiквiдацыi
вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай АЭС;
- арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў;
- узаемадзейнiчае з прадпрыемствамi, установамi i
арганiзацыямi-заказчыкамi, службамi прафесiйнай арыентацыi i
занятасцi насельнiцтва, рэгiянальнымi органамi саюзаў, асацыяцый
прадпрымальнiкаў, прафсаюзаў пры рашэннi праблем адукацыi ў рэгiёне.
5. Кантрольную:
- кантралюе выкананне дзяржаўнымi органамi, установамi i
арганiзацыямi, прыватнымi асобамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь
па адукацыi i ва ўстаноўленым парадку прымае меры да ўстаранення яго
парушэнняў;
- ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за вучэбнай i выхаваўчай
дзейнасцю раённых, гарадскiх аддзелаў i ўстаноў адукацыi i
ўдзельнiчае ў дзяржаўнай i грамадскай ацэнцы яе вынiкаў;
6. Распарадчую:
- выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады i распараджэннi па
выкананню рашэнняў абласнога выканаўчага камiтэта, а таксама
актаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў;
- распараджаецца крэдытамi i сродкамi ў межах выдзеленых
асiгнаванняў;
- арганiзуе прыём грамадзян, разглядае iх прапановы, лiсты,
заявы i скаргi, прымае па iх адпаведныя меры;
- прыпыняе i ў межах сваёй кампетэнцыi адмяняе загады
кiраўнiкоў падведамасных устаноў, пастановы iх прадстаўнiчых
органаў, калi яны выдадзены з парушэннем заканадаўства або
супярэчаць яму;
- ва ўстаноўленым парадку назначае на пасаду i звальняе
кiраўнiкоў устаноў адукацыi, што знаходзяцца ў абласной камунальнай
уласнасцi;
7. Прадстаўнiчую:
- абараняе ў дзяржаўных i iншых установах i арганiзацыях
iнтарэсы i правы суб`ектаў i устаноў адукацыi;
- удзельнiчае сумесна з зацiкаўленымi органамi i арганiзацыямi
ажыццяўленнi мерапрыемстваў па паляпшэнню сацыяльна-бытавых умоў
работнiкаў адукацыi;
- ва ўстаноўленым парадку вырашае пытаннi аб узнагароджаннi
работнiкаў адукацыi.
Упраўленне ўзначальвае начальнiк, якi назначаецца i вызваляецца
ад пасады абласным выканаўчым камiтэтам па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
Начальнiк упраўлення мае намеснiкаў, якiя назначаюцца i
вызваляюцца ад пасады абласным выканаўчым камiтэтам.
Начальнiк упраўлення:
- кiруе дзейнасцю ўпраўлення, забяспечвае выкананне ўскладзеных
на яго задач;
- уносiць ва ўстаноўленым парадку на разгляд абласнога
выканаўчага камiтэта праекты рашэнняў па пытаннях адукацыi,
дзяржаўнага рэгулявання пытаннямi адукацыi на падведамаснай
тэрыторыi;
- арганiзуе кантроль за выкананнем гэтых рашэнняў, а таксама
рашэнняў вышэйстаячых органаў улады;
- прымае ўдзел у рабоце камiсiй абласнога Савета i абласнога
выканаўчага камiтэта, разглядае iх рэкамендацыi, паведамляе аб
вынiках разгляду i прынятых мерах;
- выдае ў межах кампетэнцыi ўпраўлення загады на аснове
рашэнняў абласнога выканаўчага камiтэта, а таксама актаў
вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады, арганiзуе i правярае iх
выкананне;
- распараджаецца крэдытамi i сродкамi ў межах каштарыса i
асiгнаванняў, устаноўленых упраўленню, заключае працоўныя,
гаспадарчыя i iншыя дагаворы, якiя звязаны з дзейнасцю ўпраўлення;
- забяспечвае захаванне фiнансава-штатнай дысцыплiны, грашовых
сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi
ўпраўлення;
- з`яўляецца прадстаўнiком ад iмя абласнога выканаўчага
камiтэта пры разглядзе пытанняў адукацыi органамi дзяржаўнага
ўпраўлення, гаспадарчымi i грамадскiмi структурамi.
Начальник мае права ў межах кампетэнцыi ўпраўлення даваць
кiраўнiкам устаноў адукацыi абавязковыя для выканання ўказаннi па
ўстанаўленню выяўленых парушэнняў заканадаўчых i iншых нарматыўных
актаў, якiя рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыi, ажыццяўляць
кантроль за iх рэалiзацыяй i пры неабходнасцi прыцягваць вiнаватых
да адказнасцi.
Загады i ўказаннi начальнiка ўпраўлення адукацыi абавязковыя
для выканання асобамi, якiя працуюць ва ўстановах адукацыi,
размешчаных на тэрыторыi вобласцi.
Начальник вызначае абавязкi i меру адказнасцi намеснiкаў
начальнiка ўпраўлення за даручаны iм участак работы, зацвярджае
палажэнне аб падраздзяленнях упраўлення (функцыянальныя абавязкi
спецыялiстаў).
Упраўленне ўтрымлiваецца за кошт абласнога бюджэту, штаты i
расходы на яго ўтрыманне зацвярджаюцца абласным выканаўчым
камiтэтам.
<<< Главная
страница | < Назад
|