РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
5 чэрвеня 2003 г. № 874
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 29 сентября 2003 г. № 1652
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 114, 9/2941)
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў)
у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371) i ў мэтах пакрыцця затрат
транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi
пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 220
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 110 рублёў за
адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 440 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 220
рублёў за адну паездку.
2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 10 студзеня 2003 г. № 6 "Аб змяненнi тарыфаў
на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
12, 9/2352).
9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава
М.М.
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 лiпеня 2003 г.
Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ
Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
05.06.2003 № 874
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
(рублёў)
----T-----------------------------------T-----------T--------------¬
¦ № ¦ ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ Вiды бiлетаў +-----T-----+-------T------+
¦ ¦ ¦100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50% ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦ 9900¦ 4950¦ 3475 ¦ 1735 ¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦13200¦ 6600¦ 4630 ¦ 2315 ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦13200¦ 6600¦ 4630 ¦ 2315 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦15400¦ 7700¦ 5400 ¦ 2700 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+-----------------------------------+-----+-----+-------+-------
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|