ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ПАРАГВАЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 18 лiстапада 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Парагвай, кiруючыся ўзаемным
жаданнем развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж дзвюма
краiнамi ў палiтычнай, гандлёвай, эканамiчнай i iншых галiнах,
вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання гэтага
Пратакола i абмяняцца дыпламатычнымi прадстаўнiкамi на ўзроўнi
паслоў.
Абодва Бакi дамовiлiся развiваць свае адносiны на аснове
прынцыпаў роўнасцi дзяржаў, узаемнай павагi, самавызначэння,
незалежнасцi i суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання
ва ўнутраныя справы адзiн аднаго ў адпаведнасцi са Статутам
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый.
Абодва Бакi ўпэўнены, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн
памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Парагвай адпавядае
iнтарэсам дзвюх дзяржаў, не накiравана супраць нiякай iншай краiны i
будзе спрыяць умацаванню мiжнароднага супрацоўнiцтва i мiру.
Абодва Бакi дамовiлiся грунтаваць свае дыпламатычныя адносiны
на Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года, удзельнiкамi якой яны з`яўляюцца.
3 гэтай мэтай упаўнаважаныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i
Рэспублiкi Парагвай падпiсалi гэты Пратакол у двух экзэмплярах на
беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты з`яўляюцца
аднолькава сапраўднымi.
Аформлена ў Нью-Йорку 18 лiстапада 1992 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Парагвай
Генадзь М.Бураўкiн Уга Саг`ер-Кабальера
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Парагвай
пры ААН пры ААН
<<< Главная
страница | < Назад
|