ПРАТАКОЛ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ПАРАДКУ ПАДРЫХТОЎКI
АФIЦЭРСКIХ КАДРАЎ У ВАЕННА-НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ *)
___________________________
*) Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 г.
Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны, надалей Бакi,
кiруючыся палажэннямi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,
дамовiлiся пра наступнае:
Артыкул 1
Бакi ажыццяўляюць узгодненыя дзеяннi, накiраваныя на
падрыхтоўку афiцэрскiх кадраў, зыходзячы з патрэб iх Узброеных Сiл.
Падрыхтоўка ваенных кадраў для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i
Узброеных Сiл Украiны будзе ажыццяўляцца, пачынаючы з набору 1992
года, беларускiмi i ўкраiнскiмi ваенна-навучальнымi ўстановамi па
заяўках на дагаворнай аснове, з выключэннямi, указанымi ў артыкуле 2
гэтага Пратакола.
Артыкул 2
Бакi даюць курсантам i слухачам ваенна-навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Украiны, а таксама ад`юнктам i дактарантам
права бясплатна прадоўжыць i закончыць навучанне ў беларускiх i
ўкраiнскiх ваенна-навучальных установах i навукова-даследчых
установах, у якiя яны паступiлi да 1992 года.
Артыкул 3
На аснове гэтага Пратакола Бакамi распрацоўваецца гадавы план
прыёму на вучобу ў беларускiя i ўкраiнскiя ваенна-навучальныя
ўстановы.
Гадавы план прыёму на вучобу курсантаў, слухачоў, ад`юнктаў i
дактарантаў ваенна-навучальных i навукова-даследчых устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Украiны распрацоўваецца рабочымi групамi Бакоў
да 15 лiстапада кожнага года.
У план падрыхтоўкi ваенных кадраў уключаецца патрэбная
колькасць вучэбных месц, тэрмiны падрыхтоўкi, спецыяльнасцi, па якiх
плануецца падрыхтоўка афiцэрскiх кадраў для Бакоў, i iншыя пытаннi.
План падрыхтоўкi афiцэрскiх кадраў падпiсваецца ўпаўнаважанымi
асобамi Бакоў да 15 снежня кожнага года.
Артыкул 4
Кожны з Бакоў адбiрае i накiроўвае абiтурыентаў у вышэйшыя
ваенна-навучальныя ўстановы па дамоўленасцi. Адказнасць за адбор
кандыдатаў ускладаецца на камандзiруючы Бок. Камандаванне
ваенна-навучальнай установы абавязваецца правесцi медыцынскi агляд
абiтурыентаў i пасля iх прыёму нясе адказнасць за належную
арганiзацыю вучэбнага працэсу, стварэнне неабходных
сацыяльна-бытавых умоў у перыяд навучання.
Бакi праводзяць фiнансавыя разлiкi, звязаныя з рэалiзацыяй
гэтага Пратакола, да пачатку навучальнага года за поўны год
навучання, а таксама прымаюць меры да поўнага выканання курсантамi,
слухачамi, ад`юнктамi i дактарантамi правiл унутранага распарадку
ваенна-навучальных устаноў, парадку i правiл паводзiн у дзяржаве
знаходжання ў адпаведнасцi з дзеючым у ёй заканадаўствам.
Артыкул 5
Невыкананне або скасаванне кантракта, у тым лiку па вiне
курсанта, слухача, ад`юнкта або дактаранта, спыняюць яго дзеянне з
абавязковай кампенсацыяй выдаткаў на навучанне вiнаватым Бокам.
Артыкул 6
Бакi прызнаюць эквiвалентнасць дакументаў аб адукацыi ў
беларускiх i ўкраiнскiх ваенна-навучальных установах на тэрыторыi
сваiх дзяржаў.
Спецыяльнасцi, тэрмiны падрыхтоўкi ваенных кадраў для Узброеных
Сiл i колькасць навучэнцаў вызначаюцца Бакамi на аснове заявак,
падаваемых штогод, не пазней 1 студзеня года паступлення на вучобу.
Асобам, якiя закончылi ваенна-навучальныя ўстановы, першае
афiцэрскае званне прысвойваецца загадам Мiнiстра абароны дзяржавы,
якая накiравала iх на вучобу.
Артыкул 7
Бакi выпрацоўваюць механiзм узаемных разлiкаў па падрыхтоўцы
афiцэрскiх кадраў на дагаворнай аснове. Прыём i навучанне курсантаў,
слухачоў ажыццяўляецца на аснове дзеючых правiл i палажэнняў
прымаючага боку.
Артыкул 8
Пратакол набывае сiлу з моманту яго падпiсання i дзейнiчае ў
адпаведнасцi з артыкулам 6 Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 года.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства абароны За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|