ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI
===
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, у далейшым якiя будуць
называцца "Бакi",
iмкнучыся да развiцця i ўзмацнення дружалюбных адносiн памiж
дзвюма дзяржавамi,
перакананыя ў тым, што супрацоўнiцтва ў галiне маладзёжнай
палiтыкi мае важнае значэнне ў зблiжэннi i паглыбленнi узаемаадносiн
памiж дзвюма народамi,
жадаючы развiваць i ў далейшым сяброўскiя сувязi памiж моладдзю
Беларусi i Украiны,
маючы на ўвазе, што на сучасным этапе развiцця грамадства роля
моладзi ў вырашэннi грамадскiх праблем няспынна ўзрастае,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Бакi будуць усямерна садзейнiчаць павышэнню i ўзмацненню
супрацоўнiцтва ў галiне маладзёжнай палiтыкi. Бакi будуць iмкнуцца
далучыць моладзь i маладзёжныя арганiзацыi да рэалiзацыi праграм
супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi, экалогii, аховы здароўя,
адукацыi, культуры i спорту.
Артыкул 2
Бакi будуць спрыяць эфектыўнаму ўзаемакарыснаму абмену
iнфармацыяй у галiне маладзёжнай палiтыкi, фармiраванню сумесных
банкаў дадзеных, правядзенню семiнараў, канферэнцый, двухбаковых
кансультацый.
Артыкул 3
Бакi будуць заахвочваць маладзёжныя абмены з мэтай азнаямлення
моладзi дзвюх краiн з iх культурнай спадчынай, сучасным станам
культуры, лiтаратуры i мастацтва праз арганiзацыю фестываляў
мастацтваў, конкурсаў, выстаў, гастроляў выканаўчых калектываў i
салiстаў, правядзення дзён лiтаратуры i мастацтва творчай моладзi
Беларусi на Украiне i Украiны на Беларусi; накiраванне прадстаўнiкоў
творчай моладзi для ўдзелу ў разнастайных семiнарах, конкурсах,
вечарынах i iншых мерапрыемствах, якiя будуць правадзiцца на
двухбаковай аснове.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню кантактаў памiж маладымi
грамадзянамi, фармiраванню сiстэмы абмену па вывучэнню вопыта
работы, правядзенню сумесных семiнараў, арганiзацыi сiстэмы
рэалiзацыi двухбаковых праектаў у галiне прадпрымальнiцтва i
фэрмерства.
Артыкул 5
Бакi будуць iмкнуцца да стварэння двухбаковай комплекснай
праграмы ў галiне аховы здароўя, прафiлактыкi наркаманii,
таксiкаманii, алкагалiзма сярод непаўналетнiх i моладзi. Бакi будуць
надаваць сур`ёзную ўвагу прафiлактыцы распаўсюджвання СНIД сярод
моладзi.
Артыкул 6
Бакi будуць абменьвацца вопытам работы сацыялагiчных службаў,
аказваючых псiхалагiчную, юрыдычную i iншую дапамогу непаўналетнiм i
маладым грамадзянам.
Бакi будуць спрыяць фармiраванню двухбаковых праграм па
аказанню сацыяльнай дапамогi i падтрымкi iнвалiдам, а таксама
недзеяздольнай моладзi.
Артыкул 7
Бакi накiроўваюць свае намаганнi па фармiраванне двухбаковых
праграм па аздараўленню экалагiчнага стану ў гарадскiх i населеных
пунктах з удзелам маладых людзей, маладзёжных аб`яднанняў.
Артыкул 8
Бакi будуць спрыяць развiццю сувязей памiж спартыўнымi
арганiзацыямi дзвюх дзяржаў i аказваць садзеянне ў развiццi фiзiчнай
культуры i масавага спорту сярод маладзёжных, студэнцкiх i школьных
арганiзацый, праводзiць мерапрыемствы па фармiраванню здаровага ладу
жыцця насельнiцтва, у тым лiку моладзi. Канкрэтныя формы i ўмовы
супрацоўнiцтва будуць вызначацца на падставе прамых пагадненняў
памiж зацiкаўленымi партнёрамi дзвюх краiн.
Артыкул 9
Бакi будуць садзейнiчаць маладзёжным абменам, у тым лiку, у
якiх будуць прымаць удзел прадстаўнiкi моладзi украiнскай
нацыянальнасцi, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, i
прадстаўнiкi моладзi беларускай нацыянальнасцi, якiя пражываюць на
Украiне; будуць падтрымлiваць абмены маладзёжнымi i студэнцкiмi
атрадамi, атрадамi дабраахвотнай працы, а таксама развiваць сiстэму
маладзёжнага турызму ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам.
Артыкул 10
У мэтах эфектыўнага выканання палажэнняў гэтага Пагаднення
адпаведнымi мiнiстэрствамi, ведамствамi i арганiзацыямi Рэспублiкi
Беларусь i Украiны могуць распрацоўвацца i падпiсвацца мiжведамасныя
пагадненнi i рабочыя пратаколы супрацоўнiцтва, якiя закранаюць
праблематыку адпаведных мiнiстэрстваў i ведамстваў.
Артыкул 11
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання, дзейнiчае на
працягу пяцi год i будзе аўтаматычна падаўжацца на наступныя
пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць
iншы Бок аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне Пагаднення за шэсць
месяцаў да сканчэння чарговага перыяду.
Здзейснена ў г.Кiеве 14 снежня 1995 года у двух экзэмплярах
кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|