ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫЯЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 25 чэрвеня 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Расiйская Федэрацыя,
кiруючыся iмкненнем развiваць свае адносiны i будучы ўпэуненым,
што гэтым яны будуць садзейнiчаць мiру, бяспецы i стабiльнасцi, а
таксама ажыццяуленню цэлей i прынцыпаў Статута ААН, Хельсiнкскага
Заключнага акта, Парыжскай Хартыi для новай Еўропы i другiх
дакументаў НБСЕ,
улiчваючы Дагавор памiж БССР i РСФСР ад 18 снежня 1990 г.,
жадаючы ўмацоўваць палiтычныя, гандлёвыя, эканамiчныя i
культурныя сувязi дзвюх краiн i надаваць iм новую якасць,
iмкнучыся к паглыбленню дружалюбных сувязяў памiж iх
грамадзянамi i народамi,
грунтуючыся на палажэннях Венскай канвенцыi аб дыпламатычных
зносiнах 1961 года,
пагадзiлiся ўстанавiць дыпламатычныя адносiны i абмяняцца
дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi на ўзроунi Пасольстваў.
Гэты Пратакол уступае ў сiлу ў дзень падпiсання.
Аформлена ў горадзе Мiнску 25 чэрвеня 1992 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i рускай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Расiйскую Федэрацыю
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|