ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I КАРАЛЕЎСТВАМ САУДАЎСКАЯ АРАВIЯ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 6 чэрвеня 1997 г.
Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Саудаўская Аравiя,
iмкнучыся да ўмацавання адносiн памiж дзвюма краiнамi i
пашырэння перспектыў супрацоўнiцтва памiж iмi;
выступаючы ў падтрымку справы мiру i бяспекi ва ўсiм свеце;
прынялi рашэнне аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж
дзвюма краiнамi i адкрыццi пасольстваў у адпаведнасцi з палажэннямi
Венскай канвенцыi i спадзяюцца, што гэты крок будзе садзейнiчаць
умацаванню плённага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ў
палiтычнай, эканамiчнай, тэхнiчнай, гандлёвай i культурнай галiнах i
ажыццяўленню ўзаемнага iмкнення да паляпшэння сяброўскiх сувязей i
кантактаў ва ўсiх галiнах.
Здзейснена ў г.Маскве 6 чэрвеня 1997 года (1 сафар 1418 г.х.) i
падпiсана ў двух экзэмплярах на беларускай, арабскай i англiйскай
мовах, прычым усе тры тэксты на трох мовах маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Каралеўства Саудаўская Аравiя
Данiленка Вiктар Дзмiтрыевiч Фаузi бiн Абдэль Маджыд Шабакшы
Пасол Рэспублiкi Беларусь Пасол Служыцеля Дзвюх
у Расiйскай Федэрацыi Свяшчэнных Мячэцей
у Расiйскай Федэрацыi
<<< Главная
страница | < Назад
|