ПРАТАКОЛ АБ ПАЛIТЫЧНЫХ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ТУНIСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 22 лiпеня 1997 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Тунiскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",
прымаючы да ўвагi прыхiльнасць сваiх краiн да iдэалаў свабоды,
роўнасцi i справядлiвасцi памiж народамi, незалежнасцi i цэласнасцi
дзяржаў, павагi ў адпаведнасцi з прынцыпамi мiжнароднага права, якiя
ўтрымлiваюцца ў Статуце Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый,
жадаючы ўмацоўваць вузы дружбы памiж Беларуссю i Тунiсам,
поўныя рашучасцi развiваць плённае i ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва,
падкрэслiваючы важнасць устанаўлення перыядычных кансультацый
па двухбаковых, рэгiянальных i мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць
узаемны iнтарэс,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Абодва Бакi рэгулярна праводзяць палiтычныя кансультацыi на
ўзроўнi Мiнiстэрстваў замежных спраў з мэтай вывучэння развiцця
двухбаковых адносiн i ажыццяўлення абмену думкамi па рэгiянальных i
мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 2
Бакi вызначаюць па ўзаемнай згодзе i па дыпламатычных каналах
узровень, павестку дня, дату, а таксама месца такiх кансультацый.
Артыкул 3
Кансультацыi праводзяцца пачаргова ў сталiцах дзвюх краiн, а
таксама падчас чарговых сесiй Генеральнай Асамблеi Аб`яднаных Нацый.
Артыкул 4
Абодва Бакi ў духу ўзгодненасцi заахвочваюць сустрэчы памiж
сваiмi дэлегацыямi i дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi пры ААН i
мiжнародных арганiзацыях.
Артыкул 5
Гэты Пратакол уступiць у сiлу з даты яго падпiсання i будзе
заставацца ў сiле, пакуль адзiн з Бакоў не дэнансуе яго па
дыпламатычных каналах. Гэта дэнансацыя павiнна быць ратыфiкавана за
шэсць месяцаў.
Здзейснена ў г.Тунiсе 22 лiпеня 1997 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, французскай i арабскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Тунiскай Рэспублiкi
IВАН АНТАНОВIЧ АБДАРАХIМ ЗУАРЫ
<<< Главная
страница | < Назад
|