ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      24 лiпеня 2002 г. № 1057

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ТРАНСПАРТАМ
АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
         ___________________________________________________________
         Решение     утратило     силу  решением Минского городского 
         исполнительного    комитета   от 25 сентября 2002 г. № 1410
         (Национальный реестр правовых  актов   Республики Беларусь,
         2002 г. № 111, 9/2150)  

    У  адпаведнасцi  з  Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике  Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999  г.,  №  40,  1/371) i ў мэтах забеспячэння выканання
Закона  Рэспублiкi  Беларусь  ад  29  снежня  2001  г.  "О   бюджете
Республики Беларусь на 2002 год" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь,  2002 г.,  № 5, 2/821) у частцы пакрыцця затрат
транспартных    арганiзацый,   ажыццяўляючых   гарадскiя   перавозкi
пасажыраў  транспартам   агульнага   карыстання,   Мiнскi   гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро  - у памеры 150
рублёў,  а  для  пенсiянераў,  студэнтаў i навучэнцаў - 75 рублёў за
адну паездку;
     1.2. у  аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры  300  рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 150
рублёў за адну паездку.
     2. Права  льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага  карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i  сувязi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта"   (Сасноўскi
У.Г.):
     5.1. прыняць    меры    для    забеспячэння      бесперабойнага
распаўсюджвання  бiлетнай  прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце  агульнага  карыстання  праз  кiёскi  Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага  прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую   сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў        аўтобусах,      трамваях,    тралейбусах,       грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     5.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     6. Гандлёвыя    арганiзацыi   незалежна  ад  формаў   уласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным  прадпрыемствам  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
     7. Галоўнаму  ўпраўленню  ўнутраных  спраў  Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта  (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму  прадпрыемству  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога  выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     8. Прызнаць страцiўшым сiлу:
     рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 студзеня
2002 г. № 75 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам
агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2002 г., № 28, 9/1813);
     рашэнне  Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 2 мая 2002
г.  №  575  "О  внесении  изменений  в  решение  Минского городского
исполнительного  комитета  от  25 января 2002 г. № 75" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 57, 9/1929).
     9. Кантроль  за  выкананнем  сапраўднага  рашэння  ўскласцi  на
першага  намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
Ерохава М.М.
     10. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 жнiўня 2002 г.

Старшыня                                                  М.Я.ПАЎЛАЎ

Намеснiк кiраўнiка спраў                               У.Г.ДУБРОЎСКI

УЗГОДНЕНА
Пастанова
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
23.07.2002 № 158

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                24.07.2002 № 1057

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

                                                            (рублёў)
---T----------------------------------T-------------T-------------
 № ¦                                  ¦  Месячныя   ¦  Дэкадныя
п/п¦          Вiды бiлетаў            +------T------+------T------
   ¦                                  ¦ 100% ¦ 50%  ¦ 100% ¦ 50%
---+----------------------------------+------+------+------+------

1.  На адзiн вiд транспарту (аўтобус,   6750   3375   2370   1185
    тралейбус, трамвай, метро)

2.  Экспрэсны аўтобус                   9000   4500   3160   1580

3.  На два вiды транспарту              9000   4500   3160   1580
    (аўтобус-тралейбус,
    аўтобус-трамвай,
    трамвай-тралейбус)

4.  На тры вiды транспорту              10500  5250   3685   1840
    (аўтобус-тралейбус-трамвай)
------------------------------------------------------------------
       __________________________________________________________




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России