РАШЭННЕ ВIЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
16 студзеня 2003 г. № 17
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УПРАЎЛЕННI КУЛЬТУРЫ ВIЦЕБСКАГА
АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт рашыў:
1. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб упраўленнi культуры
Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта ад 3 кастрычнiка 1996 г. № 455 "Аб зацвярджэннi
Палажэння аб упраўленнi культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага
камiтэта".
Старшыня У.П.АНДРЭЙЧАНКА
Кiраўнiк спраў Я.П.ЕМЕЛЬЯНАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
16.01.2003 № 17
ПАЛАЖЭННЕ
аб упраўленнi культуры Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
1. Упраўленне культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага
камiтэта (далей - упраўленне культуры) у адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ствараецца рашэннем Вiцебскага
абласнога выканаўчага камiтэта (далей - аблвыканком) i
падпарадкоўваецца яму ў сваёй дзейнасцi. Упраўленне культуры
ажыццяўляе ў рэгiёне выкананне дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi
культуры, дае справаздачу аб сваёй рабоце аблвыканкому, а таксама
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.
Упраўленне культуры ажыццяўляе ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам рэгуляванне дзейнасцi арганiзацый сферы культуры,
падтрымлiвае дзейнасць творчых саюзаў i iншых грамадскiх
аб`яднанняў, якiя спрыяюць развiццю культуры i мастацтва на
тэрыторыi вобласцi.
У веданнi ўпраўлення культуры знаходзяцца арганiзацыi культуры
i мастацтва камунальнай уласнасцi, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi
вобласцi.
2. Упраўленне культуры ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй
Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi,
указамi i распараджэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь,
пастановамi Урада i распараджэннямi Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Беларусь, загадамi, пастановамi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь, рашэннямi i распараджэннямi абласнога Савета дэпутатаў,
аблвыканкома, Палажэннем аб упраўленнi культуры Вiцебскага
аблвыканкома (далей - Палажэнне).
3. Апарат упраўлення культуры фiнансуецца за кошт сродкаў
абласнога бюджэту. Структура i штатны расклад упраўлення культуры
зацвярджаюцца аблвыканкомам.
4. Упраўленне культуры з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку
з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем.
5. Асноўнымi мэтамi i задачамi ўпраўлення культуры з`яўляюцца:
правядзенне дзяржаўнай палiтыкi, вызначанай заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры, мастацтва, аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
забеспячэнне правоў чалавека на свабоду мастацкай творчасцi i
культурнага адпачынку;
спрыянне развiццю прафесiйнага i самадзейнага мастацтва,
захаванню традыцый народнай культуры (фальклору, рамёстваў,
промыслаў i гэтак далей);
садзейнiчанне стварэнню i папулярызацыi твораў духоўнай i
матэрыяльнай культуры, фармiраванню сiстэмы эстэтычнага выхавання i
ўдасканалення зместу культурнага адпачынку насельнiцтва;
ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага кiраўнiцтва падведамнымi
ўстановамi культуры i мастацтва, iх фiнансавае i
матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне, укараненне навуковай арганiзацыi
працы i сiстэмы маркетынгавага кiравання;
ажыццяўленне мерапрыемстваў па ўмацаваннi творчай, эканамiчнай
i фiнансавай самастойнасцi ўстаноў культуры i мастацтва;
ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства аб культуры
арганiзацыямi незалежна ад iх ведамаснай падпарадкаванасцi i формаў
уласнасцi;
спрыянне развiццю беларускай мовы i iншых нацыянальных моў на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
умацаванне i развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы, спрыянне
распрацоўцы i ажыццяўленню праграм развiцця падведамных устаноў
культуры i мастацтва ва ўмовах пераходу да рыначных адносiн;
вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамiчнага i
вытворча-тэхнiчнага развiцця падведамных устаноў культуры i
мастацтва, аптымальнай палiтыкi iнвестыцый;
забеспячэнне культурных патрэб нацыянальных меншасцей;
развiццё i каардынацыя супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi ў
галiне культуры, мастацтва, захавання гiсторыка-культурнай
спадчыны;
процiдзеянне стварэнню, распаўсюджванню, дэманстрацыi i
рэкламаванню ва ўстановах культуры i мастацтва на тэрыторыi вобласцi
твораў, якiя прапагандуюць парнаграфiю, насiлле i жорсткасць;
ажыццяўленне падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння
квалiфiкацыi кадраў устаноў культуры i мастацтва.
6. Упраўленне культуры ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго
задачамi здзяйсняе наступныя функцыi:
збiрае звесткi i аналiзуе сiтуацыю ў сацыяльна-культурнай сферы
i распрацоўвае канцэпцыi (праграмы) культурнай палiтыкi на тэрыторыi
вобласцi;
стымулюе развiццё беларускага нацыянальнага мастацтва i
культуры;
ажыццяўляе заказы арганiзацыям, творчым калектывам, дзеячам
культуры i мастацтва на стварэнне мастацкiх твораў (тэатральных,
музычных, харэаграфiчных, манументальных i дэкаратыўна-прыкладных);
садзейнiчае развiццю мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
рэгiёна з мэтай папулярызацыi здабыткаў беларускай культуры за
мяжой;
устанаўлiвае i развiвае культурныя сувязi з беларускiмi
ўстановамi (арганiзацыямi) культуры i мастацтва замежных краiн;
арганiзоўвае правядзенне на сваёй тэрыторыi мiжнародных
канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, мастацкiх выстаў i iншых
мерапрыемстваў, звязаных з паказам i прапагандай дасягненняў
культуры i мастацтва рэспублiкi i замежных дзяржаў;
па запытаннях Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
iнфармуе яго аб вынiках i асноўных паказчыках мiжнароднай культурнай
дзейнасцi;
ажыццяўляе сацыяльны заказ установам культуры i мастацтва
незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi на правядзенне канцэртаў,
святаў, фестываляў, iншых культурна-масавых мерапрыемстваў i на
стварэнне творчых мастацкiх калектываў;
арганiзоўвае ва ўстаноўленым парадку канцэртную дзейнасць,
садзейнiчае правядзенню мастацкiх выстаў, гастроляў тэатраў,
мастацкiх калектываў i асобных выканаўцаў, фестываляў, аглядаў
прафесiйнага мастацтва i народнай творчасцi, святаў i iншых
мерапрыемстваў;
вядзе работу, накiраваную на павышэнне мастацкага ўзроўню i
выканаўчага майстэрства падведамных прафесiйных i аматарскiх
калектываў;
каардынуе дзейнасць клубных устаноў, цэнтраў культуры,
бiблiятэк, дамоў рамёстваў, паркаў культуры i адпачынку, музеяў,
дзiцячых школ мастацтваў;
ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў, абласных курсаў павышэння квалiфiкацыi ў
вобласцi;
аналiзуе стан i распрацоўвае прагноз развiцця мастацкай
адукацыi вобласцi, распаўсюджвае перадавы педагагiчны вопыт,
прагрэсiўныя формы i метады мастацкай адукацыi i выхавання;
арганiзуе пошук i падбор таленавiтых дзяцей i моладзi для
вучобы ў навучальных установах сферы;
вывучае сучасную i перспектыўную патрэбу вобласцi ў
спецыялiстах з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i ўносiць
прапановы па кантрольных лiчбах прыёму ў сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы вобласцi;
забяспечвае ва ўстаноўленым парадку павышэнне квалiфiкацыi
спецыялiстаў культуры i мастацтва;
каардынуе дзейнасць музеяў у экспазiцыйна-выставачнай,
навукова-фондавай, навукова-даследчай, метадычнай i асветнiцкай
рабоце, кантралюе захаванасць мастацкiх, гiстарычных i культурных
каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ў фондах, мастацкiх галерэях, iншых
сховiшчах незалежна ад iх падпарадкаванасцi, i прымае меры па
паляпшэннi iх захавання;
наладжвае рэгiянальныя, а таксама мiжнародныя культурныя сувязi
ў галiне прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi, бiблiятэчнай i
музейнай справы, аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей, дзейнасцi
дзiцячых школ мастацтваў;
садзейнiчае развiццю мiжнароднага i айчыннага турызму па
гiстарычных мясцiнах вобласцi;
ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi падведамных арганiзацый,
кiраванне маёмасцю, выпрацоўку рэкамендацыйных нарматываў;
прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па
заключэннi абласной атэстацыйнай камiсii калектывы мастацкай
самадзейнасцi да прысваення iм наймення "народны" або "ўзорны",
"заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";
распараджаецца дзяржаўнай маёмасцю ў межах, устаноўленых
дзеючым заканадаўствам;
фiнансуе ва ўстаноўленым парадку падведамныя ўстановы культуры
i мастацтва;
ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi юрыдычных асоб усiх формаў
уласнасцi ў сферы прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi шляхам
выкарыстання эканамiчных рычагоў i стымулаў;
ажыццяўляе падбор кiруючых кадраў у арганiзацыях культуры
абласнога падпарадкавання, у тым лiку на конкурснай аснове, па
прадстаўленнi раённых i гарадскiх выканаўчых камiтэтаў узгадняе
кандыдатуры загадчыкаў аддзелаў культуры пры iх назначэннi на пасаду
альбо вызваленнi ад пасады ў адпаведнасцi з кадравымi рэестрамi
аблвыканкома, гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў;
арганiзуе першасны ўлiк на падведамных арганiзацыях, атрымлiвае
ва ўстаноўленым парадку бухгалтарскую i iншую справаздачнасць,
складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i балансы;
забяспечвае прафiлактыку канфлiктаў, своечасовы i правiльны
разгляд прапаноў, заяў i скаргаў грамадзян, а таксама меры па
выключэннi прычын, па якiх узнiкаюць скаргi;
забяспечвае кантроль за мастацкiм узроўнем арганiзацый культуры
i мастацтва, добраўпарадкаванне тэрыторый;
забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне капiтальных укладанняў,
вырашае iншыя пытаннi ў межах сваёй кампетэнцыi, звязаныя з
капiтальным будаўнiцтвам i рамонтам, матэрыяльна-тэхнiчным
забеспячэннем падведамных арганiзацый;
ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненнi ўмоў навуковай
арганiзацыi працы i паляпшэнне быту работнiкаў, забяспечвае
выкарыстанне правiл тэхнiкi бяспекi, пажарнай бяспекi i вытворчай
санiтарыi;
удзельнiчае ў распрацоўцы праектаў-прагнозаў i стратэгiчных
планаў сацыяльнага, эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця
галiны i забяспечвае iх выкананне;
дапамагае падведамным арганiзацыям у набыццi сыравiны,
матэрыялаў, запасных частак i абсталявання;
удзельнiчае ў правядзеннi комплексных рэвiзiй
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры;
садзейнiчае падведамным арганiзацыям культуры ў рэалiзацыi
праграм, якiя садзейнiчаюць пашырэнню сферы аказання платных паслуг
насельнiцтву, атрыманню дадатковага даходу ў мэтах развiцця i
ўдасканалення паслуг насельнiцтву, атрыманню дадатковага даходу ў
мэтах развiцця i ўдасканалення галiны культуры i захаванню працоўных
месцаў;
плануе сваю дзейнасць i аказвае дапамогу падведамным
арганiзацыям у фармiраваннi бiзнес-планаў iх дзейнасцi.
Упраўленне культуры можа выконваць i iншыя функцыi,
прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.
7. Упраўленне культуры ўзначальвае начальнiк, якi назначаецца
на пасаду i звальняецца з пасады распараджэннем старшынi
аблвыканкома ў адпаведнасцi з кадравым рэестрам. Яго кандыдатура
ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Начальнiк упраўлення культуры мае намеснiка, якi назначаецца на
пасаду i звальняецца з пасады ва ўстаноўленым парадку.
8. Начальнiк упраўлення культуры:
8.1. кiруе дзейнасцю ўпраўлення культуры i нясе персанальную
адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач;
8.2. выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады на аснове i для
выканання рашэнняў аблвыканкома, а таксама актаў вышэйстаячых
органаў дзяржаўнай улады;
8.3. ва ўстаноўленым парадку зацвярджае структуру i штатны
расклад апарату ўпраўлення культуры ў межах колькасцi, фонду аплаты
i сродкаў на яго ўтрыманне;
8.4. размяркоўвае абавязкi i ўстанаўлiвае ступень адказнасцi
намеснiка, кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў апарату
ўпраўлення;
8.5. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам назначае на пасаду
i вызваляе ад пасады работнiкаў упраўлення культуры i па
ўстаноўленым кадравым рэестры - работнiкаў падведамных арганiзацый;
8.6. зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях i
службовыя абавязкi работнiкаў апарату ўпраўлення культуры, палажэннi
i статуты арганiзацый, падведамных упраўленню культуры;
8.7. нясе адказнасць за правiльнае выкарыстанне бюджэтных
асiгнаванняў;
8.8. ад iмя ўпраўлення культуры прадстаўляе яго iнтарэсы;
8.9. ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамi i маёмасцю
ўпраўлення культуры, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;
8.10. узгадняе з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь:
планы работы ўпраўлення культуры аблвыканкома;
правядзенне мiжнародных i рэспублiканскiх мерапрыемстваў;
прадстаўленне работнiкаў культуры i мастацтва да ганаровых
званняў, дзяржаўных узнагарод.
9. Дзейнасць упраўлення культуры ажыццяўляецца на аснове
спалучэння прынцыпаў калегiяльнасцi i адзiнаначалля.
10. Ва ўпраўленнi культуры ва ўстаноўленым парадку ствараецца
калегiя.
Калегiя на сваiх пасяджэннях абмяркоўвае асноўныя пытаннi
работы практычнага кiраўнiцтва падведамнымi арганiзацыямi,
заслухоўвае кiраўнiкоў падведамных арганiзацый, а таксама разглядае
iншыя пытаннi, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення культуры.
Рашэннi калегii праводзяцца ў жыццё, як правiла, загадамi
начальнiка ўпраўлення культуры.
11. Пры ўпраўленнi культуры могуць стварацца саветы ў складзе
работнiкаў упраўлення культуры, прадстаўнiкоў iншых органаў
кiравання, арганiзацый, навуковых i навучальных устаноў, грамадскiх
аб`яднанняў для выпрацоўкi i ажыццяўлення абласных дзяржаўных
праграм па культуры i мастацтве ў адпаведных напрамках дзейнасцi.
УЗГОДНЕНА
Пiсьмо Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
12.12.2002 № 16-05/4251
<<< Главная
страница | < Назад
|