ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                  МIНСКI АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                             РАШЭННЕ

 26 кастрычнiка 1998 г.  N 106


 АБ СТАНЕ БIБЛIЯТЭЧНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНIЦТВА ВОБЛАСЦI  
 Ў АДПАВЕДНАСЦI З ЗАКОНАМ "АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Ў РЭСПУБЛIЦЫ
 БЕЛАРУСЬ"

===

     Заслухаўшы i   абмеркаваўшы  iнфармацыю  начальнiка  ўпраўлення
культуры, выканком    адзначае,     што     ўпраўленнем     культуры
Мiнаблвыканкома, абласной      бiблiятэкай      iмя     А.С.Пушкiна,
райгарвыканкомамi, цэнтралiзаванымi бiблiятэчнымi сiстэмамi вобласцi
праводзiцца пэўная  работа  па  выкананню  Закона  "Аб  бiблiятэчнай
справе ў Рэспублiцы Беларусь".
     Бiблiятэчным абслугоўваннем насельнiцтва вобласцi займаюцца 953
публiчныя бiблiятэкi  i  584  арганiзаваных  пры  iх  нестацыянарных
пунктаў выдачы  з  агульным  кнiжным  фондам  10,2  млн.экзэмпляраў.
Пастаяннымi  чытачамi   бiблiятэк   з`яўляюцца   648,5   тыс.жыхароў
Мiншчыны, цi 41% насельнiцтва.
     Бiблiятэкi Мiнскай вобласцi кiруюцца Законам  "Аб  бiблiятэчнай
справе ў Рэспублiцы Беларусь" як прававой базай развiцця i захавання
цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм.
     Арганiзацыя бiблiятэчна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання вядзецца
праз забеспячэнне   комплексу   бясплатных   бiблiятэчных    паслуг.
Бiблiятэкi аказваюць  дыферэнцыраваную  дапамогу  чытачам  у  выбары
кнiг, пашыраюць    свае    сацыяльныя    функцыi,    працуюць    над
удасканальваннем сiстэмы   масавай   i   iндывiдуальнай   работы  па
арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.
     Гэта ў   першую  чаргу  адлюстроўваецца  ў  выкананнi  абласных
праграм "Памяць Мiншчыны", "Мiласэрнасць", "Дзецi. Сям`я. Кнiга".
     Разам з   тым  iснуе  яшчэ  шмат  праблем,  якiя  перашкаджаюць
стабiльнай рабоце  ўстаноў  культуры  i  паўнацэннаму  бiблiятэчнаму
абслугоўванню насельнiцтва.  Самая  складаная  праблема - папаўненне
бiблiятэчных фондаў.  За  апошнiя  5  год  агульны  фонд   бiблiятэк
вобласцi скарацiўся  на 15%,  колькасць бягучых паступленняў - у 3,5
разы. Марудна  iдзе  камп`ютэрызацыя  бiблiятэк.  Толькi  10  з   29
цэнтралiзаваных бiблiятэчных   сiстэм  прыступiлi  да  аўтаматызацыi
бiблiятэчных працэсаў.
     Сур`ёзную заклапочанасць  выклiкае  матэрыяльна-тэхнiчная  база
бiблiятэк вобласцi. Амаль палова iх (44,8%) маюць памяшканнi плошчай
да 50 кв.м,  1 знаходзiцца ў аварыйным стане (Валожынскi раён), 70 -
патрабуюць капiтальнага рамонту, ёсць праблемы з ацяпленнем.
     Разгледзеўшы стан   бiблiятэчнага   абслугоўвання  насельнiцтва
вобласцi ў  адпаведнасцi  з  Законам  "Аб  бiблiятэчнай   справе   ў
Рэспублiцы Беларусь", абласны выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1. Упраўленню  культуры  аблвыканкома (Акушэвiч А.Л.) сумесна з
абласной бiблiятэкай  iмя  А.С.Пушкiна  (Чуева  Н.С.),  раённымi   i
гарадскiмi выканаўчымi  камiтэтамi  прадоўжыць работу па безумоўнаму
выкананню Закона  на  месцах  i  пастаянна  аказваць  метадычную   i
арганiзацыйную дапамогу    аддзелам    культуры    райгарвыканкомаў,
цэнтралiзаваным бiблiятэчным сiстэмам па пытаннях новых бiблiятэчных
тэхналогiй, методыкi  абслугоўвання  чытачоў,  падбора i расстаноўкi
кадраў, iх  прафесiйнай  падрыхтоўкi   i   павышэння   квалiфiкацыi,
умацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы.

     2. Упраўленню  культуры  (Акушэвiч  А.Л.)  сумесна з фiнансавым
упраўленнем (Зайцаў П.К.) Мiнаблвыканкома:

     2.1. пры  фармiраваннi  бюджэту  на  1999   год   прадугледзiць
фiнансаванне цэнтралiзаванага   набыцця   камп`ютэрнай  тэхнiкi  для
цэнтралiзаваных бiблiятэчных  сiстэм  (дадатак   1)   i   частковага
камплектавання iх галiновай лiтаратурай;

     2.2. прыняць   неабходныя   меры   па  фiнансаванню  работ  для
завяршэння капiтальнага  рамонту  будынка  абласной  бiблiятэкi  iмя
А.С.Пушкiна да 01.10.2000 г.;

     2.3. забяспечыць    фiнансаванне    распрацоўкi   i   стварэння
вылiчальнай сеткi цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм па дагавору  з
Цэнтрам Падтрымкi Прадпрымальнiцтва Мiнскай вобласцi (Ганчарык Л.П.)
да 01.12.1999 г.

     3. Упраўленню культуры Мiнаблвыканкома (Акушэвiч А.Л.) у сувязi
з пашырэннем   i   ўскладненнем   функцый  абласной  бiблiятэкi  iмя
А.С.Пушкiна да 10.01.1999 г. перагледзець яе штатны расклад.

     4. Абласной бiблiятэцы iмя А.С.Пушкiна (Чуева Н.С.)  сумесна  з
упраўленнем культуры  Мiнаблвыканкома  (Акушэвiч А.Л.) да 01.01.2000
г.  распрацаваць  комплекс  мерапрыемстваў,  прысвечаных  100-годдзю
абласной бiблiятэкi iмя А.С.Пушкiна.

     5. Упраўленню iнфармацыi (Давiдовiч Р.А.) сумесна з упраўленнем
культуры (Акушэвiч А.Л.) правесцi ў сакавiку 1999 года адзiны  дзень
iнфармавання насельнiцтва  па  пытанню  бiблiятэчнага  абслугоўвання
насельнiцтва Мiншчыны.

     6. Райгарвыканкомам:

     6.1. сiстэматычна   выдзяляць    сродкi    на    камплектаванне
цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм лiтаратурай;

     6.2. забяспечыць    фiнансаванне    паўнацэннай   падпiскi   на
беларускую i расiйскую перыёдыку для ўсiх  фiлiялаў  цэнтралiзаваных
бiблiятэчных сiстэм з улiкам iх патрэб;

     6.3. узяць  пад кантроль выкананне мерапрыемстваў па ўмацаванню
матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэк (дадатак 2);

     6.4. унесцi ў план работы  на  1999  год  разгляд  пытанняў  аб
выкананнi Закона  "Аб  бiблiятэчнай  справе ў Рэспублiцы Беларусь" у
сваiх рэгiёнах i да 10.01.2000 г. iнфармаваць аблвыканком;

     6.5. Валожынскаму,   Мiнскаму,    Смалявiцкаму,    Салiгорскаму
райвыканкомам на   працягу   1999-2000   г.г.   знайсцi   магчымасць
выдзялення памяшканняў,  адпавядаючых  нарматывам,  для  размяшчэння
раённых цэнтральных бiблiятэк.

     7. Упраўленню   культуры   (Акушэвiч  А.Л.)  да  20.12.2000  г.
iнфармаваць Мiнаблвыканком аб выкананнi дадзенага рашэння.

     8. Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння   ўскласцi   на
намеснiка старшынi аблвыканкама Паўлюкевiча С.С.


 Старшыня выканкома                                        П.П.Пётух

 Кiраўнiк справамi выканкома                          Ф.С.Чарнушэвiч


                                             Дадатак N 1
                                             да рашэння аблвыканкома
                                             ад 26.10.98 N 106


                                СПIС
             неабходнага камп`ютэрнага абсталявання для
              аўтаматызацыi бiблiятэк Мiнскай вобласцi,
               абласной бiблiятэкi iмя А.С.Пушкiна i
                    стварэння вылiчальнай сеткi


 -------------------------T-------------------T---------------------
     Назва ўстановы       ¦ Неабходнае        ¦Колькасць
                          ¦ камп`ютэрнае      ¦
                          ¦ абсталяванне      ¦
 -------------------------+-------------------+---------------------
           1              ¦      2            ¦   3
 -------------------------+-------------------+---------------------
  Бярэзiнская РЦБС          Pentium-2             1
  Вiлейская РЦБС            Pentium-2             1
  Валожынская РЦБС          Pentium-2             1
  Дзяржынская РЦБС          Pentium-2             1
  Капыльская РЦБС           Pentium-2             1
  Крупская РЦБС             Pentium-2             1
  Лагойская РЦБС            Pentium-2             1
  Мiнская РЦБС              Pentium-2             1
  Маладзечанская РЦБС       Pentium-2             1
  Мядзельская РЦБС          Pentium-2             1
  Нясвiжская РЦБС           Pentium-2             1
  Слуцкая РЦБС              Pentium-2             1
  Смалявiцкая РЦБС          Pentium-2             1
  Салiгорская РЦБС          Pentium-2             1
  Старадарожская РЦБС       Pentium-2             1
  Стаўбцоўская РЦБС         Pentium-2             1
  Уздзенская РЦБС           Pentium-2             1
  Чэрвенская РЦБС           Pentium-2             1
  Заслаўская ГЦБС           Pentium-2             1
  Барысаўская ГЦБС          мадэм                 1
  Жодзiнская ГЦБС           мадэм                 1
  Маладзечанская ГЦБС       мадэм                 1
  Слуцкая ГЦБС              мадэм                 1
  Салiгорская ГЦБС          мадэм                 1
  Абласная бiблiятэка       сервер                1
  iмя А.С.Пушкiна           мадэм                 3
                            тэл.лiнiя             3
                            прынтэр               1
  Упраўленне культуры       Pentium               2
  Мiнскага аблвыканкома     Pentium               2
                            мадэм                 1
                            прынтэр               2


 Кiраўнiк справамi выканкома                          Ф.С.Чарнушэвiч


                                             Дадатак N 2
                                             да рашэння аблвыканкома
                                             ад 26.10.98 N 106


      Мерапрыемствы па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы
                             бiблiятэк

     ***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России