КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ПЕРУ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 19 лютага 1997 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Перу, якiя далей называюцца
Бакамi, кiруючыся ўзаемным жаданнем развiваць адносiны дружбы i
супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ў палiтычнай, эканамiчнай,
гандлёвай i iншых галiнах, вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя
адносiны на ўзроўнi пасольстваў.
Бакi развiваюць свае адносiны на аснове прынцыпаў роўнасцi
дзяржаў, узаемнай павагi, незалежнасцi, нацыянальнага суверэнiтэту,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн
аднаго ў адпаведнасцi з прынцыпамi i нормамi Статута Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый i мiжнароднага права.
Бакi грунтуюць свае дыпламатычныя адносiны на палажэннях
Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года.
З гэтай мэтай упаўнаважаныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i
Рэспублiкi Перу падпiсалi гэтае камюнiке ў двух экзэмплярах, кожны
на беларускай, iспанскай i англiйскай мовах, тэксты якiх маюць
аднолькавую юрыдычную сiлу.
Падпiсана ў Маскве 19 лютага 1997 г.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Перу
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|