РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
29 верасня 2003 г. № 1652
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 2 июля 2004 г. № 1350
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2004 г., № 113, 9/3525)
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь" i ў мэтах пакрыцця затрат транспартных
арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 250
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 125 рублёў за
адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 500 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 250
рублёў за адну паездку.
2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi
У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджавання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм уласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Куляшоў А.Н.) аказваць садзейнiчанне
камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i
сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 5 чэрвеня 2003 г. № 874 "Аб змяненнi тарыфаў
на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
66, 9/2703).
9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава
М.М.
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з даты яго афiцыяльнага
апублiкавання.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Кiраўнiк спраў М.Ф.Савановiч
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
29.09.2003 № 1652
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў
гарадскiм транспартам агульнага карыстання
(рублёў)
----T-------------------------------T---------------T--------------¬
¦ ¦ ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦ № ¦ Вiды бiлетаў ¦ ¦ ¦
¦п/п¦ +-------T-------+-------T------+
¦ ¦ ¦ 100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50% ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту ¦ 11250 ¦ 5625 ¦ 3950 ¦ 1975 ¦
¦ ¦(аўтобус, тралейбус, трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦ 15000 ¦ 7500 ¦ 5260 ¦ 2630 ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦ 15000 ¦ 7500 ¦ 5260 ¦ 2630 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦ 17500 ¦ 8750 ¦ 6140 ¦ 3070 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+-------------------------------+-------+-------+-------+-------
<<< Главная
страница | < Назад
|