ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ АСНОЎНЫХ ПРЫНЦЫПАХ
 ТРАНСГРАНIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 20 кастрычнiка 1992 г.


     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi Польшча,  званыя
далей "Бакамi",

     кiруючыся прынцыпамi,     выказанымi     ў     Дэкларацыi    аб
добрасуседстве, узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве  памiж  Рэспублiкай
Беларусь i Рэспублiкай Польшча ад 10 кастрычнiка 1991 года,

     маючы на  ўвазе Рамавую Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранiчным
супрацоўнiцтве памiж супольнымi i тэрытарыяльнымi ўладамi ад 21  мая
1980 года,

     улiчваючы тое,  што трансгранiчнае супрацоўнiцтва будзе спрыяць
замацаванню цесных  сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай
Польшча,

     усведамляючы значэнне,  якое будзе  мець  супрацоўнiцтва  памiж
рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi абедзвюх дзяржаў,

     рашуча падтрымлiваючы   гэта   супрацоўнiцтва   i  такiм  чынам
садзейнiчаючы эканамiчнаму i сацыяльнаму прагрэсу рэгiёнаў  абедзвюх
дзяржаў, у тым лiку iх прыгранiчных раёнаў,

     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     1. Згаданыя   ў   гэтым   Пагадненнi  тэрмiны  маюць  наступнае
значэнне:

     - "трансгранiчнае супрацоўнiцтва" азначае ўсе ўзгодненыя меры ў
эканамiчнай, юрыдычнай,  тэхнiчнай,  навуковай,  культурнай  i iншых
сферах, накiраваныя на ўмацаванне  i  развiццё  ўзаемаадносiн  памiж
рэгiянальнымi i   мясцовымi  ўладамi  абедзвюх  дзяржаў,  а  таксама
заключэнне адпаведных пагадненняў;

     - "рэгiянальныя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады,  а таксама
iх органы, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы
вырашаюць рэгiянальныя задачы;

     - "мясцовыя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады,  а таксама  iх
органы, якiя  згодна  з  нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы
вырашаюць мясцовыя задачы.

     2. Бакi  дадуць  адзiн   аднаму   iнфармацыю,   патрэбную   для
ўдакладнення значэння  тэрмiнаў  "рэгiянальныя  ўлады"  i  "мясцовыя
ўлады".

                             Артыкул 2

     1. Цэнтральныя органы выканаўчай улады абедзвюх дзяржаў  будуць
iнфармаваць рэгiянальныя  i  мясцовыя  ўлады  аб магчымасцях дзеяння
гэтых улад у галiне трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

     2. Бакi шляхам узаемных дамоўленасцей будуць спрыяць  стварэнню
рэгiянальным i  мясцовым  уладам  адпаведных  умоў  для ажыццяўлення
трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

     3. Гэта Пагадненне не парушае ўжо iснуючых норм трансгранiчнага
супрацоўнiцтва абедзвюх  дзяржаў,  асаблiва  тых,  якiя  вынiкаюць з
мiжнародных дагавораў.

     4. Гэта  Пагадненне  не  парушае  правамоцтваў  рэгiянальных  i
мясцовых улад,  якiя  вызначаны нацыянальным заканадаўствам кожнай з
дзяржаў.

     5. Кожная з дзяржаў можа ў  любы  час  вызначыць  частку  сваёй
тэрыторыi, прадмет  i форму супрацоўнiцтва,  да якiх гэта Пагадненне
не будзе мець дачынення.

                             Артыкул 3

     Па сумеснай дамоўленасцi Бакi могуць зрабiць адпаведныя  захады
з мэтай  змены  тых  палажэнняў  нацыянальнага  заканадаўства,  якiя
ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 4

     Бакi прыкладуць  усе  магчымыя  намаганнi  з  мэтай   вырашэння
спрэчных пытанняў, якiя ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 5

     Прадметам трансгранiчнага супрацоўнiцтва будзе, у прыватнасцi:

     - развiццё рэгiёнаў, гарадоў i сельскiх раёнаў;
     - тэрытарыяльныя планаванне i гаспадарка,
     - транспарт  i  камунiкацыi  /сродкi  грамадскага   транспарту,
дарогi, аэрапорты,  водныя шляхi, марскiя порты i порты на ўнутраных
водных шляхах/,
     - забеспячэнне электраэнергiяй, прыродным газам i вадой,
     - ахова  прыроды  /нацыянальныя   паркi,   запаведнiкi,   месцы
адпачынку/,
     - ахова навакольнага асяроддзя /барацьба з забруджваннем  вады,
паветра i глебы, будаўнiцтва ачышчальных збудаванняў, каналiзацыйных
сетак i ўстановак для ўтылiзацыi адходаў/,
     - прамысловае  супрацоўнiцтва /кааператыўныя сувязi,  стварэнне
сумесных прадпрыемстваў/,
     - гандлёвы абмен,
     - сельская гаспадарка  /развiццё  агратэхнiкi,  перапрацоўка  i
збыт сельскагаспадарчай прадукцыi/,
     - адукацыя i навуковыя даследаваннi /прафесiянальнае навучанне,
дапамога па вывучэнню мовы другой дзяржавы/,
     - ахова здароўя,
     - культура i мастацтва,
     - турызм, адпачынак i спорт,
     - барацьба са злачыннасцю,
     - узаемная дапамога ў выпадку катастроф  i  стыхiйных  бедстваў
/эпiдэмii, паводкi,     пажары,     горнапрамысловыя     катастрофы,
транспартныя здарэннi/.

                             Артыкул 6

     Рэгiянальныя    або    мясцовыя    ўлады    могуць    заключаць
грамадзянска-прававыя  i  iншыя  дагаворы  ў  галiне трансгранiчнага
супрацоўнiцтва, аб якiм гаворыцца ў пункце 1 Артыкула 1 i ў Артыкуле
5 гэтага  Пагаднення. Гэта  датычыцца, у  прыватнасцi, дагавораў  аб
пастаўках, аказаннi паслуг i стварэннi сумесных прадпрыемстваў.

     Рэалiзацыю   гэтых   дагавораў   вышэйназваныя   ўлады   могуць
дэлегаваць  фiзiчным  асобам,   установам,  прадпрыемствам  i  iншым
юрыдычным  асобам   згодна  з  заканадаўствам,   якое  дзейнiчае  на
тэрыторыi адпаведнай дзяржавы.

                             Артыкул 7

     1. З  мэтай  ажыццяўлення  трансгранiчнага  супрацоўнiцтва Бакi
створаць Беларуска-польскую мiжурадавую  каардынацыйную  камiсiю  па
справах трансгранiчнага супрацоўнiцтва, званую далей "Камiсiяй".

     2. На  рэгiянальным  i  мясцовым  узроўнях  адпаведнымi ўладамi
могуць быць  створаны  сумесныя  каардынацыйныя  органы  па  справах
трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 8

     1. Задачай  Камiсii  з`яўляецца каардынацыя агульных напрамкаў,
праграм i форм трансгранiчнага  супрацоўнiцтва  i  разглад  спрэчных
пытанняў, якiя ўскладняюць гэта супрацоўнiцтва.

     Камiсiя распрацоўвае таксама рэкамендацыi па стварэнню сумесных
рэгiянальных i   мясцовых   каардынацыйных   органаў   па    справах
трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

     2. Камiсiя сустракаецца згодна з неабходнасцю,  аднак не радзей
двух разоў ў год.

     3. Камiсiя можа запрашаць экспертаў  для  даследавання  асобных
праблем.

                             Артыкул 9

     Выдаткi па ўдзелу ў пасяджэннях сумесных каардынацыйных органаў
пакрываюцца са сродкаў рэгiянальных цi мясцовых улад, якiя дэлегуюць
на гэтыя пасяджэннi сваiх прадстаўнiкоў.

                             Артыкул 10

     Бакi рэкамендуюць  сумесным  каардынацыйным  органам карыстацца
ўзорамi пагадненняў,  грамадзянска-прававых  дагавораў  i  статутаў,
якiя з`яўляюцца   дадаткамi  да  Рамавай  Еўрапейскай  канвенцыi  аб
трансгранiчным супрацоўнiцтве памiж супольнiцтвамi i тэрытарыяльнымi
ўладамi ад 21 мая 1980 г.

                             Артыкул 11

     1. Гэта  Пагадненне  падлягае  прыняццю згодна з заканадаўствам
кожнай з дзяржаў i будзе ўведзена ў дзеянне ў дзень абмену нотамi  з
паведамленнем аб гэтым прыняццi.

     2. Гэта  Пагадненне  заключаецца  тэрмiнам  на  10  гадоў.  Яго
дзеянне будзе затым аўтаматычна працягвацца на пяцiгадовыя  перыяды,
калi нi  адзiн  з  Бакоў не паведамiць другому Боку аб сваiм жаданнi
дэнансаваць яго не пазней чым за 6 месяцаў да сканчэння  адпаведнага
тэрмiну.

     Здзейснена ў Варшаве 24 красавiка 1992 года ў двух экземплярах,
кожны з якiх на беларускай i польскай мовах,  прычым  абодва  тэксты
маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 _____________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Польша                   _____________ подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России