ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ СПРОШЧАНЫМ ПАРАДКУ ПЕРАСЯЧЭННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНIЦЫ РАБОТНIКАМI
ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, АРГАНIЗАЦЫЙ I ЎСТАНОЎ ЗОНЫ АДЧУЖЭННЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ
АТАМНАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫI *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 5 верасня 1995 г.
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, якiя
далей называюцца "Бакi",
зыходзячы з неабходнасцi забеспячэння бяспекi эксплуатацыi
Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi (ЧАЭС) i аператыўнага вырашэння
задач па лiквiдацыi вынiкаў аварыi на ЧАЭС,
з мэтай спрошчанага перамяшчэння грамадзян Украiны, якiя
працуюць на прадпрыемствах, у арганiзацыях i ўстановах, якiя
знаходзяцца ў зоне адчужэння ЧАЭС,
ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Работнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, якiя
знаходзяцца ў зоне адчужэння ЧАЭС пры руху транзiтам у зону (з зоны)
адчужэння праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у якасцi дакумента, якi
сведчыць аб асобе i месцы працы, выкарыстоўваюць пропускi ў
адпаведнасцi з парадкам, узгодненым кампетэнтнымi органамi Бакоў.
Узоры прапускоў будуць накiраваны Беларускаму Боку.
Артыкул 2
Для вырашэння пытанняў, якiя тычацца суправаджэння па тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь транзiтнага транспарту са спецыяльным грузам
(ядзернае палiва, спецпошта, грошы i г.д.) i арганiзацыi
мерапрыемстваў у выпадку ўзнiкнення надзвычайных здарэнняў i
пазаштатных сiтуацый на ЧАЭС, Бакi заключаць асобны Пратакол.
Артыкул 3
Гэта Пагадненне заключана на няпэўны тэрмiн i ўступае ў сiлу
праз 30 дзён з дня абмену нотамi, у якiх Бакi паведамяць адзiн
аднаму аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных у
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з Бакоў для ўступлення ў сiлу
гэтага Пагаднення.
Гэта Пагадненне можа быць дэнансавана кожным з Бакоў шляхам
пiсьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах другому Боку.
Дэнансацыя ўступае ў сiлу праз 60 дзён з дня атрымання паведамлення
аб дэнансацыi.
Здзейснена ў г.Мiнску 16 снежня 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|