ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ГАБОНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 5 снежня 1996 г.

     Рэспублiка Беларусь,  з аднаго боку,  i Габонская Рэспублiка, з
другога боку,
     - натхнёныя  агульным  жаданнем развiваць i ўмацоўваць адносiны
памiж двума народамi;
     - жадаючы   ўстанавiць  памiж  дзвюма  краiнамi  ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва ў галiнах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс;
     - iмкнучыся  садзейнiчаць устанаўленню новай эры мiру,  згоды i
салiдарнасцi ў свеце;
     - будучы прыхiльнымi да прынцыпаў i iдэалаў Статута Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый i палажэнняў  Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных
зносiнах ад   18   красавiка   1961  года  i  Венскай  канвенцыi  аб
консульскiх зносiнах ад 24 красавiка 1963 года,
     вырашылi ўстанавiць   дыпламатычныя   адносiны   памiж   дзвюма
краiнамi на ўзроўнi Паслоў.
     Гэта рашэнне   ўступае  ў  сiлу  з  даты  падпiсання  дадзенага
Сумеснага камюнiке.

     Здзейснена ў   двух   экземплярах,   кожны   на   беларускай  i
французскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

                                          Масква, 5 снежня 1996 года

За Рэспублiку Беларусь                  За Габонскую Рэспублiку
Пасол                                   Пасол
Вiктар Данiленка                        Я.П.Леньонго-Ндумба Бенжамен



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России