ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ I КОНСУЛЬСКIХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ IНДЫЯЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 17 красавiка 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыi,
жадаючы далей развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж
дзвюма краiнамi,
грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагi суверэнiтэту, роўнасцi
i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн аднаго,
улiчваючы цэлi i прынцыпы Статута Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый,
будучы прыхiльнымi да падтрымання мiжнароднага мiру i бяспекi,
Пагадзiлiся
ўстанавiць дыпламатычныя адносiны памiж дзвюма краiнамi ў
адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных
зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i абмяняцца дыпламатычнымi
мiсiямi на ўзроўнi Пасольстваў;
устанавiць консульскiя адносiны памiж дзвюма краiнамi ў
адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб консульскiх зносiнах
ад 24 красавiка 1963 года i любымi iншымi пагадненнямi, што могуць
быць заключаны памiж iмi ў гэтай сувязi.
Учынена ў Мiнску 17 красавiка 1992 года ў двух экземплярах
кожны на беларускай, англiйскай мовах i хiндзi, прычым ўсе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку сумнення перавагу будзе мець
англiйскi тэкст.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Iндыi
У.Астапенка Л.С.Гонсалвес
Намеснiк Мiнiстра замежных спраў Надзвычайны i паўнамоцны Пасол
Рэспублiкi Iндыi ў Маскве
<<< Главная
страница | < Назад
|