ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      10 студзеня 2003 г. № 6

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
         ___________________________________________________________
         Решение утратило   силу   решением   Минского    городского
         исполнительного комитета   от   5   июня   2003  г.  №  874
         (Национальный реестр правовых  актов  Республики  Беларусь,
         2003 г., № 66, 9/2703) 

    У  адпаведнасцi  з  Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая  1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў)
у    Рэспублiцы   Беларусь"  (Национальный  реестр  правовых   актов
Республики Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371) i ў мэтах пакрыцця затрат
транспартных    арганiзацый,    ажыццяўляючых  гарадскiя   перавозкi
пасажыраў    транспартам   агульнага  карыстання,  Мiнскi   гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў городзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро  - у памеры 200
рублёў,  а  для  пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 100 рублёў за
адну паездку;
     1.2. у  аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры  400  рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 200
рублёў за адну паездку.
     2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага  карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i  сувязi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта"   (Сасноўскi
У.Г.):
     5.1. прыняць    меры    для    забеспячэння      бесперабойнага
распаўсюджвання  бiлетнай  прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце  агульнага  карыстання  праз  кiёскi  Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага  прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую   сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў        аўтобусах,      трамваях,    тралейбусах,       грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     5.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     6. Гандлёвыя    арганiзацыi   незалежна  ад  формаў   уласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным  прадпрыемствам  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
     7. Галоўнаму  ўпраўленню  ўнутраных  спраў  Мiнскага гарадскога
выканаўчага  камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму  прадпрыемству  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога  выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     8. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
     рашэнне  Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 верасня
2002 г. № 1410 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам  агульнага  карыстання"  (Национальный  реестр  правовых
актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 9/2150);
     рашэнне    Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта  ад   25
кастрычнiка  2002 г. № 1560 "О внесении изменения в решение Минского
городского  исполнительного  комитета от 25 сентября 2002 г. № 1410"
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
121, 9/2218).
     9. Кантроль  за  выкананнем  гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка  старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ерохава
М.М.
     10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 20 студзеня 2003 г.

Старшыня                                                  М.Я.ПАЎЛАЎ

Кiраўнiк спраў                                       Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                10.01.2003 № 6

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

                                                            (рублёў)
----T------------------------------------------T----------T---------¬
¦ № ¦                                          ¦ Месячныя ¦Дэкадныя ¦
¦п/п¦             Вiды бiлетаў                 +-----T----+----T----+
¦   ¦                                          ¦100% ¦50% ¦100%¦50% ¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦   ¦                                          ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,         ¦9000 ¦4500¦3200¦1600¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)                ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                         ¦12000¦6000¦4200¦2100¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус-тралейбус,¦12000¦6000¦4200¦2100¦
¦   ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)       ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту                    ¦14000¦7000¦4900¦2450¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)               ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
L---+------------------------------------------+-----+----+----+-----

         __________________________________________________________



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России