ПРАТАКОЛ АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 5 мая 1994 г.
Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Рэспублiкi Малдова, якiя далей называюцца "Бакi",
жадаючы садзейнiчаць умацаванню супрацоўнiцтва i бяспекi ў
Еўропе ў адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый,
Хельсiнкскiм Заключным актам Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў
Еўропе, iншымi дакументамi НБСЕ, у прыватнасцi, Парыжскай Хартыяй
для новай Еўропы,
лiчачы карыснай практыку рэгулярных кансультацый i абмену
думкамi па мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны
iнтарэс,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi будуць праводзiць кансультацыi па пытаннях
беларуска-малдаўскiх адносiн, развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва ў
галiне палiтыкi, эканомiкi, навукова-тэхнiчных сувязей, экалогii,
сацыяльных праблем, культуры, правоў чалавека.
Артыкул 2
Бакi па меры неабходнасцi будуць праводзiць кансультацыi па
мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс. Гэтыя
кансультацыi, у прыватнасцi, будуць ахапляць наступныя галiны:
умацаванне мiру, стабiльнасцi i даверу ў Еўропе з мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
паслядоўнае развiццё i паглыбленне працэсу Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе;
развiццё кантактаў i супрацоўнiцтва з еўрапейскiмi i
мiжнароднымi арганiзацыямi;
кансультацыi па пытаннях мiжнароднага супрацоўнiцтва ў
гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў чалавека;
развiццё мiжнароднага эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва, уключаючы супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
пытаннi, якiя з`яўляюцца прадметам шматбаковых мiжнародных
перагавораў у рамках Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый i яе
спецыялiзаваных устаноў.
Артыкул 3
Бакi, на ўзроўнi мiнiстраў замежных спраў, iх намеснiкаў або iх
упаўнаважаных, будуць рэгулярна, але не менш чым адзiн раз у год,
сустракацца i праводзiць абмен меркаваннямi па мiжнародных пытаннях
i пытаннях двухбаковых адносiн, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 4
Бакi таксама зробяць рэгулярнымi кансультацыi памiж
упраўленнямi i аддзеламi сваiх Мiнiстэрстваў замежных спраў.
Артыкул 5
Бакi, праз дыпламатычныя прадстаўнiцтвы ў трэцiх краiнах, а
таксама на мiжнародных форумах, па меры неабходнасцi, будуць
праводзiць кансультацыi, абмен меркаваннямi i iнфармацыяй.
Артыкул 6
У рамках сваёй кампетэнцыi i ва ўзаемадзеяннi з адпаведнымi
органамi сваёй дзяржавы Бакi будуць садзейнiчаць усталяванню i
развiццю прамых сувязей памiж дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi i
iншымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў, у тым лiку на мясцовым узроўнi.
Артыкул 7
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня падпiсання i застаецца ў
сiле на працягу пяцi год. Ён будзе прадоўжвацца аўтаматычна на
наступныя пяцiгадовыя перыяды, пакуль адзiн з Бакоў не накiруе
другому Боку пiсьмовае паведамленне аб сваiм намеры спынiць яго
дзеянне не менш чым за шэсць месяцаў да сканчэння чарговага перыяду.
Аформлена ў г.Кiшынёве 5 мая 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i румынскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства Замежных Спраў За Мiнiстэрства Замежных Спраў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Малдова
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|