ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ АРГАНIЗАЦЫЯЙ АБ`ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ I РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ
АДНОСНА СТВАРЭННЯ ПЕРАХОДНАГА АДДЗЯЛЕННЯ АРГАНIЗАЦЫI
АБ`ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ У МIНСКУ

     Арганiзацыя Аб`яднаных Нацый i Урад Рэспублiкi Беларусь,
     прымаючы да ўвагi,  што Урад Рэспублiкi  Беларусь  выявiў  сваю
зацiкаўленасць  у  тым,  каб  Арганiзацыя  Аб`яднаных Нацый стварыла
Пераходнае аддзяленне ў  Мiнску  з  мэтай  падтрымкi  i  замацавання
нацыянальных  намаганняў,  накiраваных  на  рашэнне  найбольш важных
праблем эканамiчнага развiцця  i  садзеяння  паскарэнню  сацыяльнага
прагрэсу   i   павышэнню   ўзроўня   жыцця,   а   таксама   з  мэтай
распаўсюджвання iнфармацыi i павышэння дасведчанасцi грамадскасцi аб
ролi i дзейнасцi арганiзацыi;
     прымаючы да  ўвагi,  што  Урад  Рэспублiкi   Беларусь   згодзен
забяспечыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб Пераходнае аддзяленне
мела  магчымасць  поўнасцю  i  эфектыўна  выконваць  свае   функцыi,
уключаючы  свае  намечаныя  праграмы работы i любыя звязаныя з гэтым
вiды  дзейнасцi,  i  ажыццяўляць  свае  мэты  ў   супрацоўнiцтве   i
каардынацыi з Урадам i народам Рэспублiкi Беларусь;
     улiчваючы, што Урад Рэспублiкi Беларусь  згодзен  прымяняць  да
Пераходнага    аддзялення,    як    арганiзацыйнага   падраздзялення
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый,  i  яго  службовых  асобаў  адпаведныя
палажэннi  Канвенцыi  Арганiзацыi  Аб`яднаных  Нацый  аб прывiлеях i
iмунiтэтах;
     жадаючы  заключыць  пагадненне  з  мэтай  рэгулявання пытанняў,
звязаных  са  стварэннем у Мiнску Пераходнага аддзялення Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый;
     у духу дружалюбнага супрацоўнiцтва дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1
                             Вызначэннi

     Для мэты    сапраўднага    Пагаднення   прымяняюцца   наступныя
вызначэннi:
     (а) "Аддзяленне"  абазначае  Пераходнае  аддзяленне Арганiзацыi
Аб`яднаных   Нацый,   арганiзацыйнае   падраздзяленне,   праз   якое
Арганiзацыя  Аб`яднаных Нацый ажыццяўляе дапамогу i супрацоўнiцтва ў
рэалiзацыi праграм, а таксама галiне грамадскай iнфармацыi, яно можа
ўключаць дапаможныя аддзяленнi на месцах, якiя ствараюцца ў краiне;
     (б) "Урад" абазначае Урад Рэспублiкi Беларусь;
     (в) "Адпаведныя органы ўлады" абазначае цэнтральныя, мясцовыя i
iншыя кампетэнтныя органы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь;
     (г) "Канвенцыя" абазначае Канвенцыю аб прывiлеях  i  iмунiтэтах
Аб`яднаных   Нацый,   прынятую   Генеральнай  Асамблеяй  Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый 13 лютага 1946 г.;
     (д) "Бакi"   абазначае  Арганiзацыю  Аб`яднаных  Нацый  i  Урад
Рэспублiкi Беларусь;
     (е) "Кiраўнiк   Аддзялення"  абазначае  службовую  асобу,  якая
ўзначальвае Пераходнае аддзяленне Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый;
     (ж) "Службовыя асобы Аддзялення" абазначае Кiраўнiка Аддзялення
i ўсiх яго штатных членаў,  незалежна ад нацыянальнасцi,  нанятых  у
адпаведнасцi з Правiламi i Палажэннямi Арганiзацыi Аб`яднанных Нацый
аб персанале,  за выключэннем асоб,  набраных на месцах i нанятых на
ўмовах   пагадзiннай   аплаты,  як  прадугледжана  рэзалюцыяй  76(1)
Генеральнай Асамблеi ААН ад 7 снежня 1946 г.;
     (з) "Эксперты  ў  камандзiроўках  па  справах Аб`яднаных Нацый"
абазначае асоб,  iншых чым службовыя асобы Аддзялення цi асобы, якiя
выконваюць  даручэннi  ад  iмя  Арганiзацыi  Аб`яднаных Нацый i якiя
ажыццяўляюць мiсii ў рамках артыкула VI-га i VII-га Канвенцыi;
     (i) "Асобы,   якiя   займаюцца  дзейнасцю  ад  iмя  Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый" абазначае iндывiдуальных выканаўцаў па кантрактах,
iншых  чым  службовыя  асобы,  нанятыя  Аддзяленнем для выканання цi
садзеяння ў  выкананнi  яго  праграм  або  iншай  звязанай  з  гэтым
дзейнасцю;
     (к) "Памяшканнi Аддзялення" абазначае ўсе  памяшканнi,  занятыя
Аддзяленнем   або  дапаможнымi  аддзяленнямi  на  месцах,  уключаючы
абсталяванне i збудаваннi,  прадстаўленыя ў карыстанне цi займаемыя,
эксплуатуемыя  Арганiзацыяй Аб`яднаных Нацый у Рэспублiкi Беларусь i
заяўленыя як такiя Ураду;
     (л) "ПРААН"  абазначае Праграму развiцця Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый;
     (м) "Арганiзацыя" абазначае Арганiзацыю Аб`яднаных Нацый;
     (н) "Краiна" абазначае Рэспублiку Беларусь.

                             Артыкул 2
                       Мэта i сфера дзейнасцi

     Аддзяленне:
     1. Супрацоўнiчае  з  Урадам  у  рэалiзацыi  праграм   дапамогi,
накiраваных   на   садзеянне  эканамiчнаму  развiццю  i  сацыяльнаму
прагрэсу,  шляхам правядзення даследаванняў i  аналiзу  эканамiчнага
становiшча   i   сацыяльных   праблем,   тэхнiчнага  супрацоўнiцтва,
падрыхтоўкi персаналу i распаўсюджвання iнфармацыi.
     2. Каардынуе работу ПРААН,  УВКВ*,  ЮНIСЕФ**,  ЮНЕП*** i другiх
органаў Арганiзацыi ў краiне ў адпаведнасцi з прынятымi рэзалюцыямi,
рашэннямi, палажэннямi, правiламi i нормамi ААН.
______________________________
     *"УВКБ" абазначае  Упраўленне  Вярхоўнага  камiсара  па справах
бежанцаў.
     **"ЮНIСЕФ" абазначае Дзiцячы фонд ААН.
     ***"ЮНЕП" абазначае Праграму ААН па навакольнаму асяроддзю.

     3. Ажыццяўляе    iншую  дзейнасць,  якая  можа  быць   даручана
Аддзяленню Генеральным Сакратаром ААН.
     4. Пры неабходнасцi органы  i  праграмы  ААН  могуць  заключаць
дадатковыя  пагадненнi з Урадам Рэспублiкi Беларусь,  якiя адносяцца
да iх праектаў дапамогi,  як прадугледжана артыкулам 18, прыведзеным
нiжэй.

                             Артыкул 3
            Юрыдычная асоба i юрыдычная праваздольнасць

     Арганiзацыя  Аб`яднаных  Нацый, якая дзейнiчае праз Аддзяленне,
валодае праваздольнасцю:
     (а) заключаць дагаворы;
     (б) набываць рухомую i нерухомую маёмасць i распараджацца ёй;
     (в) заводзiць справу ў судзе.

                             Артыкул 4
                        Прымяненне Канвенцыi

     Канвенцыя  прымянiма  да  Аддзялення,  яго  маёмасцi,  фондаў i
актываў,  яго службовых асоб i экспертаў у камандзiроўках па справах
Аб`яднаных Нацый у краiне.

                             Артыкул 5
                         Статус Аддзялення

     1. Арганiзацыя  Аб`яднаных   Нацый   стварае   i   падтрымлiвае
Пераходнае  аддзяленне ў краiне ў мэтах ажыццяўлення сваёй дзейнасцi
ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем  цi  любымi  другiмi  дадатковымi
пагадненнямi, якiя ўпамiнаюцца нiжэй у артыкуле 18.
     2. Арганiзацыя Аб`яднаных Нацый,  яе маёмасць,  фонды i актывы,
дзе  б i  ў  чыiм  бы распараджэннi яны нi знаходзiлiся, карыстаюцца
iмунiтэтам  ад  любой  формы  судовага  ўмяшання,   за   выключэннем
выпадкаў, калi Арганiзацыя сама вiдавочна адмаўляецца ад iмунiтэту ў
якiм-небудзь асобным выпадку. Мяркуецца, аднак, што нiякая адмова ад
iмунiтэту не распаўсюджваецца на судова-выканаўчыя меры.
     3(а). Памяшканнi Аддзялення недатыкальныя.  Маёмасць  i  актывы
Аддзялення,  дзе б i ў чыiм бы распараджэннi яны нi знаходзiлiся, не
падлягаюць вобыску,  рэквiзiцыi,  канфiскацыi, экспрапрыяцыi i любой
другой форме ўмяшання шляхам выканаўчых,  адмiнiстрацыйных,  судовых
цi заканадаўчых дзеянняў.
     (б) Адпаведныя   ўлады   маюць   права   ўваходзiць  у  будынак
Аддзялення для выканання якiх-небудзь афiцыйных  функцый  толькi  са
спецыяльнага дазволу Кiраўнiка Аддзялення i на ўмовах, адобраных iм.
     4. Адпаведныя  ўлады  ўдзяляюць  належную  ўвагу   забеспячэнню
бяспекi i абароны Аддзялення i сочаць за тым,  каб спакой Аддзялення
не парушаўся неправамоцным пранiкненнем асоб або груп людзей з боку,
цi беспарадкамi ў раёнах непасрэднага прылягання.
     5. Архiвы Аддзялення i ўвогуле  ўсе  дакументы,  якiя  належаць
яму, дзе б i ў чыiм бы распараджэннi нi знаходзiлiся, недатыкальныя.

                             Артыкул 6
             Фонды, актывы i другая маёмасць Аддзялення

     1. Не будучы абмежаваным фiнансавым кантролем,  рэгламентамi цi
мараторыямi любога роду,
     Аддзяленне:
     а) можа ўтрымлiваць i выкарыстоўваць фонды, золата цi вэксаля i
iншыя  дакументы  любога  роду,  якiя могуць быць прадметам здзелак,
адкрываць i весцi рахункi ў любой валюце i ператвараць любую валюту,
што знаходзiцца ў iх распараджэннi, у любую другую валюту;
     б) можа  пераводзiць  свае  фонды,  золата  або  валюту з адной
краiны ў другую цi ў межах любой  краiны,  другiм  арганiзацыям  або
ўстановам сiстэмы Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый;
     в) карыстаецца найбольш спрыяльным юрыдычна даступным  абменным
курсам для сваiх фiнансавых аперацый.
     2. Аддзяленне, яго актывы, даходы i другая маёмасць:
     а) вызваляюцца  ад усiх прамых падаткаў,  падатку на дабаўленую
вартасць,  камiсiй,  збораў  цi  пошлiн;   мяркуецца,   аднак,   што
Аддзяленне не  прэтэндуе  на  вызваленне ад падаткаў,  якiя фактычна
з`яўляюцца платай за  камунальныя  паслугi  i  якiя  прадастаўляюцца
дзяржавай цi  органам, якi знаходзiцца пад дзяржаўным кантролем,  па
цвёрдай стаўцы ў адпаведнасцi з аб`ёмам аказаных паслуг,  якiя можна
канкрэтна вызначыць, апiсаць i пералiчыць;
     б) вызваляецца ад мытных пошлiн, iмпартных i экспартных забарон
i  абмежаванняў  пры ўвозе i вывазе Аддзяленнем рэчаў для службовага
выкарыстання. Мяркуецца, аднак, што рэчы, якiя ўвозяцца ў выключэнне
з агульных правiл, не будуць прадавацца ў краiне, у якую яны ўвезены
iнакш як на ўмовах, узгодненых з Урадам;
     в) вызваляецца ад мытных збораў, iмпартных н экспартных забарон
i абмежаванняў пры ўвозе i вывазе ўласных выданняў.

                             Артыкул 7
                     Службовыя асобы Аддзялення

     1. Службовыя асобы Аддзялення:
     а) не падлягаюць судовай адказнасцi за  сказанае  цi  напiсанае
iмi  i за ўсе дзеяннi,  учыненыя iмi ў якасцi службовай асобы.  Гэты
iмунiтэт сапраўдны i пасля заканчэння тэрмiну службы ў Аддзяленнi;
     б) вызваляюцца  ад  падаткаабкладання  на  аклады i ўзнагароды,
якiя выплочваюцца iм Аддзяленнем;
     в) вызваляюцца ад дзяржаўных службовых павiннасцей;
     г) карыстаюцца iмунiтэтам,  разам са сваiмi мужамi,  жонкамi  i
сваякамi,   якiя   знаходзяцца  на  iх  утрыманнi,  ад  iмiграцыйных
абмежаванняў i ад рэгiстрацыi iншаземцаў;
     д) маюць  тыя   ж  прывiлеi  ў  адносiнах  абмена  валюты, якiя
прадастаўлены службовым асобам адпаведнага рангу, якiя ўваходзяць  у
склад дыпламатычных мiсiй, акрэдытаваных пры Урадзе;
     е) карыстаюцца разам са сваiмi мужамi, жонкамi i сваякамi, якiя
знаходзяцца  на  iх  утрыманнi,  такiмi  ж iльготамi па рэпатрыяцыi,
якiмi  карыстаюцца  дыпламатычныя  прадстаўнiкi  ў  час  мiжнародных
крызiсаў;
     ж) маюць  права  беспошлiннага  ўвозу  сваёй  мэблi,  асабiстай
маёмасцi  i ўсiх прадметаў дамашняга ўжытку пры першым уступленнi на
займаемую пасаду ў краiне, якая iх прымае.
     2. Кiраўнiк Аддзялення i другiя  старшыя  службовыя  асобы,  па
дамоўленасцi памiж   Арганiзацыяй   Аб`яднаных   Нацый   i   Урадам,
карыстаюцца  тымi  ж  прывiлеямi  i iмунiтэтам,  што прадастаўляюцца
Урадам членам дыпламатычных мiсiй адпаведных рангаў.  3 гэтай  мэтай
прозвiшча   Кiраўнiка   Аддзялення   можа   быць   уключана  ў  спiс
дыпламатычнага корпуса.
     3. Службовыя  асобы  Аддзялення,  якiя наймаюцца на мiжнароднай
аснове, дадаткова:
     а) маюць  права  беспошлiнна  i  без  акцызнага  збору  ўвозiць
абмежаваную  колькасць  пэўных  рэчаў  для  асабiстага  карыстання ў
адпаведнасцi з iснуючай урадавай пастановай;
     б) маюць  права  ўвозiць аўтамабiль беспошлiнна i без акцызнага
збору,  уключаючы падатак на дабаўленую  вартасць, у адпаведнасцi  з
iснуючай урадавай    пастановай,    якая   прымяняецца   да   членаў
дыпламатычных мiсiй адпаведных рангаў.

                             Артыкул 8
       Эксперты ў камандзiроўках па справах Аб`яднаных Нацый

     1. Экспертам  у  камандзiроўках  па  справах  Аб`яднаных  Нацый
прадастаўляюцца прывiлеi,  iмунiтэты i ўмовы,  вызначаныя ў артыкуле
VI, раздзелы 22, 23, i ў артыкуле VII, раздзел 26 Канвенцыi.
     2. Экспертам  у  камандзiроўках  па  справах  Аб`яднаных  Нацый
могуць  быць  прадастаўлены  такiя  дадатковыя прывiлеi, iмунiтэты i
ўмовы, якiя могуць быць узгоднены памiж Бакамi.

                             Артыкул 9
           Асобы, якiя займаюцца дзейнасцю для Аддзялення

     1. Асобы, якiя займаюцца дзейнасцю для Аддзялення:
     а) не падлягаюць судовай адказнасцi за  сказанае  цi  напiсанае
iмi i за ўсе дзеяннi, учыненыя iмi ў якасцi службовай асобы. Дадзены
iмунiтэт сапраўдны i пасля заканчэння тэрмiну службы ў Аддзяленнi;
     б) карыстаюцца разам са сваiмi мужамi, жонкамi i сваякамi, якiя
знаходзяцца на iх утрыманнi,  такiмi  ж  iльготамi  па  рэпатрыяцыi,
якiмi  карыстаюцца  дыпламатычныя  прадстаўнiкi  ў  час  мiжнародных
крызiсаў.
     2. З мэтай прадастаўлення iм магчымасцi выконваць свае  функцыi
незалежна i  эфектыўна,  асобам,  якiя аказваюць паслугi Аддзяленню,
могуць быць прадастаўлены такiя другiя прывiлеi,  iмунiтэты i ўмовы,
якiя,  як  гэта  вызначана  вышэй  у  артыкулах  7 i 8,  могуць быць
узгоднены памiж Бакамi.

                             Артыкул 10
      Персанал, якi наймаецца на месцах з пагадзiннай аплатай

     Персаналу, якi наймаецца на месцах,  прадастаўляюцца ўсе ўмовы,
неабходныя  для  незалежнага выканання сваiх функцый для Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый.  Умовы найму для асоб,  якiя наймаюцца на месцах з
пагадзiннай   аплатай,  павiнны  адпавядаць  адпаведным  рэзалюцыям,
рашэнням, палажэнням,  нормам  i   палiтыцы   кампетэнтных   органаў
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый.

                             Артыкул 11
                  Адмова ад прывiлей i iмунiтэтаў

     Прывiлеi i    iмунiтэты    прадастаўляюцца   згодна   з   гэтым
Пагадненнем,  службовым асобам у  iнтарэсах  Арганiзацыi  Аб`яднаных
Нацый,  а  не  для iх асабiстай выгады.  Генеральны Сакратар ААН мае
права i  абавязак  адмовiцца  ад  iмунiтэту,  прадастаўленага  любой
службовай асобе,  аб якiх iшла гаворка ў артыкулах 7,  8 i 9,  у тых
выпадках,  калi,  на яго думку,  iмунiтэт  перашкаджае  ажыццяўленню
правасуддзя  i  ад  яго  можна  адмовiцца  без  шкоды  для iнтарэсаў
Аб`яднаных Нацый.

                             Артыкул 12
                       Умовы для перамяшчэння

     1. Службовыя  асобы  Аддзялення,  эксперты  ў камандзiроўках па
справах  Аб`яднаных  Нацый  i асобы, якiя займаюцца дзейнасцю ад iмя
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый, маюць права на:
     а) хуткае вырашэнне i бясплатнае  атрыманне  вiз,  лiцэнзiй  цi
дазволаў, дзе гэта патрабуецца;
     б) бесперашкодны ўезд i выезд з краiны i перамяшчэнне па краiне
ва  ўсе  месцы  сумеснай  дзейнасцi  на  адлегласць,  неабходную для
выканання праграм супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 13
                            Уклад Урада

     1. Урад   забяспечвае  для  Арганiзацыi  Аб`яднаных  Нацый,  па
ўзаемнай згодзе i зыходзячы з магчымасцяў:
     а) адпаведныя  службовыя памяшканнi для Аддзялення,  асобныя цi
сумесна з арганiзацыямi сiстэмы Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый;
     б) пакрыццё   выдаткаў,   звязаных  з  паштовым,  тэлефонным  i
тэлеграфным абслугоўваннем;
     в) пакрыццё   выдаткаў,   звязаных   з   паслугамi  на  месцах,
напрыклад,  абсталяваннем,  аснашчэннем i абслугоўваннем памяшканняў
Аддзялення;
     г) транспарцiроўку службовых асоб Аддзялення, экспертаў i асоб,
якiя  займаюцца  дзейнасцю  ад  iмя  Арганiзацыi,  пры выкананнi iмi
службовых функцый у краiне.
     2. Урад аказвае таксама садзеянне Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый:
     а) у пошуку i/цi прадастаўленнi падыходзячых жылых  памяшканняў
для службовых асоб,  якiя наймаюцца на мiжнароднай аснове, экспертаў
у  камандзiроўках  па  справах  Аб`яднаных  Нацый,  цi  асоб,   якiя
аказваюць паслугi ад iмя Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый;
     б) у мантажы i прадастаўленнi  камунальных  паслуг,  напрыклад,
вадаправода, электразабеспячэння, каналiзацыi, супрацьпажарнай аховы
i другiх паслуг для памяшканняў Аддзялення.

                             Артыкул 14
                           Сродкi сувязi

     1. Для  сваёй  афiцыйнай  сувязi  Арганiзацiя  Аб`яднаных Нацый
карыстаецца  не  меншым  спрыяльным  рэжымам,  чым  той,  якi   Урад
прадастаўляе  любой другой дыпламатычнай мiсii ў пытаннях заснавання
i функцыянавання,  прыарытэта,  тарыфаў   i   ставак   на   паштовыя
адпраўленнi  i тэлеграмы,  тэлетайпную,  факсiмiльную,  тэлефонную i
другiя сродкi сувязi, а таксама ў адносiнах да тарыфаў, устаноўленых
для прэсы, пры перадачы iнфармацыi для друку i радыё.
     2. Афiцыйная карэспандэнцыя i афiцыйныя паведамленнi Аб`яднаных
Нацый  не  падлягаюць  цэнзуры.  Гэты  iмунiтэт  распаўсюджваецца на
друкаваную  карэспандэнцыю,  фатаграфiчную  i  электронную  перадачу
iнфармацыi  i  iншыя вiды сувязi,  як гэта можа быдь узгоднена памiж
Бакамi.  Арганiзацыя Аб`яднаных Нацый мае права  карыстацца  шыфрам,
адпраўляць  i  атрымлiваць  карэспандэнцыю  як праз кур`ераў,  так i
валiз, прычым яны недатыкальныя i не падвяргаюцца цэнзуры.
     3. Арганiзацыя  Аб`яднаных  Нацый  мае права карыстацца радыё i
iншымi  сродкамi  дальняй  сувязi  на зарэгiстраваных ААН частотах i
частотах,  выдзеленых  Урадам для сувязi памiж сваiмi ўстановамi, як
унутры,  так i за межамi краiны, у прыватнасцi, са штаб-кватэрай ААН
у Нью-Йорку.

                             Артыкул 15
       Сцяг, эмблема i сiмволiка Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый

     Арганiзацыя  Аб`яднаных  Нацый  можа  вывешваць  свой сцяг i/цi
эмблему на будынках свайго Аддзялення, службовых аўтамабiлях i iншых
аб`ектах  па  ўзгадненню  памiж Бакамi. Аўтамабiлi, судны i самалёты
ААН  павiнны  несцi  на сабе адметную эмблему ААН цi сiмволiку, якiя
павiнны быць вядомы Ураду.

                             Артыкул 16
                            Паведамленне

     Аддзяленне паведамляе   Ураду   прозвiшчы   i  катэгорыi  сваiх
службовых асоб,  экспертаў у камандзiроўках  па  справах  Аб`яднаных
Нацый,  асоб, якiя займаюцца дзейнасцю ад iмя Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый, i персаналу, набранага на месцах, а таксама аб любым змяненнi
ў iх статусе.

                             Артыкул 17
                         Пасведчанне асобы

     1. Урад,  па  просьбе  Кiраўнiка   Аддзялення,   выдае   кожнай
службовай  асобе,  эксперту,  ў камандзiроўках па справах Аб`яднаных
Нацый, асобе, якая займаецца дзейнасцю ад iмя Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый, i нанятаму на месцах супрацоўнiку (за выключэннем наймаемых з
пагадзiннай аплатай) адпаведнае пасведчанне асобы.
     2. Па патрабаванню ўпаўнаважанай службовай асобы Урада,  асобы,
упамянутыя вышэй у параграфе 1, павiнны прад`яўляць, але не аддаваць
iх пасведчаннi асобы.
     3. Аддзяленне, пасля заканчэння тэрмiну службы супрацоўнiка або
пераводу  яго  ў  iншае  месца службы, забяспечвае своечасовы зварот
Ураду ўсiх пасведчанняў асобы.

                             Артыкул 18
                       Дадатковыя пагадненнi

     1. Арганiзацыя  Аб`яднаных  Нацый i другiя яе органы i праграмы
могуць заключаць з Урадам  дадатковыя  пагадненнi,  якiя  з`яўляюцца
неад`емнай   часткай   гэтага   Пагаднення   ў   адносiнах  умоў,  у
адпаведнасцi з якiмi  яны  садзейнiчаюць  Ураду  ў  ажыццяўленнi  iх
адпаведных праектаў.
     2. Арганiзацыя  Аб`яднаных  Нацый i Урад могуць заключаць любое
дадатковае пагадненне, якое абодва Бакi могуць палiчыць патрэбным.

                             Артыкул 19
          Прад`яўленне iскаў Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый

     1. Супрацоўнiцтва з Арганiзацыяй Аб`яднаных Нацый па  праграмах
у  адпаведнасцi  з  гэтым  Пагадненнем  цi  любым  iншым  дадатковым
пагадненнем ажыццяўляецца на карысць Урада i народа краiны, i, такiм
чынам,  Урад  бярэ  на  сябе  ўсю  рызыку  ў  сувязi  з дзейнасцю па
сапраўднаму Пагадненню.
     2. Урад,  у  прыватнасцi,  нясе адказнасць за вядзенне спраў па
ўсiх iсках,  якiя ўзнiкаюць  у  вынiку/цi  непасрэдна  адносяцца  да
дзейнасцi па   гэтаму   Пагадненню  цi  любому  другому  дадатковаму
пагадненню,  якiя могуць быць прад`яўлены трэцiм  бокам  Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый, яе службовым асобам, экспертам у камандзiроўках па
справах Аб`яднаных Нацый i асобам,  якiя займаюцца дзейнасцю ад  iмя
Арганiзацыi  Аб`яднаных  Нацый,  i  ён забяспечвае пакрыццё страты i
абарону ў адносiнах такiх iскаў,  за выключэннем тых выпадкаў,  калi
Арганiзацыя  Аб`яднаных  Нацый  i  Урад прыйдуць да пагаднення,  што
прычынай  канкрэтнага   iску   цi   адказнасцi   з`яўляецца   грубая
нядбайнасць або наўмыснае парушэнне сваiх абавязкаў.

                             Артыкул 20
                        Урэгуляванне спрэчак

     Любая спрэчка памiж Арганiзацыяй  Аб`яднаных  Нацый  i  Урадам,
якая  адносiцца  да  тлумачэння  i  прымянення  гэтага Пагаднення цi
любога iншага дадатковага пагаднення,  якая  не  ўрэгулявана  шляхам
перагавораў цi любым iншым узгодненым спосабам,  будзе прадастаўлена
на разгляд у арбiтраж па просьбе любога з Бакоў.  Кожны Бок назначае
па аднаму арбiтру,  i два назначаных такiм чынам арбiтры  вызначаюць
трэцяга,  якi будзе старшынёй.  Калi на працягу трыццацi (30) дзён з
дня звароту ў арбiтраж якi-небудзь з Бакоў не назначыць арбiтра,  цi
калi  на  працягу  пятнаццацi  (15)  дзён  з моманту назначэння двух
арбiтраў  трэцi  арбiтр  не  будзе  назначаны,  любы  з  Бакоў  можа
звярнуцца  з  просьбай  да  Старшынi Мiжнароднага суда аб назначэннi
арбiтра.  Працэдура арбiтражу вызначаецца арбiтрамi,  i  расходы  па
арбiтражу нясуць Бакi,  як гэта будзе ацэнена арбiтрамi. Арбiтражнае
рашэнне ўтрымлiвае выкладанне  прычын,  на  якiх  яно  заснавана,  i
прымаецца Бакамi ў якасцi канчатковага рашэння спрэчкi.

                             Артыкул 21
                         Уступленне ў сiлу

     Гэта Пагадненне  ўступае  ў  сiлу пасля яго падпiсання належным
чынам упаўнаважанымi прадстаўнiкамi Арганiзацыi Аб`яднаных  Нацый  i
Урада.

                             Артыкул 22
                          Спыненне дзеяння

     Гэта Пагадненне страчвае сваю сiлу  праз  шэсць  месяцаў  пасля
таго,  як любы з Бакоў накiруе другому Боку пiсьмовае ўведамленне аб
сваiм  рашэннi  спынiць  дзеянне  Пагаднення.   Пагадненне,   аднак,
застаецца  ў  сiле  на працягу такога дадатковага перыяду,  якi можа
быць  неабходным  для  належнага  спынення   дзейнасцi   Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый i вырашэння любой спрэчкi памiж Бакамi.

     У пацвярджэнне  сказанага  вышэй нiжэйпадпiсаныя належным чынам
назначаны прадстаўнiк  Арганiзацыi  Аб`яднаных  Нацый  i  адпаведным
чынам  упаўнаважаны  прадстаўнiк Урада,  падпiсалi ад iмя Бакоў гэта
Пагадненне на англiйскай i беларускай мовах.  У мэтах тлумачэння i ў
выпадку спрэчкi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.

     Аформлена ў Жэневе 15 мая тысяча дзевяцьсот дзевяноста  другога
года.

За Арганiзацыю Аб`яднаных Нацый                  За Урад
Антуан Бланка                                    Сяргей С.Лiнг
Генеральны Дырэктар Аддзялення                   Намеснiк Старшынi
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый                     Савета Мiнiстраў
у Жэневе                                         Рэспублiкi Беларусь



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России