СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ НIКАРАГУА*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 27 мая 1994 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Нiкарагуа,
кiруючыся ўзаемным жаданнем узмацняць дружбу i развiваць
супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай i культурнай галiнах на
падставе прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб`яданых Нацый i iншых
агульнапрызнаных прынцыпаў i нормаў мiжнароднага права,
вырашылi ўстанавiць у адпаведнасцi з Венскай канвенцыяй аб
дыпламатычных зносiнах 1961 года дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi
паслоў з 27 мая 1994 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Нiкарагуа выказваюць
iх упэўненасць у тым, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн будзе
садзейнiчаць развiццю iх двухбаковых адносiн i ўзмацненню
мiжнароднага супрацоўнiцтва i захаванню ўсеагульнага мiру.
Аформлена ў Мiнску 27 мая 1994 года ў двух экзэмплярах, кожны
на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Нiкарагуа
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|